утрыма́ннеIIIн. (змесціва ў чым-н.) Gehált m -/e)s, -e; Prozéntsatz m -es, -sätze
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КАРЫЯПЛА́ЗМА (ад карыя... + плазма),
карыялімфа, нуклеаплазма, ядзерны сок, асноўная частка змесціва клетачнага ядра, якая ўтварае ўнутрыклетачнае рэчыва (матрыкс). Складаецца з бялковых фібрыл (таўшчыня 2—3 нм), што ўтвараюць сеткападобны каркас, у якім лакалізаваны храмацін, ядзеркі, унутрыядзерныя гранулы, поравыя комплексы ядз. абалонкі і інш. структуры. У жывых клетках К. гамагенная, аднародная, пры фіксацыі мае сеткападобную структуру. Мяркуецца, што К. ствараецца пры кожнай целафазнай рэканструкцыі ядра (у пач.мітозу пры растварэнні ядз. абалонкі К. пераходзіць у цытаплазму, што акружае ядро, і паніжае яе вязкасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zawartość
ж.
1.змесціва; змест;
zawartość butelki — змесціва бутэлькі;
zawartość listu — змест ліста (пісьма);
2. колькасць; наяўнасць;
zawartość alkoholu — колькасць алкаголю;
zawartość cukru — колькасць цукру; цукрыстасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СЛАБІ́ЛЬНЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя сродкі, якія паскараюць апаражненне кішэчніка. Адрозніваюць С.с., якія ўздзейнічаюць пераважна на тонкі кішэчнік (рыцына), тоўсты кішэчнік (прэпараты кораня рэвеню, кары крушыны, лісця сены, міндальны і вазелінавы алей, сінт. рэчывы — фенолфталеін, ізафенін), на ўсёй працягласці кішэчніка (натрыю і магнію сульфат, карлаварская соль).
Некат. С.с. расл. і сінт. паходжання выклікаюць хім. раздражненне рэцэптараў слізістай кішэчніка, салявыя — мех. раздражненне ў выніку павелічэння аб’ёму і разбаўлення змесціва кішэчніка. Падзяляюць на паслабляльныя (вазелінавы алей), уласна слабільныя (фенолфталеін) і праносныя (салявыя). Ужываюць пры запорах, вострых атручэннях, для ачышчэння кішэчніка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тэ́рмас ‘ізаляваны посуд для захавання цёплым яго змесціва’ (ТСБМ). Ад рус.те́рмос ‘тс’ з адаптаванага ў 1920‑я гады ням.Thermosflasche ‘тс’ або ўтворанага непасрэдна ад англ.thermos flaske ‘тс’, у аснове якіх грэч.νέρμη ‘цяпло’ (ЕСУМ, 5, 556; Арол, 4, 64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карыяпла́зма
(ад карыя- + плазма)
змесціва (пратаплазма) ядра жывёльнай або расліннай клеткі (параўн.цытаплазма).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыге́стыя
(лац. digestio = раздзяленне)
змесціва цукру ў чым-н., выражанае ў працэнтах; цукрыстасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гетэрацы́сты
(ад гетэра- + гр. kystis = пузыр)
буйныя жоўтыя клеткі ў водарасцей, пазбаўленыя жывога змесціва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАКТЭРЫЯФА́ГІ [ад бактэрыі +...фаг(і)], фагі,
вірусы бактэрый, здольныя пашкоджваць бактэрыяльную клетку, размнажацца ў ёй і выклікаць яе разбурэнне (лізіс). Пашыраны ў глебе, раслінных і жывёльных арганізмах. Вылучаюць бактэрыяфагі ўмераныя (не парушаюць жыццядзейнасці пашкоджанай клеткі) і вірулентныя (выклікаюць гібель клеткі). Упершыню апісаны ў 1915. Класічны аб’ект даследаванняў у малекулярнай генетыцы. Выкарыстоўваюць для фагапрафілактыкі і фагатэрапіі інфекцыйных хвароб.
Складаюцца з бялковай абалонкі (капсіда) і ўнутранага змесціва — нуклеінавай кіслаты (ДНК або РНК). Маюць форму сперматазоіда або ніткападобную ці шматгранную. Да вызначанай клеткі прымацоўваюцца з дапамогай хваставых нітак-адросткаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ТАЧНАЙ ПРАНІКА́ЛЬНАСЦІ ТЭО́РЫІ,
вызначэнне спосабаў і магчымасцей узаемадзеянняў клетак паміж сабой і з вонкавым асяроддзем. Існуюць 2 асн. К.п.т.: мембранная і фазавая. Мембранная тлумачыць пранікненне рэчываў праз клетачную мембрану на аснове эл.-хім. градыента рэчываў, якія ўтвараюць або не ўтвараюць злучэнні з пэўнымі рэчывамі (пераносчыкамі) самой мембраны. Недахоп гэтай тэорыі ў тым, што яна грунтуецца толькі на фіз.-хім. тлумачэнні працэсаў. Фазавая (сарбцыённая) тэорыя разглядае пранікальнасць клетачных мембран на аснове растваральнасці рэчываў у цытаплазме (іншай, чым у вадзе); такая ўласцівасць вызначаецца каацэрватнай сістэмай цытаплазмы. Важнай акалічнасцю з’яўляецца і магчымасць цытаплазмы хімічна звязваць і адсарбіраваць розныя рэчывы. Гэта тэорыя ўлічвае ўласцівасці ўсяго змесціва клеткі, але ігнаруе ўласцівасці мембраны. Вырашэнне праблемы верагодна ў збліжэнні абедзвюх тэорый. Клетачная пранікальнасць вызначае з’явы пінацытозу і фагацытозу.