казадо́й, ‑я, м.

Начная насякомаедная птушка з кароткай дзюбай і вялікім ротам. Казадой ляціць мякка і плаўна, бясшумна, як кажан. В. Вольскі. Пад Закалюжжам, там, на Ваўкаўні, гукалі совы; крычаў, аж стагнаў, казадой — птушка начы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашуга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Праляцець, пранесціся з шумам. Кругом было спакойна, толькі калі-нікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава ці прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі. Гурскі. Перад самым змярканнем над горадам прашугала кароткая летняя навальніца. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скура́т1 ‘акравак скуры’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Янк., Сл. ПЗБ). Польск. skurat, рус. шкура́т ‘тс’. Да скура (гл.) з суф. ‑ат; гл. Карскі 2-3, 30; Фасмер, 4, 45.

Скура́т2кажан’ (слонім., лід., Арх. Федар.; воран., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.; гродз., докш., івян., воран., ЛА, 1), скура́ч ‘тс’ (свісл., Шатал.), шкура́т ‘тс’ (ганц., глус., мазыр., ЛА, 1). Да папярэдняга слова; відаць, арэальная інавацыя, параўн. літ. šikšnysкажан’ < šikšna ‘скура’, аналагічна да кажан < кожа ‘скура’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bat1 [bæt] n. кажа́н

as blind as a bat ≅ сляпы́ як крот; зусі́м сляпы́;

like a bat out of hell infml як чорт панёс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Каўжэ́нь ’шустры, нізкага росту хлопчык, малыш’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; не хапае даных аб яго сувязях і гісторыі. Няясная і яго магчымая зыходная форма. Відаць, мы маем справу з сапсаванай лексемай. Няпэўная дагадка: каўжэнь — гэта трансфармацыя першапачатковага кажан. На Браслаўшчыпе слова кажан ужываецца ў значэнні ’злы, невысокага росту чалавек’. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 358.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Магаза́нчыккажан, Plecotus auritus’ (браг., Шатал.). Няясна. Магчыма, звязана з нейкай цюркскай крыніцай. Параўн. тур. makas ’ножніцы’, ’клюшні ракападобных жывёл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Еляк ’казадой’ (Сержп. Грам.), рус. елёк ’тс’. Як гэта асабліва бачна, паводле рускай формы, кантамінацыя з лялёк (рус. лелёк). Па паходжанню звязана з рус. алан. ёлаккажан’ (з фін.) (параўн. цытату з ТСБМ, 2, 574: «Казадой ляціць мякка і плаўна, бясшумна, як кажан», да чаго можна дадаць, што казадой гэта начная птушка з кароткай дзюбай і вялікім ротам). Формы з пачатковым л іншага паходжання. Гл. лелек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упы́рь

1. зоол. кажа́н, -на́ м.;

2. (оборотень) разг. крывасмо́к, -ка м., ваўкала́к, -ка м., вампі́р, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Серпакры́жніккажан’ (свісл., Шатал.). Да серп і асновы ‑крыжыць ‘рэзаць’, якая ў чакрыжыць (гл.); відаць, ‘крылы, якія “выразаны” ў форме сярпа’. Параўн. серпокры́л ‘чорны стрыж’ (ПСл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распя́цца, разапнуся, разапнешся, разапнецца; разапнёмся, разапняцеся; зак.

Разм. Раскінуць рукі або крылы крыжам; раскінуцца. Сашка рвануў к сабе дзверцы і раптоўна адхіснуўся ад нечаканасці: бацька распяўся цераз усю машыну галавой у дзверцы, і на дробным яго твары ажывала і шырылася ветлівасць. Чорны. Распяўся кажан у падстрэшшы. Пугач вірлавокі дрэмле. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)