kontrolujący

кантрольны;

aparat kontrolujący — кантрольны апарат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

counterfoil

[ˈkaʊntərfɔɪl]

n.

кантро́льны карэ́ньчык (біле́та, чэ́ка)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дыкта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Вучэбная або праверачная пісьмовая работа па правапісу — запісванне тэксту пад дыктоўку з далейшым аналізам правільнасці яго напісання. Папераджальны дыктант. Тлумачальны дыктант. Кантрольны дыктант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тало́нкантрольны лісток’ (ТСБМ, Вруб.), талён ’цэтлік’ (Некр. і Байк.). З заходнееўрапейскіх моў, дзе англ. talon ’талон’, ням. Talon ’тс’ і інш. з франц. (XII ст.) talon ’прыкуп у картачнай гульні; цэтлік у чэкавай, квітанцыйнай кніжцы’, што праз нар.-лац. talo (В. скл. talonem) < лац. tālus ’пятка; костачка’, ’ігральная косць’ (Чарных, 2, 227; Фасмер, 4, 16). Запазычана праз рускае або польскае пасрэдніцтва, параўн. рус. тало́н, польск. talonкантрольны лісток’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Частка якога-н. дакумента, якая аддзяляецца ад цэлага або, наадварот, застаецца пасля аддзялення, а таксама кантрольны лісток на атрыманне чаго-н., карыстанне чым-н.

Т. на праезд.

Адрыўны т.

Т. на дровы.

|| памянш. тало́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. тало́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kontrolny

kontroln|y

кантрольны; праверачны;

badanie ~e мед. кантрольны аналіз;

mecz ~y — таварыскі матч

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Prbelauf m -(e)s, -läufe спарт. кантро́льны забе́г

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВА́ЎЧАР (ад англ. voucher распіска, паручыцельства),

1) грашовы апраўдальны дакумент (напр., аплочаны рахунак-фактура, пагашаны рахунак або квітанцыя); распіска.

2) Дакумент, які сведчыць выдачу крэдыту, аплату.

3) Прыватызацыйны чэк на прад’яўніка для мэтавага набыцця каштоўных папер з абмежаванай сферай абарачэння — акцый, аблігацый і інш. 4) Кантрольны талон.

т. 4, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kti¦enkontrollpaket n -(e)s, -e фін. кантро́льны паке́т а́кцый

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БА́ЗАВЫ МАНІТО́РЫНГ,

фонавы маніторынг, сістэма назірання за станам і прагназаванне змен агульнабіясферных, пераважна прыродных, з’яў без накладання на іх рэгіянальных антрапагенных уздзеянняў. Ажыццяўляецца на базе ўчасткаў біясферы, якія ў найменшай ступені закранула і мадыфікавала гасп. дзейнасць чалавека. Даныя базавага маніторынгу даюць зыходны (кантрольны) матэрыял для параўнання, разглядаюцца як пункт адліку (база) пры вызначэнні выкліканых антрапагеннымі фактарамі змен у прыродзе.

т. 2, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)