Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
калары́т, -у, М -ры́це, м.
1. Суадносіны фарбаў у карціне па тоне, насычанасці колеру.
Цёплы к.
Яркі к.
2.перан. Сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-н.
К. эпохі ў гістарычным рамане.
Мясцовы к.
|| прым.каларысты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) ікалары́тны, -ая, -ае.
Каларыстычныя спалучэнні.
Каларытны пейзаж.
Каларытныя вобразы рамана.
Каларытная мова.
|| наз.калары́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
калары́т, -ту м., прям., перен. колори́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
калары́т, ‑у, М ‑рыце, м.
1. Спалучэнне фарбаў, колераў, якое стварае пэўнае адзінства ў карціне, каляровай гравюры, мазаіцы і пад. Светлы каларыт.
2.перан. Сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго‑н. Каларыт часу. Нацыянальны каларыт.
[Іт. colorito ад лац. color — колер.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каларыт 3/322; 4/430; 5/246; 10/268
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАРЫ́Т (італьян. colorito ад лац. color колер, афарбоўка) у выяўленчым мастацтве (пераважна ў жывапісе), сістэма колеравых спалучэнняў, якая ўтварае візуальнае адзінства твора і з’яўляецца эстэт. ператварэннем колеравай разнастайнасці рэчаіснасці; важны кампанент маст. вобраза і сродак эстэт. і эмацыянальнай выразнасці. Характар К. залежыць ад віду мастацтва, матэрыялу і функцыі твора, звязаны з яго зместам, эпохай, стылем, індывідуальнасцю майстра. Гістарычна склаліся 2 каларыстычныя тэндэнцыі. Адна заснавана на выкарыстанні спалучэнняў лакальных колераў, часта звязана з сімвалічным значэннем колеру (напр., у іканапісе); другой характэрна імкненне да найб. поўнай перадачы колеравага багацця рэчаіснасці, выкарыстанне тону, валёру і рэфлексу.
Паводле характару колеравых спалучэнняў адрозніваюць К. халодны (пераважаюць сінія, зялёныя, фіялетавыя тоны), цёплы (больш чырвоных, жоўтых, аранжавых тонаў), спакойны, напружаны; паводле насычанасці і сілы колеру — яркі, стрыманы, бляклы і інш. У залежнасці ад насычанасці святлом К. можа быць светлым або цёмным: раўнамерная асветленасць характэрна для К. італьян. майстроў Ранняга Адраджэння, агульнае зацяненне — для жывапісу Тыцыяна і Рэмбранта, пранізанасць адлюстравання святлом — для твораў імпрэсіяністаў (гл.Імпрэсіянізм) і г.д. Сярод бел. мастакоў-каларыстаў: В.Бялыніцкі-Біруля, М.Тарасікаў, В.Цвірка, І.Ахрэмчык і інш.