Стан, доля пакутніка. Наіўная рамантывацыя [у ранніх вершах Танка] праяўляецца ў адрыве пачуццяў ад жыццёвых сітуацый, у пакутніцтве лірычнага героя і таямнічай змрочнасці пейзажнага фону.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЫ́ЛКА (Уладзімір Адамавіч) (27.5.1900, в. Макашы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 1.3.1933),
бел.паэт. Вучыўся ў Пражскім ун-це (1923—26). Як рэдактар час. «Новы прамень» (Прага) запрошаны ў 1926 у Мінск для ўдзелу ў навук., канферэнцыі па рэформе правапісу; застаўся тут. Працаваў у газ. «Звязда» і муз. тэхнікуме. У 1930 беспадстаўна арыштаваны, высланы ў г. Уржум (Кіраўская вобл.). Там і памёр. Рэабілітаваны ў 1960. Друкаваўся з 1920 у мінскіх выданнях, з 1921 у зах.-бел. прэсе, з 1923 у часопісах бел. студэнцтва ў Чэхаславакіі, пражскім зб. «Славянская книга». Паэт рамант. складу. Аўтар лірычнай паэмы «Уяўленне» (Вільня, 1923), зб-каў вершаў «На ростані» (Вільня, 1924), «З палёў Заходняй Беларусі» (Мн., 1927). Творча пераносіў традыцыі еўрап. рамантызму на глебу зах.-бел. л-ры. У вершах «Віхор», «Меч», «Хто смелы» і інш. у сімвалічных вобразах паэтызаваў ахвярнае служэнне Радзіме, свабодзе. Выяўляў ідэю паяднання чалавека з сацыяліст. явай, сцвярджаў хараство новых узаемаадносін асобы і грамадства («Млынар паставіў застаўкі», «Раніцою», паэма «Тэстамент»). Творчасці Ж. ўласцівы інтэлектуальная, гуманіст. і эстэт. культура, высокае паэт. майстэрства. Пераклаў на бел. мову асобныя творы М.Лермантава, А.Міцкевіча, Г.Ібсена, Ш.Бадлера, І.Волькера, Б.Ясенскага.
Тв.:
Вершы. Мн., 1970;
Пожні. Мн., 1986;
Творы. Мн., 1996;
Творы. Мн., 1998.
Літ.:
Калеснік У. Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў бел. паэзіі. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
іншасказа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца іншасказам, мае тайны, скрыты сэнс; алегарычны. Іншасказальны сэнс. □ Адказ Каліноўскага перасыпан фальклорнымі сімваламі, мова яго іншасказальная, як у казачных асілкаў.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладу́шнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць маладушнага; нерашучасць, адсутнасць мужнасці. Усё гэта разумее сын, ён адчувае сябе няёмка: баіцца, каб у прыліве маладушнасці бацька не асудзіў яго.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассе́янасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць рассеянага.
2. Адсутнасць увагі, інтарэсу да чаго‑н. пэўнага. [Стары] нават маўчаць і слухаць умее з рассеянасцю, выказваючы знявагу да субяседніка.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эстэ́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эстэта. Эстэцкія манеры.
2. Уласцівы эстэтам, прасякнуты эстэтызмам (у 1 знач.). У ёй [польскай радыкальнай крытыцы] панаваў эстэцкі падыход да твораў.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗУМАКУ́ЛАВА (Танзіля Мустафаеўна) (н. 18.7.1934, г. Тырныауз, Кабардзіна-Балкарыя),
балкарская паэтэса. Нар. паэтэса Кабардзіна-Балкарыі (1982). Скончыла Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). Друкуецца з 1957. У кнігах вершаў і паэм «Кветкі на скале» (1959), «Песні гор» (1962), «Прахалода гор» (1967), «Свяцільнік» (1969, за дзве апошнія Рэсп. прэмія 1969), «Белы свет» (1972), «Бацькоўскі дом» (1984) і інш. імкнулася адлюстраваць гіст. і духоўны вопыт балкарскага народа, складаныя і шматгранныя сувязі сучасніка з эпохай і навакольным светам. Дзярж. прэмія РСФСР імя М.Горкага 1977. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі І.Калеснік, М.Танк.
рускі паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1912. Першы паэт.зб. — «Дынама-вершы» (1918). Аўтар зб-каў вершаў «Прасцей простага» (1925), «Крутое жыццё» (1929), паэмы «Індустрыяльная жалейка» (1923), кн.апавяд. «Акрываўленая лесвіца» (1920) і інш. На рус. мову перакладаў вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Глебкі, М.Машары, П.Панчанкі, П.Пестрака, М.Танка. Перакладаў з укр. і літ. моў. Яго вершы на бел. мову перакладалі А.Бялевіч, А.Гурло, І.Калеснік, А.Якімовіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пло́тнік ’цясляр’ (Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.; дзятл., Сл. МГ), ’дойлід’ (Бяльк.), ’калеснік’ (горац., чач., ЛА, 2; полац., леп., рэч., ЛА, 3), плотніцтва ’цяслярства’ (дзятл., Сл. ПЗБ), плотніства ’праца плотніка’ (Юрч. СНЛ), пло́тнікаваць ’займацца, цяслярствам’ (ТС). Рус.пло́тник ’цясляр’, стараж.-рус.плотникъ ’тс’ (з 1016 г.). Бел.-рус. ізалекса. Да плот (гл.). Першапачаткова абазначала ’той, хто робіць (пляце, ставіць) агароджу’, пазней — ’цясляр, які будуе сцены горада’ > ’які будуе сцены дома, будынкаў’ (Фасмер, 3, 285).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падзяме́лле, ‑я, н.
Памяшканне пад зямлёй. Выйсце з падзямелля. □ У вялізным падзямеллі знойдзена месца, дзе быў пахаваны апошні кобрынскі князь.«Помнікі».У цёмных, сырых падзямеллях таміліся непакорныя.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)