a Limited Liability Company кампа́нія з абмежава́най адка́знасцю
2.theatre тру́па
3. кампа́нія, го́сці;
Are you expecting company? Вы чакаеце гасцей?
4.mil. ро́та
5.naut. экіпа́ж, кама́нда
♦
be good/poor company быць ціка́вым/неціка́вым суразмо́ўцам;
bear/keep smb. company склада́ць кампа́нію каму́-н.;
in company with smb. ра́зам з кім-н.;
keep bad company быва́ць у дрэ́ннай кампа́ніі, вадзі́цца з дрэ́ннымі людзьмі́;
keep company with smb. сябрава́ць/дружы́ць/сустрака́цца з кім-н.;
keep good company сустрака́цца з до́брымі людзьмі́, быва́ць у до́брай кампа́ніі;
part company with smb. спыні́ць знаёмства з кім-н.;
two’s company, three’s a crowd ≅ дзе дво́е, там трэ́ці лі́шні
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
СВАБО́ДА,
магчымасць чалавека дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі мэтамі, жаданнямі, інтарэсамі. Практычная рэалізацыя С. ажыццяўляецца пры наяўнасці аб’ектыўнай магчымасці (знешняй С.) для дзейнасці. У гісторыі грамадскай і філас. думкі С. разглядалася як праблема валодання чалавекам свабодай волі і абумоўленасці С. знешнімі абставінамі (гл.Свабода і неабходнасць). У ант. філасофіі С. проціпастаўлялася лёсу (Сакрат, Платон), паліт. дэспатызму (Арыстоцель, Эпікур), чалавечаму існаванню (стаіцызм, платанізм). У сярэдневякоўі С. разумелася як збаўленне ад граху, спалучэнне ўнутр. маральнай С. з усемагутнасцю Бога. У эпоху Адраджэння яна разглядалася як магчымасць поўнага і бесперашкоднага развіцця асобы. У філасофіі Асветніцтва прызнавалася панаванне над С. натуральных заканамернасцей свету і прычынных сувязей паміж яго элементамі. У ням. філасофіі з 17 ст. С. разглядалася як маральна-творчае развіццё сутнасці чалавека (Г.Лейбніц, І.Кант, І.В.Гётэ, Ф.Шылер, А.Шапенгаўэр, Ф.Ніцшэ). Прадстаўнікі марксізму сцвярджалі, што С. чалавека дэтэрмінавана ўмовамі яго асяроддзя. У экзістэнцыялізме яна разумеецца як С. выбару самога сябе і звязваецца задказнасцю за выбар (Ж.П.Сартр, М.Хайдэгер, К.Ясперс). Змест паняцця С. звязаны згіст. працэсам развіцця грамадства. У стараж. грамадстве С. разумелася як прыналежнасць да пэўнага роду ці племені і супрацьпастаўлялася залежнасці ад інш. плямён. У індустрыяльным грамадстве яна набыла эканам. і юрыд. сэнс як магчымасць выбару прафес. дзейнасці, валодання ўласнасцю і яе стварэння. У постіндустрыяльным грамадстве характарызуецца здольнасцю чалавека да адаптацыі і сац. мабільнасці ў сацыякульт. і тэхнал.-інфарм. прасторы. Ступень С. ў грамадстве цесна звязана з формай праўлення. Перадумовамі С. ў дзяржаве з’яўляюцца канстытуцыяналізм, забеспячэнне гарантыі абароны правоў чалавека і задавальнення асн. патрэбнасцей яго жыцця, фарміраванне органаў дзярж. улады шляхам нар. волевыяўлення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Geséllschaftf -, -en
1) грама́дства; аб’ядна́нне
2) кампа́нія;
j-m ~ léisten зрабі́ць каму́-н. кампа́нію;
éine ~ gében* нала́дзіць зва́ную вечары́ну
3) тавары́ства (гандлёвае);
~ mit begrénzter Háftung тавары́ства з абмежава́най адка́знасцю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СВАБО́ДА ВО́ЛІ,
філасофска-этычнае паняцце, якое азначае самавызначальнасць чалавека ў сваіх дзеяннях. У філасофіі цесна звязана з праблемамі дэтэрмінізму і індэтэрмінізму волі чалавека, у этыцы — з пытаннямі аб адказнасці чалавека за свае дзеянні, аб суадносінах С.в. і маралі; у хрысц. філасофіі і этыцы разглядаецца ў кантэксце праблемы Божага прадвызначэння і свабоды выбару асобы. Праблеме С.в. належыць адно зцэнтр. месцаў у гісторыі філас. і этычнай думкі. Сакрат падкрэсліваў вызначальную ролю пазнання ў ажыццяўленні С.в. Платон звязваў С.в. з арыентацыяй на ўсеагульны ідэал дабра, Арыстоцель — з праблемай маральнага выбару. Для сярэдневяковай філасофіі характэрны ідэі прадвызначэння і прэваліравання Божай усемагутнасці над асабістай С.в. чалавека (Аўгусцін, І.Дунс Скот, Фама Аквінскі) або прызнання С.в. асобы як магчымасці выбару паміж дабром і злом (Пелагій). У антрапацэнтрычнай філасофіі Адраджэння С.в. разглядалася як аснова чалавечай дабрадзейнасці, поўнага прыроднага і культ. самаразвіцця асобы (Л.Вала, К.Салютаці, Дж.Манеці). Бел. філасофія Адраджэння прасякнута ідэямі С.в., якая набліжае чалавека да вобраза Бога (С.Будны, Л.Зізаній), з’яўляецца асновай самаўдасканалення асобы шляхам падпарадкавання эмоцый і памкненняў розуму (Б.Будны, А.Алізароўскі), творчага самавыяўлення (М.К.Сарбеўскі). З 17 ст. ў вырашэнні праблемы С.в. вызначыліся 2 супрацьлеглыя пазіцыі: дэтэрмінізм, які сцвярджае, што воля абумоўлена знешнімі прычынамі і адмаўляе існаванне С.в. (Т.Гобс, Б.Спіноза), і індэтэрмінізм, які адстойвае ідэю самаабумоўленасці волі і абсалютнай С.в. (І.Фіхтэ). І.Кант аб’яднаў дэтэрмінізм і індэтэрмінізм, сцвярджаючы, што чалавек абсалютна несвабодны ў прыродным асяроддзі і валодае С.в. толькі ў інтэлігібельным (розумаспасцігальным) свеце. Г.Гегель лічыў С.в. атрыбутам сусв. духу, А.Шапенгаўэр разглядаў С.в. чалавека як выяўленне сусв. С.в. і крыніцу адвечных пакут, звязаных з бясконцасцю чалавечых жаданняў. Рацыяналістычную трактоўку С.в. прапанавалі К.Маркс і Ф.Энгельс, якія лічылі, што пазнанне і засваенне навакольнага асяроддзя спрыяюць ажыццяўленню С.в. Ірацыянальнай трактоўкі С.в. прытрымліваліся С.К’еркегор, Г.Маркузе, К.Ясперс, якія сцвярджалі, што веды і рацыяналізм звужаюць магчымасці для выяўлення С.в. Э.Фром вызначыў парадаксальную адметнасць чалавека 20 ст. — «уцёкі» ад С.в. як форму самаабароны ад непакою, звязанага з адзінотай, адказнасцю за выбар і нявызначанасцю будучыні. У экзістэнцыялізме і фенаменалогіі С.в. разглядаецца як неад’емны атрыбут асобы, які выводзіць яе па-за межы матэрыяльнага свету (М.Хайдэгер, Ж.П.Сартр). Гл. таксама Воля, Свабода, Свабода і неабходнасць.
Літ.:
Ноговицин О.М. Ступени свободы: Логико-ист. анализ категории свободы. Л., 1990;
Максимов А.М. Измерения свободы. Екатеринбург, 1994;
Калмыков Р.Б. Анатомия свободы. Иваново, 1995;
Валла Л. Об истинном и ложном благе;
О свободе воли: Пер. с лат.М., 1989;
Шопенгауэр А. Свобода воли и нравственность: Пер. с нем. М., 1992;
від веснавых песень каляндарнага цыкла; віншавальна-велічальныя творы, з якімі з надыходам вясны валачобнікі абходзілі двары аднавяскоўцаў. Нац. адметнасць бел. нар.-паэт. культуры. Зінш.слав. народаў часткова бытавалі ў сербаў. Па функцыі яны аналагічныя абходным калядным песням і звязаны з абнаўляльным наступленнем Новага года, толькі ў розных каляндарных сістэмах і ў розныя гіст. перыяды (валачобныя «з прыходам сонечных дзён», калядныя — «з паваротам сонца на лета»). З пашырэннем хрысціянства валачобныя песні былі прыстасаваны да першага дня Вялікадня. Іх спяваюць гаспадару і гаспадыні, іх незамужняй дачцэ і нежанатаму сыну, старым бабулі і дзядулю. У гэтых песнях-пажаданнях адбілася вера ў магічную моц слова, якое сцвярджае жыццёва важныя моманты дабрабыту земляроба: ураджай на полі, статак у хляве, лад у сям’і. З усіх каляндарных песень валачобным у найб. ступені ўласцівыя эпічная разгорнутасць зместу, жанрава-тыпалагічная акрэсленасць і стабільнасць структур. Яны маюць стройную 3-часткавую кампазіцыю з жанрава вызначальным прыпевам пасля кожнага радка верша: «Вясна красна на дварэ!», «Вясна красна на ўвесь свет!», «Зялён явар кудравы!», «Да віно ж маё зеляно!», «Зялёна траўка-мураўка!», «Зялёны сад вішнёвы!», «А-ля-ля-ля-лё-лё, лі-ляй-лё!», «Гэй, лалын!», «Гэй, віно!», «Няхай так будзе!» (таксама хрысціянскі — «Хрыстос васкрос, сын Божы!»). Найб. адметныя сюжэты і матывы валачобных песень: «цуда», «праява», аб якіх валачобнікі прыйшлі апавясціць гаспадара. Напр., «... У тваім хлеве праява стала, // Праява стала, праявілася: // Сорак каровак ацялілася...» Разгорнуты каляндарны круг аграрных святаў з адпаведнай «адказнасцю» розных святых за ўсе этапы с.-г. работ. Усеабдымнасць самога збору валачобнікаў у эпічных зачынах: «А з-пад лесіку, лесу цёмнага // То не тучы йдуць, то не воблачкі // То ідуць, брыдуць валачобнічкі...» Вобразная сістэма валачобных песень вызначаецца міфал. аб’ёмістасцю (у спалучэнні з рэалістычнымі замалёўкамі), шырокім выкарыстаннем сімволікі, сталых эпітэтаў, прыёмаў гіпербалізацыі і траістасці паўтораў. Паводле музычнага зместу яны яскрава спалучаюць маторную імпульсіўнасць рытму масавага шэсця («веснавы рух») з гукапісам прыпеваў-клічаў («веснавы голас»), іх адметнасць — мужчынская традыцыя выканання, што адбілася на размашыстым (у рамках сярэдняга дыяпазону), часам заліхвацкім характары мажорных мелодый песень. Дынамічнасці напеваў служыць і антыфонная манера спявання, калі сольны запеў кожнага радка верша падхопліваецца ў пастаянных харавых прыпевах. З жанравай чысцінёй валачобных формульных напеваў-сімвалаў звязана строгая акрэсленасць іх песенна-меладычных тыпаў. Бел. этнамузыказнаўцы вылучаюць 4 асн. тыпы напеваў, кожны з якіх мае свой арэал. Першы тып ахоплівае амаль усе этнагр. рэгіёны Беларусі, за выключэннем Гомельскага Палесся; другі — раёны Паазер’я, трэці і чацвёрты — пераважна раёны Панямоння. У сучасных вёсках абрадавы веснавы абход двароў валачобнікамі набывае жартоўна-гуллівы сэнс, што яшчэ больш набліжае валачобныя песні да карнавалізаваных калядных. Разам з тым прыўзнятасць гімнічных мелодый валачобных і сёння сцвярджае ў свядомасці вяскоўцаў высокі статус песень каляндарнага рытуалу, спрадвечную ўрачыстасць іх з’яўлення. Гэта падкрэсліваецца і ў зваротах да гаспадара на заканчэнні валачобнай песні: «...А мы госцікі недакучныя: // А мы ў гадочак — адзін разочак!»
Публ.:
Беларускія народныя песні. Т. 3. Мн., 1962;
Валачобныя песні. Мн., 1980.
Літ.:
Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии. Мн., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
odpowiedzialność
odpowiedzialnoś|ć
ж. адказнасць;
pociągnąć kogo do ~ci — прыцягнуць каго да адказнасці;
ponosić ~ć — несці адказнасць, адказваць;
obarczyć kogo ~cią za co — ускласці на каго адказнасць за што;
na swoją ~ć — пад сваю адказнасць;
~ć karna — крымінальная адказнасць;
~ć cywilna — грамадзянская адказнасць;
spółka z ograniczoną ~cią — таварыства з абмежаванай адказнасцю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СЯМ’Я́,
заснаваная на шлюбе ці кроўна-сваяцкіх адносінах малая група людзей, члены якой звязаны агульнасцю побыту, узаемнай дапамогай, маральнай і прававой адказнасцю. Асн. функцыі С. — рэпрадукцыйная (нараджэнне дзяцей), выхаваўчая (гл.Сямейнае выхаванне), гасп.-бытавая, эканам., рэкрэактыўная (узаемадапамога, падтрыманне здароўя, арганізацыя вольнага часу і інш.), камунікатыўная і рэгулятыўная (кантроль і рэгламентацыя паводзін членаў С., яе аўтарытэт). Структура С. вызначаецца сістэмай узаемаадносін паміж яе членамі (бацькі, дзеці, муж, жонка і інш.) і яе складам: колькасць членаў, пакаленняў, шлюбных пар, дзетнасць, ступень і характар сваяцтва (прамое, бакавое і інш.). У залежнасці ад характару шлюбных саюзаў вылучаюцца С. палігамныя (гл.Палігамія), парныя (няўстолівы саюз мужа і жонкі), манагамныя (гл.Манагамія). У залежнасці ад колькасці шлюбных пар і характару вядзення гаспадаркі вылучаюць 2 формы С. — нераздзеленая і малая. Да нераздзеленых адносяцца С., у якіх жывуць і вядуць гаспадарку некалькі шлюбных пар. У залежнасці ад сваяцтва іх падзяляюць на бацькоўскія (разам жывуць 2 ці больш жанатых сыноў) і брацкія (сумесна жывуць 2 і больш жанатых братоў). У залежнасці ад пакаленнага складу вызначаюцца адналінейныя (бацькі і адзін жанаты сын, унукі) і многалінейныя (бацькі і 2 ці больш жанатых сыноў або 2 і больш братоў са сваімі сем’ямі). Да малой С. адносяцца нуклеарныя (шлюбная пара з дзецьмі ці без іх) і складаныя (акрамя шлюбнай пары і дзяцей пражывае адзін з бацькоў ці інш. сваякоў).
Да сярэдзіны 19 ст. на Беларусі пераважалі нераздзеленыя С. З канца 19 ст. пераважаюць малыя С. Паменшылася колькасць С. з 6—10 чалавек і павялічылася іх колькасць з 2—5 чалавек. Формай С. вызначаліся і ўнутрысямейныя адносіны. Паводле звычаёвага права на чале С. стаяў старэйшы ў С. мужчына; у бацькоўскай С. гэта быў бацька, у брацкай — старэйшы з братоў. Галава С. адказваў за арганізацыю гасп. дзейнасці і сямейнага побыту, за падатковыя выплаты і інш. Малую С. ўзначальваў муж. Ва ўнутрысямейных адносінах важную ролю адыгрывала жанчына; у бацькоўскай С. гаспадыняй была маці (свякруха), у брацкай — жонка старэйшага брата. Яна кіравала жанчынамі С., вучыла іх гасп. справам, размяркоўвала паміж імі працу, сачыла за парадкам у хаце, гатавала ежу, пякла хлеб і інш., нявесткі поўнасцю залежалі ад свякрухі; першай памочніцай гаспадыні была старэйшая нявестка. У 2-й пал. 20 ст. на Беларусі пераважала малая нуклеарная сям’я (у сярэднім 3,1 чал.).
Паводле перапісу насельніцтва 1990 у Беларусі 2,4 млн. сямейных пар, каля 400 тыс. няпоўных сем’яў. Сярэдні памер С. 3,1 чал. (3,2 чал. ў горадзе, 3 чал. на вёсцы).
Сац. вызначальнікамі структуры С. з’яўляюцца сац. аднароднасць ці неаднароднасць яе членаў, іх адукацыя, прафесія; этнічнымі — узаемаадносіны паміж мужам і жонкай адной ці розных нацыянальнасцей, паміж бацькамі і дзецьмі (нараджэнне дзяцей, этн. змешванне, нац. ці рэлігійнае самавызначэнне іх), паміж пакаленнямі (перадача культ. традыцый) і інш. Сучасная С. арыентавана на 1—2 дзяцей. Яе стан характарызуецца шэрагам процілеглых тэндэнцый: ператварэнне С. ў маральна-прававы саюз мужчыны і жанчыны і рост сямейных калізій (змяншэнне трываласці шлюбна-сямейных адносін, зніжэнне нараджальнасці, рост колькасці няпоўных С., пазашлюбнай нараджальнасці і інш.). Традыц. тып патрыярхальнай С. з жорсткім размеркаваннем сямейных роляў і абавязкаў паступова змяняецца раўнапраўнымі сямейнымі адносінамі паміж мужчынам і жанчынай, паміж дарослымі і дзецьмі, якія заснаваны на іх павазе і ўзаемаразуменні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЕ́ЗНЫ ВЕК,
апошняя (пасля каменнага і бронзавага вякоў) археал. эпоха ў гісторыі чалавецтва. якая характарызуецца пашырэннем металургіі жалеза і жал. вырабаў. Жалеза пазней за інш. металы (медзь, бронзу, волава) асвоена чалавекам з-за больш складанага вытв. працэсу. Асобныя рэчы з чыстага (метэарытнага) жалеза былі вядомы яшчэ ў 3—2-м тыс. да н.э. У 15 ст. да н.э. жалеза з бурага жалезняку выраблялі ў Месапатаміі і Егіпце, з 9 ст. да н.э. — у Кітаі і Індыі, у 8—7 ст. да н.э. — у Еўропе. Храналагічныя рамкі Ж.в. вызначаны ад 9—7 ст. да н.э., калі большасць плямён Еўропы і Азіі пачала здабываць і апрацоўваць жалеза, да ўзнікнення ў іх класавага грамадства і дзяржаў. У Зах. Еўропе ён падзяляецца на гальштацкі (900—600 да н.э.), латэнскі (500—100 да н.э.) і рымскі (да 350 н.э.) перыяды. Для ранняга Ж.в. характэрны пераход ад бронзы да жалеза. Гальштацкая культура была пашырана на тэр. Аўстрыі, Югаславіі, Паўд. Германіі, Паўд.-Зах. Чэхіі, Славакіі, Паўн. Францыі. Блізкай да гальштацкай была культура фракійскіх плямён, якія жылі на У Балканскага п-ва. На Пірэнейскім п-ве была пашырана іберыйская культура, у бас. Віслы і Одэра — лужыцкая культура. Для латэнскай культуры характэрна поўная перавага жал. прылад працы і зброі. На тэрыторыях, заваяваных Рымам, узнікла правінцыяльная рымская культура, паміж Паўночным м., Рэйнам, Дунаем і Эльбай — культура германскіх плямён, на У ад Одэра і Эльбы — пшэворская культура, якую даследчыкі звязваюць са слав. плямёнамі венедаў. У канцы Ж.в. ў славян і германцаў узнікаюць дзяржавы. Ва Усх. Еўропе найб. раннія жал. рэчы 10—9 ст. да н.э. выяўлены на ніжняй Волзе і Северскім Данцы. У 7 ст. да н.э. ў стэпах Паўн. Прычарнамор’я жылі скіфы; паміж Донам і Уралам у 8—3 ст. да н.э. — блізкія да іх па мове і культуры сарматы. У 2 ст.н.э. на тэр. Правабярэжнай Украіны іх змянілі плямёны чарняхоўскай культуры, у Левабярэжнай Украіне і на Доне — аланы. У Волга-Камскім бас., на правабярэжжы Волгі, верх. Волзе і Волга-Окскім міжрэччы жылі плямёны ананьінскай, п’янаборскай, дзякоўскай культур (гл. адпаведныя арт.). Жалеза адыграла вял. ролю ў развіцці прадукцыйных сіл. Зробленыя з яго прылады працы былі значна мацнейшыя за каменныя і бронзавыя. Узніклі ўмовы для накаплення матэрыяльных каштоўнасцей, паявілася маёмасная няроўнасць, паглыбіўся распад першабытнаабшчынных адносін, абвастрыліся супярэчнасці паміж родамі і плямёнамі. Гэта паспрыяла ўзнікненню прыватнай уласнасці, класаў і дзяржавы.
На тэр. Беларусі чорная металургія з’явілася ў 7—6 ст. да н.э. Жалеза здабывалі з балотнай руды ў невялікіх паўшарападобных печах-домніцах. Найб.стараж.жал. вырабы знойдзены на помніках мілаградскай культуры (Палессе, Верх. і Сярэдняе Падняпроўе). У носьбітаў штрыхаванай керамікі культуры і плямён днепра-дзвінскай культуры (бас. верх. Дняпра і сярэдняй Зах. Дзвіны) жалеза з’явілася ў канцы 1-га тыс. да н.э.З 3—2 ст. да н.э. да 1—2 ст.н.э. землі Палесся, Верх. і Сярэдняга Падняпроўя засялялі плямёны зарубінецкай культуры. У 2 ст. на тэр.бел. Падняпроўя і прылеглых да яго раёнаў жылі плямёны кіеўскай культуры. У зах. Палессі ў 2—4 ст.н.э. рассяліліся носьбіты вельбарскай культуры. У пераходны перыяд да сярэднявечча (5—6 ст.) на Пд Беларусі пашырылася пражская культура. У Сярэднім Падняпроўі склалася калочынская культура. У 5—7 ст. у Цэнтр., Паўн. Беларусі сфарміраваліся банцараўская культура і тушамлінская культура. Паводле археал. даследаванняў, плямёны Ж.в. на тэр. Беларусі знаходзіліся на стадыі развітога патрыярхату. Асн. адзінкай грамадства была вял. патрыярхальная сям’я, якая аб’ядноўвала 1—4 пакаленні бліжэйшых суродзічаў. Некалькі сем’яў складалі род, які валодаў пэўнай тэрыторыяй з паселішчам, умацаваным валамі і равамі (гл.Гарадзішча), пашай для жывёлы, апрацаваным полем. Пазней асн. формай паселішчаў стала неўмацаванае селішча. З пашырэннем ворыўнага земляробства ўзнікла асобная гаспадарка малой сям’і. Такія сем’і ўтваралі сельскую абшчыну, члены якой былі звязаны кругавой парукай, узаемнай адказнасцю за вынікі гасп. дзейнасці, захаваннем і размеркаваннем уласнасці, падтрыманнем норм традыц. права. Склаліся ўмовы для фарміравання пастаяннай дружыны. У 6—9 ст. адбываўся пераход да класавага грамадства. У працэсе разбурэння родаплемянных сувязей грамадства перайшло ад стадыі ваеннай дэмакратыі да феадалізму.
Літ.:
Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1. Мн., 1970;
Монгайт А.Л. Археология Западной Европы: Бронзовый и железный века. М., 1974;
Граков Б.Н. Ранний железный век: (Культуры Зап. и Юго-Вост. Европы). М., 1977.
Да арт.Жалезны век. Жалезныя сякеры 4—1 ст. да н.э.з гарадзішча Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобл. і 3—1 ст. да н.э.з гарадзішча Звязда Лепельскага раёна Віцебскай вобл.Да арт.Жалезны век. Гліняны ляпны посуд 2 ст. да н.э. — 2 ст.н.э.з бескурганнага могільніка Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобл. і ўпрыгожанні 6 ст. да н.э. — 1 ст.н.э.з гарадзішча Івань Слуцкага раёна Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГКАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
Ручное ткацтва, выраб сукна, аўчын, скур вядома на Беларусі са старажытнасці. Сяляне здаўна апрацоўвалі лён і каноплі, шылі адзенне і абутак; пазней частку тканін і інш. вырабаў лёгкай прамысловасці выраблялі ў шляхецкіх маёнтках. Першыя мануфактуры лёгкай прамысловасці пабудаваны ў 1-й пал. 18 ст. У 1751 князь М.І.Радзівіл заснаваў у Слуцку прадпрыемства, дае вырабляліся знакамітыя слуцкія паясы. У 1750—60-я г. ўзніклі суконныя мануфактуры ў Нясвіжы і Бабоўні (Слуцкі пав.), у 1760—90-я г. — суконныя, палатняная, шаўкаткацкая, гарбарная, панчошная мануфактуры Тызенгаўза ў Брэсцкай і Гродзенскай эканоміях; вялікія суконная мануфактура ў Дуброўне, парусінавая ў Горках і інш. У 1805 на Беларусі дзейнічалі 104 мануфактуры, у т. л. 46 суконных, на якіх працавала 2420 рабочых. Першыя ф-кі лёгкай прамысловасці ўзніклі ў канцы 18 ст., напр., суконная фабрыка ў мяст. Парэчча (Пінскі пав.); з выкарыстаннем наёмнай рабочай сілы і паравых рухавікоў — У 1820-я г. ў мяст. Хомск і Косава (Кобрынскі пав.). Лёгкая прамысловасць як фабрычна-заводская вытв-сць пачала складвацца ў пач. 20 ст. У 1900 пабудаваны лёнапрадзільныя і ткацкія ф-кі ў Віцебску (1054 рабочыя), у мястэчках Высачаны (495 рабочых) і Дуброўна (488 рабочых), суконная ф-ка ў мяст. Ружаны (Слонімскі пав., 705 рабочых), шоўкакруцільная ф-ка ў мяст. Альбярцін (Слонімскі пав., 141 рабочы) і інш. У 1910 у Мінску працавалі 2 абутковыя ф-кі Маскоўскага акц.т-ва «Шаўрахром» і 5 гарбарных заводаў. У 1913 на Беларусі дзейнічала 16 цэнзавых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. На долю лёгкай прамысловасці прыпадала 22,6% валавой прадукцыі і 23,3% рабочых цэнзавай прамысловасці. Найб. развіццё атрымала льняная прамысловасць, якая вырабляла пражу і невялікую колькасць тканін. Яе доля ў тэкстыльнай прамысловасці Беларусі складала каля 48%. У 1919 у Віцебску створана трыкатажная ф-ка, дзе мелася 36 машын для вязання панчох. У 1922 у Віцебску на базе майстэрні па пашыву ваен. адзення і ф-кі цывільнага адзення арганізавана ф-ка «Віцшвей», а ў Мінску ў 1923 4 майстэрні па пашыву адзення аб’ядналіся ў ф-ку «Міншвей». За 1919—41 на тэр. Беларусі пабудавана больш за 90 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, у т. л. абутковыя ф-кі ў Гомелі (1922), Віцебску (1923), 2 у Мінску (1924, 1930); швейныя ф-кі ў Гомелі (1928), Мінску (1929), Бабруйску (1930); гарбарныя заводы ў Мінску (1927) і Магілёве (1930), панчошна-трыкатажныя ф-кі ў Гомелі (1930), Віцебску (1931), 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната (1937) і інш. Развіццю лёгкай прамысловасці спрыяла наяўнасць сыравіннай базы, кваліфікаваных прац. рэсурсаў, вял. патрэба насельніцтва ў таварах гэтай галіны. Умацаванню сыравіннай базы садзейнічала не толькі пашырэнне пасеваў лёну-даўгунцу, але і ўвод у дзеянне ў 1930 Магілёўскага завода штучнага валакна. У 1940 на Беларусі выраблена 9,1 млн. пагонных метраў баваўняных тканін, 15,8 млн. пагонных метраў ільняных, 81 млн. пар панчошна-шкарпэткавых вырабаў, 17,4 млн. штук трыкатажнай бялізны, 9,8 млн. пар абутку. У пасляваенны час адноўлены разбураныя і пабудаваны новыя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці на перадавой тагачаснай тэхн. аснове. У іх ліку тонкасуконныя камбінаты ў Гродне (1947) і Мінску (1945—50), дывановы камбінат у Віцебску (1947), камвольны камбінат у Мінску (1951—1959), баваўняны камбінат у Баранавічах (1960—69), дывановы (1963—65) і панчошны ў Брэсце (1965—67), бавоўнапрадзільная ф-ка ў Гродне (1963—67), 2-я (1963) і 3-я (1973) чэргі Аршанскага льнокамбіната, новыя льнозаводы, абутковыя ф-кі ў Лідзе, Баранавічах, Маладзечне, трыкатажныя ф-кі ў Жодзіне і Салігорску, ф-ка па вытв-сці штучнага футра ў Жлобіне і інш.
Лёгкая прамысловасць займае важнае месца ў структуры прамысл. комплексу краіны. У 2002 функцыянавала 459 прадпрыемстваў гэтай галіны, а іх доля ў структуры валавой прадукцыі краіны складала 7,4%, у структуры асн. фондаў — 5,4%, колькасці занятых — 13,9%. У 1991—95 назіраўся спад вытв-сці ўсіх відаў прадукцыі лёгкай прамысловасці, што было звязана з недахопам прывазной сыравіны, зніжэннем попыту і экспарту, паступленнем на Беларусь больш таннай і эстэтычна прывабнай прадукцыі па імпарце і ад індывід. прадпрымальнікаў. Паступовы выхад галіны з крызісу пачаўся пасля 1996, але аб’ёмы яе прадукцыі яшчэ не дасягнулі ўзроўню 1990 (гл.табл.). Асн. прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі ўваходзяць у канцэрн «Беллегпрам», створаны ў 1992 на базе Мін-ва лёгкай прамысловасці. На яго долю прыпадае 87,5% прадукцыі лёгкай прамысловасці краіны, ён выпускае больш за 100 відаў прадукцыі больш як 5 тыс. найменняў: найперш тканіны (баваўняныя, ільняныя, шаўковыя, шарсцяныя), пражу баваўняную і шарсцяную, дываны і дывановыя вырабы, жаночае, мужчынскае і дзіцячае адзенне, абутак, скургалантарэйныя вырабы, верхні і бялізнавы трыкатаж, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, штучнае і натуральнае футра і інш. Прадукцыю лёгкай прамысловасці вырабляюць таксама прадпрыемствы «Белкаапсаюза», «Белмясцпрама», падпарадкаваныя абласным і Мінскаму гарадскому выканкомам, «Белнафтапрама», «Бел. чыгункі» і інш. У галіне назіраецца зніжэнне вытворчасці, што звязана з павелічэннем цяжкасці збыту прадукцыі ў сувязі з яе нізкай канкурэнтаздольнасцю, няпоўным выкарыстаннем вытв. магутнасцей і зносам актыўнай часткі вытв. фондаў, высокім сабекоштам прадукцыі. Экспарт тканін і тэкстыльных вырабаў у 2002 склаў 6,1% ад усяго экспарту Рэспублікі Беларусь.
Тэкстыльная прамысловасць займае 53,2% у аб’ёме валавой прадукцыі лёгкай прамысловасці. На яе ў 2002 прыпадала 3,8% валавой прадукцыі краіны, 3,3% асн. фондаў і 8,1% занятых рабочых. Яна прадстаўлена вытв-сцю тканін, трыкатажных вырабаў, дываноў і дывановых вырабаў. У тэкстыльнай прамысловасці каля 200 прадпрыемстваў і вытворчасцей, на якіх занята 145 тыс. чалавек. У 2003 выраблена 256 млн.м² тканін усіх відаў, у т. л. баваўняных 64 млн.м², ільняных — 29, шаўковых — 48, шарсцяных — 5 млн.м², трыкатажных вырабаў — 40,8 млн. штук. (гл.табл.). Буйнейшыя прадпрыемствы галіны: Баранавіцкае вытв. баваўнянае аб’яднанне, Гродзенскае вытв. прадзільна-нітачнае аб’яднанне, Пінскі камбінат верхняга трыкатажу, ААТ «Камволь» і «Сукно» ў Мінску, «Стужка» і «Магатэкс» у Магілёве, «Аршанскі льнокамбінат», Брэсцкі і Віцебскі дывановыя камбінаты, т-вы з абмежаванай адказнасцю «8 Сакавіка» ў Гомелі, «Вясёлка» ў Жодзіне і інш.
Швейная прамысловасць выпускае каля 20% аб’ёму прадукцыі лёгкай прамысловасці. Займаецца пашывам верхняга адзення (мужчынскага, жаночага, дзіцячага), бялізны, галаўных убораў, прадметаў тэхн. прызначэння. На Беларусі (2003) дзейнічае больш за 250 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Найб.з іх: акц. т-вы «Камінтэрн» у Гомелі, «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску, «Прагрэс» у Мінску, сумеснае прадпрыемства «Мілавіца» ў Мінску, Магілёўская ф-камаст. вырабаў і інш. У 2002 экспарт верхняга жан. адзення склаў 63,2 млн.дол., у т. л. ў Расію 21,3 млн., у ЗША 14,6 млн., у Германію — 7,1 млн., у Нідэрланды — 5,3 млн.; іншага жан. адзення — 36,6 млн.дол., у т. л. ў ЗША — 14,3 млн., Германію — 1,4 млн., Нідэрланды — 5,4 млн., Расію — 3,6 млн.дол. і інш.
Гарбарная, абутковая і футравая прамысловасць займаецца пашывам скуранога абутку, вырабам натуральнага і штучнага футра, апрацоўкай скур. Буйнейшыя прадпрыемствы: абутковыя акц. т-вы «Прамень» у Мінску і «Гроднаабутак», Віцебская абутковая ф-ка «Чырвоны Кастрычнік», Гомельскае абутковае ВА «Праца», Віцебская прамыслова-гандлёвая фірма «Футра», Бабруйская футравая фабрыка, Жлобінская фабрыка штучнага футра, «Белвест» у Віцебску і інш. На прадпрыемствах «Беллегпрама» ў 2002 выпускалася 68% абутку, большая частка футравых і гарбарных вырабаў.
Літ.:
Планирование и прогнозирование экономического развития. Вып. 12. Легкая промышленность. Мн., 1976;
Проблемы развития промышленного комплекса Республики Беларусь. Мн., 2001;
Сасим А.М. Промышленность Беларуси в XX столетии Мн., 2001;
Производство промышленной продукции в натуральном выражении по Республике Беларусь (по данным годовых разработок). Мн., 2003;
Экономическая история Беларуси. Мн., 2004.
П.І.Рогач.
Выпуск асноўных відаў прадукцыі лёгкай прамысловасці ў Рэспубліцы Беларусь