Вілю́жына ’звіліна’ (КТС, БРС), утворана пры дапамозе апелятыўнага суф. ‑іна ад вілюга1 (гл.). Сюды ж вілю́жны ’звілісты’, вілюжыны, вілюжыцьКТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зві́вісты, ‑ая, ‑ае.
Які звіваецца; звілісты. Дарога вядзе ад хутара да хутара, мяккая, як атлас, расквечаная блакітнымі лужынкамі, звівістая і няпэўная, як палёт матыля.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вывіва́цца, ‑аецца; незак.
Рухацца па звілістай лініі. Бурыя, пад колер зямлі, берагавыя ластаўкі.. спрытна выбіваліся над вадой.Пальчэўскі.// Мець звілісты напрамак. Срэбнаю істужкаю вывіваўся Нёман.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вілясты ’пакручасты, завілісты, пятляючы’ (КТС). Утвораны ад дзеяслова віля́ць (гл.) і суф. ‑яст‑ы, характарызуецца дзеяннем, абазначаным утвараючай асновай. Рус.вилястый ’нешаткаваная капуста’; ’цэлым качаном’ паходзіць ад вило́й ’звілісты, закруглены’.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
змяі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які нагадвае паўзучую змяю; звілісты. [Хлопцы] прывыклі да гэтага звычайнага калгаснага пейзажу з жывой жалезнай машынай на зубчатых колах або на змяістых гусеніцах.Якімовіч.[Даследчая] партыя ідзе далей, а на яе месца прыходзіць земснарад, блакіруе перакат змяістым хобатам пантонных груб.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віхля́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які хістаецца з боку ў бок (пра чалавека і яго рухі). Ён [сведка] сапраўды ішоў нейкай няўпэўненай віхлястай паходкай і нібы прынюхваўся да таго, што адбывалася ў зале.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выгіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да выгнуцца.
2. Згінацца то ў адзін, то ў другі бок, прымаць звілісты напрамак. К[у]рчылася, выгіналася шэра-цёмная гадзюка.Грамовіч.То цераз алешнік, то праз дубнякі, То борам, нібыта жалезная змейка, Паўзе, выгінаецца вузкакалейка.Зарыцкі.
3.Зал.да выгінаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пятля́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які ўтварае петлі; звілісты, пакручасты. [Галі] здавалася, што за Нежыхавам і свету белага больш нідзе няма, што ўсяго тае і красы, што нежыхаўскал пакручастая, пятлястая рачулка.Сабаленка.[Анежку] можна было параўнаць з ціхаю лясною рэчкаю, якая доўга кацілася пятлястымі нізінамі ў зелені дрэў.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)