Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
УЛО́ТРЫКС (Ulothrix),
род ніткаватых зялёных водарасцей сям. улотрыксавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў прэсных і марскіх вадаёмах (у абрастаннях розных субстратаў і планктоне), асобныя — у небе У рэках і азёрах Беларусі адзначаны У. найдалікатнейшы (U. tenerrima), найтанчэйшы (U. subtilissima), патончаны (U. tenuissima), паясковы (U. zonata); толькі у глебе — У. зменлівы (U. variabilis).
Ніткі неразгалінаваныя, аднарадныя, шыр. 2—83 мкм. Клеткі цыліндрычныя, у суцэльнай, зрэдку слаістай абалонцы. Хларапласты прысценныя, з 1 або некалькімі пірэноідамі і ядром. Размнажэнне бясполае (апланаспорамі, зааспорамі), вегетатыўнае (акінетамі, фрагментамі нітак), палавое (ізагамія).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АХЛАКРА́ТЫЯ (ад грэч. ochlos натоўп + kratos улада),
1) у старажытнагрэчаскіх вучэннях пра дзяржаву (Платон, Арыстоцель) — панаванне натоўпу; сітуацыя мяцяжоў, пагромаў, вулічных бунтаў, адметных праяўленнем ганебных намераў і дзеянняў.
2) Улада грамадска-паліт. груповак, якія апелююць да папулісцкіх настрояў у найб. прымітыўных варыянтах. Для ахлакратыі характэрны зменлівыпаліт. курс, які адлюстроўвае дынамічны настрой «чалавека з народа», незадаволенага сваім статусам і гатовага да неадкладнага вырашэння складаных грамадскіх праблем спрошчаным метадам. Недахоп паліт. кампетэнцыі, цяга да даброт, што прыносіць улада, унутрыпаліт. і знешнепаліт. авантур робяць ахлакратыю адной з небяспечных паліт. з’яў, здольных прывесці грамадства да агульнанар. Катастрофы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСЫ́ (Vulpes),
род драпежных млекакормячых сям. сабачых. 11 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, завезены ў Аўстралію. Трапляюцца ад тундры да пустынь і высакагор’яў. На Беларусі 1 від (найб. буйны), 1 падвід — ліс звычайны, або чырвоны, сярэднярускі (V. v. vulpes). 1 падвід — паўночнаамер. карсак (V. velox hebes) — у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. цела да 90 см, хваста да 60 см, маса да 10 кг. Поўсць пушыстая, колер зменлівы, ад рыжага да амаль чорнага, зрэдку трапляюцца белыя (альбіносы) або чорныя (меланісты) асобіны. Жывуць у норах. Усёедныя. Манагамы. Аб’ект промыслу. Серабрыста-чорныя Л.. выведзеныя з канадскага падвіду — аб’ект зверагадоўлі.
мінерал, складаны гідраксід марганцу, BaMn2+ + Mn44O10∙2H2O. Састаў зменлівы. Мае ў сабе 4—17,5% аксіду барыю BaO. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае масіўныя дробнакрышт. і нацечныя агрэгаты, сталактыты, ааліты, зямлістыя масы, плёначныя дэндрыты. Колер шаравата-чорны. Цв. 5—6. Шчыльн. 4,7—4,8 г/см³.
Крохкі. Найб. агульнае паняцце П. — сумесі аксідаў і гідраксідаў марганцу ў выглядзе нацечных («чорная шкляная галава»), масіўных і зямлістых агрэгатаў. У іх склад уваходзяць уласна П., крыптамелан, галандыт, коранадыт, піралюзіт і інш. У прыродзе сумесі больш пашыраны, чым уласна П. Адзін з гал. кампанентаў марганцавых руд.