ЕГАРЭ́НКАВА Галіна Іванаўна (13.5.1942, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 9.2.1989),
рускі і бел. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1973). Скончыла Горкаўскі ун-т (1965). Працавала ў Мінскім пед. ін-це, Бел. тэатр.-маст. ін-це, з 1980 у Горкаўскім пед. ін-це. Даследавала рус. класічную л-ру (Ф.Дастаеўскі, Л.Талстой, М.Гогаль, А.Пушкін, М.Салтыкоў-Шчадрын і інш.), бел. прозу (творы А.Адамовіча, Г.Далідовіча, В.Казько, І.Пташнікава, І.Чыгрынава, І.Шамякіна і інш.).
Тв.:
Духовная жажда. Горький, 1983;
Земная основа. Горький, 1987;
Звено связующее. Мн., 1990.
т. 6, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАЧАНТЫРА́ДЗЕ Канстанцін Канстанцінавіч (н. 1.1.1934, Тбілісі),
грузінскі літ.-знавец. Канд. філал. н. (1973). Скончыў Тбіліскі ун-т (1957). Даследуе груз.-бел. літ. ўзаемасувязі. Аўтар навук. прац «Руставелі ў беларускай літаратуры» (1971), «Беларускі раман пра Грузію» (пра раман Э.Самуйлёнка «Будучыня»), «З гісторыі літаратурных сувязей грузінскага і беларускага народаў» (абедзве 1972), «Пытанні грузіна-беларускіх літаратурных сувязей на старонках грузінскіх і беларускіх газет і часопісаў» (1975), «Ля вытокаў літаратурнай садружнасці грузінскага і беларускага народаў» (1982), «Янка Лучына — аўтар першага беларускага твора пра Грузію» (1983) і інш.
т. 8, с. 213
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МУЦЬ Яраслаў Іванавіч (н. 10.1.1940, в. Вострава Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. крытык, літ.-знавец. Канд. філал. н. (1979). Скончыў БДУ (1967). Настаўнічаў. З 1975 у Магілёўскім ун-це імя А.Куляшова (з 1986 дэкан філал. ф-та). Друкуецца з 1972. Даследуе шляхі развіцця і стан сучаснай бел. паэзіі і прозы, узаемасувязі і ўзаемаўплыў бел. і рус. л-р; аспекты ўплыву эпічнай паэзіі Я.Коласа на творчасць рус. паэтаў (кн. «Жыццёвасць традыцый», 1985). Аўтар крытычных артыкулаў і рэцэнзій, прысвечаных творчасці П.Глебкі, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі, А.Пысіна.
т. 8, с. 343
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́ЙЧЫК Аляксей Антонавіч (н. 4.10.1936, в. Гошчава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. літ.-знавец. Канд. філал. н. (1967). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1960). Настаўнічаў. З 1966 у Брэсцкім ун-це. Друкуецца з 1961. Даследуе рамантызм сучаснай бел. паэзіі, пытанні выкладання л-ры ў школе і ВНУ. Аўтар метадычных і вучэбных дапаможнікаў «Тэорыя літаратуры» (1990), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (2-е выд., 1992), адзін з аўтараў падручніка-хрэстаматыі для 7-га кл. «Родная літаратура» (з В.Ляшук, 4-е выд. 1994) і інш. Складальнік зб. «Паўлюк Багрым» (1994, з Ляшук).
т. 9, с. 522
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЦО́Ў Аляксей Барысавіч (6.5.1923, Мінск — 10.7.1963),
бел. літ.-знавец. Канд. філал. н. (1954). Скончыў БДУ (1949). Працаваў выкладчыкам у Бабруйскім настаўніцкім ін-це, з 1954 выкладчык, заг. кафедры ў Брэсцкім пед. ін-це. Друкаваўся з 1949. Аўтар прац па гісторыі рус. драматургіі канца 19—пач. 20 ст., пра драм. творчасць У.Неміровіча-Данчанкі, А.Южына (Сумбатава), М.Гарына-Міхайлоўскага, А.Блока, Л.Андрэева, А.Купрына і інш.
Тв.:
Из истории русской драматургии конца XIX—начала XX в. Ч. 1—2. Мн., 1960—62;
Драматургия Александра Блока. Мн., 1968.
Л.С.Савік.
т. 13, с. 424
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў Юрый Мацвеевіч (20.4.1889, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 15.1.1941),
рускі і ўкр. фалькларыст і літ.-знавец. Акад. АН Украіны (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). У 1911—25 выкладаў у гімназіях і ВНУ Масквы. З 1939 дырэктар Ін-та фальклору АН Украіны. Складальнік фальклорных зб-каў: «Казкі і песні Белазерскага краю» (1915), «Паэзія вёскі» (1926; абодва з Б.М.Сакаловым), «Быліны» (1937), «Народная лірыка» (1939), «Анежскія быліны» (выд. 1948) і інш. Аўтар прац «Слова аб палку Ігаравым» і народная творчасць» (1936), «Рускі фальклор» (1941). У некат. працах выкарыстоўваў бел. фальклор.
т. 14, с. 86
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАБА́Н Тамара Канстанцінаўна (31.5.1952, в. Чабаны Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 20.3.1992),
бел. крытык, літ.-знавец. Канд. філал. н. (1982). Скончыла БДУ (1974). Настаўнічала, з 1978 у выд-ве «Навука і тэхніка», з 1981 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Даследавала праблемы сучаснага літ. працэсу: манаграфія «Крылы рамантыкі: Рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1982), кн. «Сучасная паэзія і фальклор» (1988, з Я.Гарадніцкім). Складальніца зб-каў «Вобраз» — 86» (1986) і «Зона бяды» (1990). Аўтар творчых партрэтаў, рэцэнзій на кн. бел. паэтаў.
Л.М.Гарзлік.
т. 17, с. 200
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКАЯ Алена Сяргееўна (н. 21.2.1950, пас. Цялякава Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. літ.-знавец і крытык. Канд. філал. н. (1982), дац. (1992). Скончыла БДУ (1972). У 1974 — 92 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1992 у Бел. дзярж. пед. ун-це. Друкуецца з 1967. Даследуе праблемы маст. пошукаў у сучаснай бел. паэзіі, пытанні паэтыкі (манаграфія «Адказнасць перад часам: Нарыс творчасці К.Кірэенкі», 1986; арт. «Свабодны верш і сучасная беларуская паэзія», 1975; «Мастацкія пошукі лірыкі», 1980, і інш.). Аўтар кн. «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996, з Л.Гарэлік і Т.Грамадчанка).
т. 5, с. 537
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСА́К Сяргей Адамавіч (2.4.1930, в. Іванкаўшчына Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 20.12.1969),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1966). Брат А.А.Гусака і М.А.Гусака. Скончыўшы БДУ (1955), настаўнічаў. З 1960 у НДІ педагогікі, у 1962 у Мін-ве асветы БССР, з 1965 у БДУ. У 1968—69 рэктар Брэсцкага пед. ін-та. Друкаваўся з 1959. Даследаваў праблемы сучаснай бел. прозы (апавяданні В.Адамчыка, Я.Брыля, М.Даніленкі, М.Капыловіча, І.Навуменкі, Б.Сачанкі і інш., раманы І.Шамякіна, М.Лобана і інш.).
Тв.:
Аляксей Кулакоўскі. Мн., 1967;
Пафас праўды. Мн., 1973.
т. 5, с. 541
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕВА Ларыса Нічыпараўна (н. 8.8.1933, Мінск),
бел. літ.-знавец і крытык. Канд. філал. н. (1966), дац. (1979). Скончыла БДУ (1955). У 1956—68 у Ін-це л-ры АН Беларусі, у 1973—82 у БДУ (1968—72 у Нью-Йорку, 1982—88 у Аўстрыі). Друкуецца з 1964. Даследуе творчасць М.Багдановіча, Я.Коласа, К.Чорнага, Я.Брыля, сучасную прозу, традыцыі стараж. рус. і бел. л-р, пытанні тэксталогіі. Аўтар манаграфіі «Янка Брыль — мастак» (1968). Складальнік хрэстаматыі «Старажытная руская літаратура ў даследаваннях» (1979, з Л.Кароткай), метадычнага дапаможніка «Гісторыя старажытнай рускай літаратуры і літаратуры XVIII ст.» (1982, з Кароткай).
т. 5, с. 542
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)