ЛАГУНО́ВІЧ-ЧАРЭ́ПКА (Сяргей Аляксандравіч) (н. 27.12.1952, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1977). З 1979 выкладае ў Бел.АМ. Творам характэрны выразная кампазіцыйная пабудова твора, дакладны малюнак, тонкі каларыт і рэалістычная форма выяўлення: трыпціхі «Батлейка» (1971) і «Мядзведжая забава» (1977), карціна «Натхненне. Прысвячэнне Ефрасінні Полацкай» (1993), партрэты фізіка-тэарэтыка А.Вялічкі (1979), рэстаўратара А.Ліпскага (1983), сына Піліпа (1994). Аўтар нацюрмортаў «Нацюрморт з ружовым гарбузом» (1981), «Начная госця» (1987), «Касачы» (1990), «Нацюрморт з вазай-гідрыяй» (1992), «Лілеі» (1997) і інш.
рускі паэт. Друкаваўся з 1924. Першы і адзіны прыжыццёвы зб. «Сведкі» (1940). У вершах, баладах («Дойліды», 1938), паэмах («Конь», 1940) паэтызацыя сучаснасці і гіст. мінулага, прырода роднай зямлі, глыбіня лірычных інтанацый, нац.-гіст.каларыт. Адзін з лепшых яго твораў — вершаваная драма «Рэмбрант» (1940) пра трагічнае адзінаборства геніяльнага мастака за духоўнае разняволенне. У творчасці перыяду Вял.Айч. вайны вершы пра Радзіму, нязломнасць нар. духу. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Ю.Гаўрук, Х.Жычка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯНКО́Ў (Мікалай Сцяпанавіч) (н. 19.12.1921, г. Барань Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. жывапісец. Вучыўся ў Віцебскім маст. вучылішчы (1938—41), скончыў Растоўскае маст. вучылішча (1949). Сярод твораў: тэматычныя карціны «У звальненні» (1965), «Бярозавы сок» (1969), «Франтавы сон» (1975), «Салдацкая песня» (1985), «Памяці вучняў Віцебскага мастацкага вучылішча, якія не вярнуліся з палёў бітвы» (1994), «Беларуская турыстка на Канарскіх астравах» (2000); пейзажы «Восень на Прыпяці» (1972), «Крыгаход на Сажы» (1978), «Майская зелень Палесся» (1982), «Красавік у ваколіцах Гомеля» (1986), «Ранні снег» (1991), «Дубы. Восень» (1995), «Палескі пейзаж» (1998), «Бярозавы гай. Май» (2000); партрэты. Творам характэрны сакавіты каларыт, маляўнічасць вобразнага вырашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЕ́ЙКАЎ (Петка Рачаў) (29.11.1827, г. Вяліка-Тырнава, Балгарыя — 13.7.1895),
балгарскі паэт, асветнік, грамадскі дзеяч. Скончыў царк. школу. Быў настаўнікам, рэдактарам газет, пасля 1878 старшыня Нар. сходу, міністр. Змагаўся за школу на балг. мове. Друкаваўся з 1843. Аўтар зб-каў вершаў і перакладаў «Стракаты букет», «Спеўнік», «Баечнік» (усе 1852). Інтымнай лірыцы і патрыят. паэзіі С. (зб. «Песні і вершы», 1879; паэмы «Крыніца Беланогай», 1873, «Кракра Пярніцкі», 1886) уласцівы нац.каларыт, рэалістычнасць. Выдаў поўны збор балг. прымавак і прыказак (1889—97). На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Н.Гілевіч, А.Разанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАТА́ЛЬСКАЯ (Людміла Мікалаеўна) (дзявочае Драздова; н. 13.8.1953, в. Дзям’янкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працавала на Добрушскім фарфоравым з-дзе (гал. мастак у 1985—91). Сярод твораў: сервізы і наборы для чаю і кавы «Вячоркі» (1979), «Паўлінка» (1984), «Пяшчота» (1991); дэкар. вазы «Палескія ўзоры» (1982), «Слуцкія матывы» (1988); наборы дэкаратыўныя — «Сузор’е» (1985), «Гарады Беларусі» (1986), «Свята» (1987), «Шляхам Скарыны» (1989), «Казка» (1995), «Дыванок» (1996) і інш. У творах — нац.каларыт, адухоўленасць вобразаў, лірызм, тактоўная спроба прычыніцца да тэмы бел. мінуўшчыны.
Т.Р.Ермаковіч.
Л.Гатальская. Дэкаратыўны набор для квасу «Свята». 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНІ́ ((Denis) Марыс) (25.11.1870, г. Гранвіль, Францыя — 3.11.1943),
французскі жывапісец. Вучыўся ў Парыжы ў акадэміі Жуліяна (з 1887) і ў Школе прыгожых мастацтваў. Зазнаў уплыў П.Сезана, П.Гагена. Адзін з заснавальнікаў і тэарэтык групы «Набі» (1890) і «Майстэрняў рэлігійнага мастацтва» (1919). Лідэр неатрадыцыяналістычнай плыні ў франц. жывапісе. Працаваў у стылях сімвалізму і мадэрну. Для твораў характэрны манум. формы, дэкар. гармонія, рэліг.-містычныя сюжэты, плоскасная стылізацыя, светлы каларыт. Сярод твораў «Музы» (1893), «Марфа і Марыя» (1896), «Партрэт Івоны Лероль» (1897), «У гонар Сезана» (1900), 11 пано «Гісторыя Псіхеі» (1908—09) і інш. Аўтар кніг «Тэорыі» (1912), «Новыя тэорыі» (1921).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СРАЭЛС (Israëls),
нідэрландскія жывапісцы, бацька і сын. Іосеф (27.1.1824, г. Гронінген, Нідэрланды — 12.8.1911). Вучыўся ў АМ у Амстэрдаме і Парыжы (1845) у А.Вернэ і П.Дэлароша. Зазнаў уплыў барбізонскай школы і Ж.Ф.Міле. З 1871 жыў у г. Гаага; кіраўнік рэаліст. гаагскай школы. Драматычныя паводле вобразнага ладу яго карціны прысвечаны пераважна жыццю рыбакоў і сялян («Адна ў свеце», 1876). Змрочны танальны каларыт і святлоценявыя кантрасты ў творах 1890—1900-х г. саступілі месца больш светлай і яркай гаме («Самотныя думкі», 1896; «Едакі бульбы», 1903, і інш.). Ісак (3.2.1865, Амстэрдам — 7.10.1934), сын Іосефа І. Зазнаў уплыў франц.імпрэсіянізму. Аўтар лёгкіх і дынамічных па манеры пісьма партрэтаў, сцэн.гар. жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ (Валянцін Мікалаевіч) (н. 27.9.1919, в. Звянячы Талачынскага р-на Віцебскай вобл),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1939). Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Сярод твораў: «Вечар над Нёманам». (1949), «М.В.Фрунзе ў штабе Заходняга фронту» (1957), «Занёманскія будні» (1963), «У гады вайны» (1965), «Гродна. Каложа» (1967), «Вуліца першых дэманстрацый» (1969), «Свяшчэнныя камяні» (1975), «Ізумруд палёў» (1971), «Абнаўленне зямлі» (1977), «Партызаны-падрыўнікі» (1980), «На Нёмане» (1981), «Салдаты крэпасці» (1988), «Асенняя цішыня» (1997), «Год 1941» (1998), «Дні юнацтва майго пакалення» (1999), «Успаміны» (2000). Для твораў характэрны пастозная манера пісьма, сакавіты каларыт, выразнасць дэталей карціны.
В.Савіцкі. М.В.Фрунзе ў штабе Заходняга фронту. 1957.