1. Вокліч, які выказвае здзіўленне, захапленне. Ого, колькі рыбы налавілі. Ого! Які ты вялікі.
2. Ужываецца пры выказванні пярэчання. — Ого, — не згаджаецца Іван, — усё вам ды вам!Якімовіч.[Шэмет:] — А ты так зрабі, каб не трэба было табою камандаваць, каб з табою раіліся. [Мацвей:] — Ого, яна параіцца.Лобан.
3. Тое, што і о-го-го (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камандзі́р, ‑а, м.
Начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна. Камандзір палка. Камандзір атрада. Камандзір узвода. □ Сцяпан быў ужо камандзірам у марскім флоце, а Марыля закончыла будаўнічы тэхнікум.Кулакоўскі.//Разм. Аб кіраўніку якога‑н. прадпрыемства, арганізацыі і інш. Камандзір прадпрыемства. Камандзір вытворчасці.//Разм.жарт. Пра чалавека, які любіць распараджацца, камандаваць. — З’явіўся, кажуць, на нашу галаву камандзір, герой!Паслядовіч.— Падумаеш..! Абраўся яшчэ камандзір!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распараджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да распарадзіцца.
2. Кіраваць, ведаць кім‑, чым‑н. [Навучэнка:] — Калі б я распараджаўся .. [Рабушкам], а то ён сабе гаспадар, што захоча, тое і робіць.Новікаў.Праўда, сам Базыль ужо не мог упраўляцца з лодкаю, ёю распараджаўся старэйшы сын Паўлюк.Колас.// Весці сябе як гаспадар, камандзір; камандаваць. [Аксіння] ніколькі не здзівілася таму, што .. [Шашура] распараджаецца, і паслухмяна пайшла дахаты.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Óberbefehl
m -(e)s вайск. гало́ўнае кама́ндванне
den ~ führen [háben] (über A) — кама́ндаваць, распараджа́цца (кім-н., чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Bändel
j-n am ~ háben — трыма́ць каго́-н. пад сваёй ула́дай
◊ j-n am ~ führen — кама́ндаваць кім-не́будзь
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Камандзі́р ’начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна’ (ТСБМ), къмандзе́р ’чалавек, які ў час работы любіць камандаваць іншымі’ (міёр., З нар. сл.), камандзе́р ’тс’ (Грыг., Яруш., Нас.), камандзе́рка ’жанчына ў гасціне, якая зацягвае песні, пачынае забавы, гульні, забаўнік’ (Нас.). Форма з ‑ір несумненна запазычана праз рус. мову (у якой існуе з канца XVII ст.). Форма з ‑ер, відаць, больш старая; параўн. ст.-рус.кумендеръ ’званне высокага рангу ў духоўна-рыцарскім ордэне’ (XIV ст.), ст.-польск.komender (XV ст.), хаця на яе аказала ўплыў форма камандзір, першакрыніца якой франц.commandeur ’камандзір’ (Шанскі, 2 (К), 222).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
command1[kəˈmɑ:nd]n.
1. зага́д; распараджэ́нне; кама́нда
2. кама́ндаванне; упраўле́нне;
be in command (of)кама́ндаваць;
under the com mand (of) пад кама́ндаваннем
3. панава́нне; улада́ранне; вало́данне;
have a good command of a language до́бра вало́даць мо́вай
4. вае́нная акру́га
5.comput. кама́ндны радо́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прызва́нне, ‑я, н.
Унутраная цяга і здольнасць да якой‑н. справы, прафесіі. Але прызванне Максімкі было не ў гэтым. Музыкай ён займаўся толькі ў час адпачынку, а больш за ўсё яму хацелася будаваць.Гурскі.З фельчарскімі абавязкамі вы спраўляецеся някепска, але мне здаецца, што па прызванню вы ўсё ж не медык.Арабей.Арганізоўваць, камандаваць — гэта .. [Сцёпкава] прызванне, яго стыхія.Жычка.// Прызначэнне. — Знаеце, што я вам скажу, Міцкевіч? — узрушана прамовіў Кудрынскі. — Беларускі верш — вось ваша сапраўднае прызванне!С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
captain
[ˈkæptən]1.
n.
1) капіта́н -а m. (карабля́)
2) капіта́н -а m. (у во́йску)
3) правады́р -а́m.; палкаво́дзец -ца m.
4) Sport капіта́н -а m. (дружы́ны, кама́нды)
2.
v.t.
кірава́ць, кама́ндаваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
dowodzić
dowodzi|ć
незак.
1. даводзіць; прыводзіць;
2.czego даказваць, даводзіць што;
dowodzić swych racji — ён даводзіць сваю рацыю;
3.czymкамандаваць, кіраваць чым
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)