Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Gedrängen -s таўхані́на, тлум, нато́ўп;
sich im ~ verlíeren*згубі́цца ў нато́ўпе;
◊
ins ~ kómmen* [geráten*] папа́сці ў бяду́ [у ця́жкае стано́вішча]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
загубі́цца, ‑гублюся, ‑губішся, ‑губіцца; зак.
Разм.
1.Згубіцца, загінуць, прапасці. Чамусьці на ліст не атрымала [Ганна] адказу — пэўна загубіўся.Гартны.
2. Стаць нябачным сярод каго‑, чаго‑н., знікнуць з вачэй. Наталька злілася з гэтым людскім патокам і загубілася ў ім.Колас.
3.перан. Аказацца непрыметным, закінутым сярод чаго‑н. Загубіўся і здаецца закінутым і ўсімі забытым у таежнай глушы невялікі домік пуцявога абходчыка.Васілевіч.Маленькая сонная вёска загубілася ў лесе.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́ціцца, страчуся, страцішся, страціцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Згубіцца, знікнуць. Здароўе страцілася. □ А тут яшчэ здарыўся выпадак адзін, праз які страцілася ў Міколкі ўсякая вера ў дзедаву храбрасць.Лынькоў.Можна было думаць, што ўжо скора вечар, а можа толькі і першая раніца. Адчуванне часу страцілася зусім.Чорны.
2. Патраціцца, растраціцца. [Маці:] — Тады хацела ў горад паехаць, праз яе [Надзю] страціліся, дык, мусіць, і не хоча зараз казаць нічога...Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгубі́цца, ‑гублюся, ‑губішся, ‑губіцца; зак.
1.(1і2ас.адз.неўжыв.). Згубіцца, прапасці — пра ўсіх, многіх.
2. Страціць на нейкі час рашучасць, здольнасць разумець, дзейнічаць (ад хвалявання, страху, збянтэжанасці); прыйсці ў замяшанне. Даярак загадчыцамі ферм! Нават самі новыя загадчыцы разгубіліся, даведаўшыся аб прызначэнні.Дуброўскі.[Антон] тады разгубіўся на бюро, не змог па-сапраўднаму паспрачацца, хоць і меў патрэбныя факты пад рукою.Савіцкі.Бацька разгубіўся, як дзіця. Пабялеў з твару, слова не мог вымавіць.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пама́рыць, ‑ма́ру, ‑ма́рыш, ‑ма́рыць; зак.
Марыць некаторы час. Робячы нешта сур’ёзнае, падчас бывае прыемна і памарыць.Брыль.Добра згубіцца ў шырокім стэпе, паляжаць на мяккай зямлі, памарыць.Няхай.
2.перан. Замучыць, замарыць усіх, многіх. [Міхал:] — Ну, сядай, расказвай, старшыня, як верхаводзіла. Людзей голадам не паморыш, хлеб ёсць на працадні?Васілевіч.
3.Спец. Апрацаваць спецыяльным растворам або марылкай усё, многае.
4. і без дап. Марыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрапада́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Згубіцца, прапасці — пра ўсё, многае. Папрападалі рэчы.
2.(1і2ас.мн.неўжыв.). Знікнуць, перастаць існаваць — пра ўсё, многае. Цяпер, калі зірнуць на.. поле, дык яго і не пазнаць: папрападалі межы, а з імі і вузкія шнуры.Колас.[Ева:] — Гляджу, пагладчэлі мае цяляты,.. і лішаі папрападалі.Палтаран.
3. Загінуць, памерці — пра ўсіх, многіх. [Ткачук:] — Бачым, не пройдзем, папрападаем усе.Быкаў.— Шкода ж, папрападаюць малыя, — не здавалася, вяла гаворку пра сваё маці.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
przepaść
Iзак.
1. прапасці; знікнуць; згубіцца; падзецца;
2. праваліцца
II przepaś|ć
ж. прорва, бездань, бяздонне, прадонне;
droga nad ~cią — дарога над прорвай (безданню)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)