пасціла́, ‑ы, ж.
Кандытарскі выраб, прыгатаваны збіваннем фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і яечнымі бялкамі. Мы пілі чай з варэннем, прыгатаваным з нейкіх чырвоных ягад, елі пасцілу, пілі смачны квас. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́МЕЛЬСКАЕ АДКРЫ́ТАЕ АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «СПАРТА́К».
Засн. ў 1924 як кандытарскае прадпрыемства «Прасвет» па выпуску карамелі, цукерак, ірысу, мармеладу, з 1925 і халвы. У 1930—31 на яго аснове пабудаваны кандытарскі камбінат «Спартак». У Вял. Айч. вайну разбураны. У крас. 1944 аднавіў дзейнасць. У 1970—72 рэканструяваны. З 1993 сучасная назва. Асн. цэхі: карамельны, цукерачна-шакаладны, вафельны, бісквітны, патачны. У 1996 выпушчана 17 313 т кандытарскіх вырабаў. Супрацоўнічае з фірмамі Ізраіля, Ірландыі, Эстоніі, Украіны.
т. 5, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сало́мка, -і, ДМ -мцы, ж.
1. гл. салома.
2. зб. Сцёблы абабітага льну, канапель.
3. Кандытарскі, мучны выраб у выглядзе тонкіх доўгіх палачак або трубачак.
4. зб. Тонкія і кароткія драўляныя палачкі, з якіх робяць запалкі (спец.).
|| прым. сало́мкавы, -ая, -ае (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шакала́д, -у, М -дзе, м.
1. Кандытарскі выраб, які атрымліваюць шляхам перапрацоўкі зерня какавы з цукрам.
Плітка шакаладу.
2. Салодкі напітак на малацэ з парашку гэтага вырабу.
Выпіць кубак шакаладу.
|| прым. шакала́дны, -ая, -ае.
Ш. колер (карычневы). Шакаладнае дрэва (вечназялёнае паўднёвае дрэва, з насення якога атрымліваюць какаву).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
руле́т, -у, М -ле́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой-н. начынкай, запечаная ў выглядзе батона, а таксама кандытарскі выраб з начынкай.
Мясны р.
Р. з макам.
2. Кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена круглая форма.
|| прым. руле́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
халва́, ‑ы, ж.
Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе цвёрдай масы з расцёртага сланечніку, арэхаў і пад. Арахісавая халва. Сланечнікавая халва. □ Янка палез у будан і вынес адтуль два паржавелыя селядцы, пачак пячэння і кавалачак халвы на прамасленым шматку паперы. Чыгрынаў.
[Араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кекс
(англ. cakes = пірожныя)
кандытарскі выраб са здобнага цеста з разынкамі або карынкай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нуга́
(фр. nougat, ад лац. nux = арэх)
кандытарскі выраб з салодкай арэхавай масы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
торт
(ням. Torte)
кандытарскі выраб са здобнага цеста з крэмам, фруктамі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кекс
(англ. cakes = пірожныя)
кандытарскі выраб са здобнага цеста з разынкамі або карынкай.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)