ажурная вышыўка, для выканання якой з палатна выцягваюць неабходную колькасць нітак утку або асновы, а астатнія перавіваюць пэўным спосабам. У залежнасці ад узору, асаблівасцей тэхнікі выканання, колеру вылучаюць простыя і складаныя М., вузкія і шырокія, аднарадныя і шматрадныя, белыя і каляровыя. На Беларусі М. часта аздаблялі традыц.нар. адзенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ТЫ,
тып шытага скуранога абутку з высокімі халявамі. Былі вядомы ўсх. славянам са стараж. часоў. У пісьмовых крыніцах згадваюцца ў 10—11 ст. Магнаты, гарадская знаць насілі боты з лепшых гатункаў скуры, найб. багатымі лічыліся каляровыя саф’янавыя боты, упрыгожаныя цісненнем, вышытым арнаментам. У гараджан былі больш простыя і танныя. У 2-й пал. 19 ст. боты сталі шыць і для заможных сялян, якія надзявалі іх пераважна на святы. Боты былі звычайна мужчынскім абуткам, але насілі іх і жанчыны. Шылі боты са скуры буйн. раг. жывёлы, коней, свіней, авечак. У мужчынскіх ботах халявы рабілі вышэй за калена, іх загіналі, адвароты дэкарыравалі. Жаночыя шылі з карацейшымі і вузейшымі халявамі, высокім і тонкім абцасам; на заднікі ў святочныя боты набівалі медныя пласцінкі і каляровыя кавалачкі скуры. Як зручны і практычны абутак боты, пераважна фабрычнага вырабу, бытуюць і ў наш час.
Н.І.Буракоўская.
Боты. Вёска Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бі́сер, ‑у, м., зб.
Дробныя каляровыя шкляныя або металічныя пацеркі, якія ўжываюцца для расшыўкі адзення з мэтай упрыгожання. Паставіўшы чамадан на крэсла і ўрачыста адчыніўшы яго, Міхал выняў вязаную шарсцяную кофтачку, вышытую бісерам.Карпаў.
•••
Сыпаць бісер перад свіннямігл. сыпаць.
[Араб. busr.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
світа́нак, ‑нку, м.
Разм. Тое, што і світанне. Світанак. На фоне пасвятлелага неба, над садамі і хатамі апускаецца адзін і падымаецца другі канец калодзежнага жураўля.Шамякін.Нездарма ж мы на світанку жыцця любілі глядзець на зямлю праз каляровыя шкельцы.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
metal, ~u
м. метал;
~e kolorowe — каляровыя металы;
~e szlachetne — высакародныя металы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пастэ́ль
(фр. pastel, ад іт. pastello)
мяккія каляровыя алоўкі для жывапісу, а таксама малюнкі, выкананыя такімі алоўкамі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КАВАСА́КІ,
горад у Японіі, на в-ве Хонсю, на беразе Такійскага зал. паміж Токіо і г. Іакагама, у прэфектуры Канагава. 1,2 млн.ж. (1993). Буйнейшы суднабуд. і суднарамонтны цэнтр краіны. Прам-сць: станкаінструментальная, аўтамаб. (аўтобусы, грузавікі), радыёэлектронная, металургічная (чорныя і каляровыя металы), нафтаперапр., нафтахім. (2 этыленавыя з-ды), цэментная. Вытв-сць абсталявання для атамнай прам-сці, вогнетрывалых матэрыялаў. Буйная ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пастэ́ль, ‑і, ж.
1. Мяккія каляровыя алоўкі (без аправы) для жывапісу, зробленыя са спрасаванага фарбавага парашку. Гэта былі дзесяткі эцюдаў, .. накіды карандашом, вугалем, пастэллю.Ракітны.
2. Рысунак, выкананы такімі алоўкамі. Пейзажныя пасталі.
3. Тэхніка жывапісу, заснаваная на прымяненні такіх алоўкаў; адпаведны жанр жывапісу.
[Іт. pastello.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЛЕЙДАСКО́П (ад грэч. kalos прыгожы + eidos выгляд + ...скоп),
трубка з аднолькавымі люстранымі пласцінкамі, замацаванымі пад вуглом 60°, і кавалачкамі каляровага шкла. Пры вярчэнні трубкі кавалачкі перакочваюцца і ўтвараюць каляровыя фігуры, адбіццё якіх у люстэрках стварае каляровы ўзор з трохпрамянёвай сіметрыяй, які паўтараецца яшчэ 3 разы па краях поля зроку. Вынайдзены Д.Брустэрам у 1817; пазней стаў цацкай. У пераносным сэнсе — хуткая змена падзей, асоб і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ТАЛЬСКІЯ РУЧНІКІ́,
традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць ткачыхі ў в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Вядомы з канца 18 ст. Даўжыня М.р. 210—240 см, шыр. 30—33 см. Ткуць «у елачку» пераборнай тэхнікай у 4 ніты, снуюць у 8—10 пасмаў. Традыц. колер узораў — чырвоны з чорным, пазней з сінім, зялёным. Кампазіцыя ручнікоў 2 відаў: у адным па аснове праходзяць 2—3-каляровыя, пазней 4-каляровыя палоскі-коскі, у другіх — па ўтку шмат каляровых арнаментальных палосак («затканыя беражкамі»), што перасякаюцца з каляровымі палоскамі асновы. Даўней іх аснова і ўток былі з ільняных нітак, а ўзор натыкалі горынню; у наш час ткуць з ільняных, баваўняных нітак, а ўзор натыкаюць мулінэ, ірысам. Па канцах ручнікоў арнаментальны малюнак («у зборы», «у кветкі», «у лісты», «у жучкі») займае 7—8 см. Заканчваюцца традыц. ручнікі карункамі, якія плялі з нітак асновы ўручную (цяпер вяжуць кручком). У 1977 у в. Моталь створаны ткацкі цэх Пінскай ф-кі маст. вырабаў.
М.П.Жабінская.
Да арт.Мотальскія ручнікі. В.Лукашэвіч. Ручнік. 1972.