1. Груба аблаяць, зняважыць. Славіку, відаць, здалося, што ён і напраўду ўтаптаў свайго саперніка ў гразь — спалохаў, зняважыў, збэсціў.Шамякін.
2. Неакуратным карыстаннем давесці да непрыгоднасці (пра вопратку). Збэсціць сукенку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Збанітава́ць ’зняважыць, аблаяць’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел.банитовати ’выганяць’, ст.-польск.banitować ’тс’ (Булыка, Запазыч., 36); прэфіксацыя з‑ (< *jьz‑) фактычна паўтарае ўжо наяўную ў корані семантыку. Польск.banita ’выгнанец’ < с.-лац.bannitus ’прыгавораны на выгнанне’ (SWO, 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абла́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Абазваць грубымі словамі, зняважыць; вылаяць. [Шклянка] мог ні за што ні пра што наваліцца на чалавека, аблаяць яго апошнімі словамі, пасля прасіць прабачэння і ў канцы зноў пачынаць лаяць.Чарот.// Адмоўна выказацца пра каго‑, што‑н. Аблаяць у газеце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знява́жаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адзняважыць.
2.узнач.прым. Пакрыўджаны, абражаны, прыніжаны. У верш [Ю. Таўбіна] увайшла тэма зняважанай, скатаванай Заходняй Беларусі.Бярозкін./узнач.наз.знява́жаны, ‑ага, м.; знява́жаная, ‑ай, ж.[Янка Купала] умеў быць пяшчотным, калі пісаў пра зняважаных і пакрыўджаных.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ubliżyć
зак.komuзняважыць, абразіць; крануць за жывое каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)