annul

[əˈnʌl]

v.t.

касава́ць, рабіць нява́жным, анулява́ць

to annul the contract — анулява́ць кантра́кт

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ка́нцэлінг

(англ. cancelling = скасаванне)

крайні тэрмін прыбыцця зафрахтаванага судна ў порт для пагрузкі, пасля якога фрахтавальнік мае права скасаваць кантракт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

indenture

[ɪnˈdentʃər]

1.

n.

піса́нае пагадне́ньне, кантра́ктm. (на пра́цы, слу́жбе)

2.

v.t.

зьвя́зваць умо́ваю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fulfil(l)

[fʊlˈfɪl]

v.t.

1) выко́нваць (абяца́ньне, абавя́зак, кантра́кт)

2) ажыцьцяўля́ць; здавальня́ць (вымо́гі); адпавяда́ць (умо́вам, мэ́це)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

kontraheren

1. vt сця́гваць, сціска́ць

2. vt заключа́ць (кантракт, дагавор);

Schlden ~ заключа́ць даўгаво́е абавяза́цельства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРАБЕНБА́ЎЭРЫ (Grabenbauer),

музыканты 18 — пач. 19 ст.

Дамінік (? — раней 25.2.1804), клавесініст і педагог. У 1757—72 працаваў пры двары гетмана Браніцкага ў Беластоку (Польшча), даваў прыватныя ўрокі музыкі. Часта выязджаў у Слонім, з 1778, верагодна, жыў у ім стала (1.1.1779 заключыў з М.К.Агінскім кантракт на 8 гадоў, паводле якога абавязваўся навучаць прыгонных ігры на клавікордах). Працаваў да 1804 у муз. школе пры Слонімскай капэле Агінскага. Ева (1760, Беласток — ?), спявачка і педагог. Дачка Дамініка. З 1.1.1779 працавала ў Слонімскім тэатры Агінскага. Паводле кантракта павінна была вучыць прыгонных спевам, а таксама выступаць у операх і камедыях. У 1780 спявала ў оперы «Тэлемак». У сак. 1785 пакінула Слонім разам з мужам, прыдворным спеваком М.Лазарыні.

Г.І.Барышаў.

т. 5, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯГКО́Ў (Андрэй Васілевіч) (н. 8.7.1938, С.-Пецярбург),

расійскі акцёр. Засл. арт. Расіі (1976). Нар. арт. Расіі (1986). Скончыў Ленінградскі хіміка-тэхнал. ін-т (1961), Школу-студыю МХАТ (1965). З 1965 у маскоўскім т-ры «Сучаснік», з 1977 у МХАТ (з 1989 імя А.Чэхава). Стварае вобразы тонкай псіхалагічнай распрацоўкі, афарбаваныя мяккім гумарам і іроніяй: Рэпецілаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Вайніцкі, Трыгорын, Кулыгін («Дзядзька Ваня», «Чайка», «Тры сястры» А.Чэхава), Барон («На дне» М.Горкага), Валерый («Мішаў юбілей» А.Гельмана і Р.Нельсана) і інш. З 1965 здымаецца ў кіно. Сярод фільмаў: «Браты Карамазавы» (1969), «Іронія лёсу, ці З лёгкай парай!» (1975, Дзярж. прэмія СССР 1977), «Службовы раман» (1977, Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Летаргія» (1983), «Пасляслоўе» (1984), «Ад зарплаты да зарплаты» (1985), «Апошняя дарога» (1986), «Кантракт са смерцю» (1999) і інш.

т. 11, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

terminate

[ˈtɜ:rmɪneɪt]

1.

v.t.

1) зако́нчыць, ско́нчыць; пакла́сьці кане́ц

to terminate a partnership — спыні́ць супо́льніцтва, разьвяза́ць супо́лку

2) зво́льніць

2.

v.i.

канча́цца

His contract terminates soon — Яго́ны кантра́кт ху́тка канча́ецца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЗАНУ́СІ ((Zanussi) Кшыштаф) (н. 17.6.1939, Варшава),

польскі рэжысёр, сцэнарыст. Вучыўся ў Варшаўскім (1955—59) і Ягелонскім (у Кракаве 1959—62) ун-тах. Скончыў Вышэйшую школу т-ра, кіно і тэлебачання ў Лодзі (1966). Чл. Польскай АН (1994). Узначальвае Еўрап. федэрацыю кінарэжысёраў (з 1990). З 1977 выкладае ў Нац. кінашколе Вялікабрытаніі. Асн. праблематыка творчасці — маральная. Аналізуе ўплыў цывілізацыі і змен у грамадстве на духоўны стан чалавека («Смерць правінцыяла», 1966, «Структура крышталю», 1970, «За сцяной», 1971, «Імператыў», 1982), трываласць універсальных каштоўнасцей у сутыкненні з рэаліямі грамадскага жыцця («Ілюмінацыя», 1973, «Ахоўныя колеры», 1976, «Спіраль», 1978, «Кантракт», 1980, «Галоп», 1995); супрацьпастаўляе маральнай дэградацыі чалавека ўласныя гуманіст. погляды («З далёкага краю», 1981, «Год спакойнага сонца», 1984, «Жыццё за жыццё. Максімілян Кольбе», 1990, «Дотык рукі», 1992). Сцэнарыі З. выдадзены асобнымі кнігамі (1976, 1979, 1980, 1985, 1992). З 1979 займаецца тэатр. рэжысурай (супрацоўнічае з драм. т-рамі Кракава, Бона, Мілана, опернымі т-рамі Брэмена, Базеля, Палерма). Дзярж. прэмія Польшчы 1984.

Н.К.Мазоўка.

т. 6, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

cancel [ˈkænsl] v.

1. адмяня́ць, касава́ць, анулява́ць;

cancel a contract скасава́ць кантра́кт;

cancel a debt анулява́ць доўг;

cancel an order адмяні́ць зака́з;

cancel a treaty анулява́ць/скасава́ць дагаво́р

2. выкрэ́сліваць, выкасо́ўваць (напісанае)

3. пагаша́ць (паштовыя маркі)

cancel out [ˌkænslˈaʊt] phr. v. ураўнава́жваць, збалансо́ўваць; нейтралізава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)