Афро́нт, у запісах Федароўскага: «Тры афронты качароў, дзевіць вецей лебядзей» (VI, 105), па семантыцы не можа ўзыходзіць да польск. afront (франц. afront) ’знявага, паклёп’. Відаць, скажонае акрэнт ’карабель’, польск. okręt, параўн. іншыя запісы той жа песні ў Федароўскага: «Дзевяць віцін лебядзей, тры акрэнты качэрэй» (VII, 254).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Verhöhnung f -, -en здзек, насме́шка, кпі́ны, знява́га, абра́за

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schändung f -, -en

1) апага́ненне

2) згвалтава́нне

3) знява́га

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zniewaga

zniewag|a

ж. абраза; знявага;

wyrządzić ~ę — абразіць; зняважыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dyshonor, ~u

м. кніжн. ганьба; знявага, абраза;

wyrządzić dyshonor — абразіць; зняважыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

abuse1 [əˈbju:s] n.

1. няпра́вільнае ўжыва́нне, злоўжыва́нне;

abuse of power злоўжыва́нне ўла́дай;

drug abuse злоўжыва́нне нарко́тыкамі

2. здзек, знява́га;

human rights abuse парушэ́нне право́ў чалаве́ка

3. ла́янка, абра́за

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Tätlichkeiten pl знява́га (учы́нкам);

es kam zu ~ спра́ва дайшла́ да разбо́ю [гва́лту]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Verltzung f -, -en

1) пашко́джанне, ране́нне, тра́ўма; парушэ́нне

3) знява́га, абра́за

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

obelga

obelg|a

ж. знявага, абраза;

rzucić ~ę na kogo — абразіць каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛЮСТРА́ЦЫЯ (польск. lustracja ад лац. lustrum падатковы або фіскальны перыяд),

перыядычны вопіс дзярж. маёмасці з мэтай вызначэння яе даходнасці. 1) У ВКЛ і Рэчы Паспалітай Л. праводзілася ў 16—18 ст. (з 1562 кожныя 5 гадоў) з мэтай павелічэння даходнасці дзярж. уладанняў, а таксама пры перадачы іх новаму дзяржаўцу. Л. праводзілі спецыяльна прызначаныя чыноўнікі — люстратары; іх асоба лічылася недатыкальнай, а знявага разглядалася як цяжкае дзярж. злачынства. Паколькі Л. шляхецкіх маёнткаў у ВКЛ не праводзіліся, то яны ахоплівалі толькі частку насельніцтва. У выніку праведзенай Л. складаўся дакумент, які таксама называўся Л.

2) У Расійскай імперыі Л. праводзіліся ў 1778—1876 рас. урадам на тэр. Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны (на Беларусі да 1867). Л. 1778 і 1779 праводзіліся з мэтай павелічэння даходаў дзярж. казны. У канцы 1839 міністрам дзярж. маёмасці П.​Дз.​Кісялёвым пачата Л. 1840—50-х г. Праводзілася ў 2 этапы: да 1844 пры захаванні фальваркова-паншчыннай сістэмы, з 1844 шляхам паскоранага пераводу сялян дзярж. маёнткаў на аброк, знішчэння фальваркова-паншчыннай сістэмы. Да 1857 на аброк пераведзены ўсе дзярж. маёнткі Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. У 1858 і 1867 праводзіліся праверачныя Л.

т. 9, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)