аўтамабіль для перавозкі грузаў. Характарызуецца грузападымальнасцю, тыпам кузава, колавай формулай і кампаноўкай — размяшчэннем кабіны адносна пярэдняй восі (гл.Аўтамабіль). Для буксіроўкі прычэпаў забяспечваюцца счэпнымі прыладамі, хуткадзейнымі злучальнымі прыстасаваннямі і інш. Адрозніваюць адзіночныя грузавыя аўтамабілі і аўтапаязды (у т. л.цягачы, седлавыя цягачы), звычайнай і павышанай праходнасці.
Бываюць агульнага прызначэння (кузаў неперакульны) і спецыялізаваныя (самазвалы, бензавозы, бетанавозы, кантэйнеравозы, панэлявозы, рэфрыжэратары, фургоны і інш.); паводле кампановачнай схемы — капотныя (кабіна за рухавіком) і бескапотныя (кабіна над рухавіком); паводле грузападымальнасці — асабліва малой (да 0,5 т; гл.Пікап), малой (да 2 т; напр., УАЗ), сярэдняй (да 5 т; ГАЗ), вялікай (да 15 т; ЗІЛ, КамАЗ, КрАЗ, МАЗ, «Урал») і пазадарожныя грузавыя аўтамабілі асабліва вял. грузападымальнасці (больш за 15 т; БелАЗ, «Волат»), Гл. таксама Аўтамабільная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
gondola
[ˈgɑ:ndələ]
n.
1) гандо́ла f.
2) кабі́на ў дырыжа́блі, аэраста́це
•
- gondola car
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гандо́ла, ‑ы, ж.
1. Доўгая аднавясловая пласкадонная венецыянская лодка з каютай, фігурным носам і высокай кармой.
2.Кабіна для людзей, механізмаў, прыбораў і пад. у стратастаце, дырыжаблі, аэрастаце.
3. Таварны вагон, у падлозе якога знаходзяцца люкі для высыпання грузу.
[Іт. gondole.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыме́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаецца, служыць для прымеркі. Прымерачная кабіна.//узнач.наз.прыме́рачная, ‑ай, ж. Пакой, памяшканне для прымеркі. Сваіх пакупнікоў я абслугоўваў ветліва і культурна. Асабліва мужчын. Я па некалькі разоў вадзіў іх у прымерачную, круціў перад люстэркам.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cubicle[ˈkju:bɪkl]n.кабі́на (невялікае памяшканне спецыяльнага прызначэння); прыме́рачная (у магазіне);
a changing cubicleBrE раздзява́льня (у басейне)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ка́псула, ‑ы, ж.
1. Тонкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэнні ў арганізме.
2. Абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІФТ (англ. lift падымаць),
стацыянарны пад’ёмнік звычайна цыклічнага дзеяння з верт. рухам кабіны або платформы па жорсткіх накіравальных, якія ўстаноўлены ў агароджанай з усіх бакоў шахце. Найб. пашыраны Л. з эл. канатнай цягай.
Бываюць пасажырскія — звычайныя, скарасныя, бальнічныя (умяшчальнасць кабін да 30 чал., скорасць да 7 м/с) і грузавыя — агульнага прызначэння, спец., напр. магазінныя (грузападымальнасць да 10 т, скорасць да 1,5 м/с). Вышыня пад’ёму да 150 м і больш. На Беларусі Л. вырабляе Магілёўскі ліфтабудаўнічы завод.