ка́нцлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з вышэйшых урадавых пасад у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Вялікабрытаніі і інш., а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

2. Начальнік канцылярыі вялікага князя ў Вялікім Княстве Літоўскім, хавальнік дзяржаўнай пячаткі (гіст.).

3. Вышэйшы грамадзянскі чын у Расіі да 1917 г. (гіст.).

|| прым. ка́нцлерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́нцлер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́нцлер ка́нцлеры
Р. ка́нцлера ка́нцлераў
Д. ка́нцлеру ка́нцлерам
В. ка́нцлера ка́нцлераў
Т. ка́нцлерам ка́нцлерамі
М. ка́нцлеру ка́нцлерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́нцлер ка́нцлер, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́нцлер м. ка́нцлер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́нцлер, ‑а, м.

Званне, якое прысвойваецца вышэйшай службовай асобе ў некаторых дзяржавах. // Асоба, якая носіць гэта званне.

[Ням. Kanzler.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КА́НЦЛЕР (ням. Kanzler),

1) начальнік канцылярыі вял. князя ВКЛ, хавальнік вял. дзярж. пячаткі, член паноў-рады. Пасада ўведзена ў 15 ст. Назначаўся пажыццёва з феад. знаці. Дакладваў вял. князю і радзе пра дзярж. справы, рэдагаваў статуты і рашэнні рады, змацоўваў афіц. дакументы пячаткай і падпісваў іх, вёў перагаворы з замежнымі дзяржавамі, захоўваў копіі дзярж. дакументаў. Пасля Люблінскай уніі 1569 К. ВКЛ — член сената Рэчы Паспалітай, займаўся замежнымі справамі разам з каронным (польскім) К. Лічыўся другім пасля маршалка міністрам. У якасці жалавання атрымліваў ад караля староства. Займаў інш. кіруючыя пасады (ваявода, гетман). Фактычна выконваў функцыі міністра ўнутр. і замежных спраў.

2) У царскай Расіі — найвышэйшы грамадзянскі чын, уведзены Пятром I у 1709.

3) У Швейцарыі — сакратар Савета палаты парламента.

4) У Германіі (1871—1945) рэйхсканцлер — прэм’ер-міністр.

5) У Вялікабрытаніі К. казначэйства — міністр фінансаў; лорд-К. — старшыня палаты лордаў.

6) У Аўстрыі і ў Германіі федэральны К. — кіраўнік урада.

А.​П.​Грыцкевіч.

т. 8, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́нцлер м. паліт., гіст. Knzler m -s, -;

федэра́льны ка́нцлер Bndeskanzler m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Канцлер (у Вялікабрытаніі) 5/401

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Канцлер (у Германіі) 5/401

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Канцлер (у Швейцарыі) 5/401

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)