зві́лісты, -ая, -ае.

Які мае пакручасты выгляд.

Звілістая сцежка.

|| наз. зві́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зві́лісты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зві́лісты зві́лістая зві́лістае зві́лістыя
Р. зві́лістага зві́лістай
зві́лістае
зві́лістага зві́лістых
Д. зві́лістаму зві́лістай зві́лістаму зві́лістым
В. зві́лісты (неадуш.)
зві́лістага (адуш.)
зві́лістую зві́лістае зві́лістыя (неадуш.)
зві́лістых (адуш.)
Т. зві́лістым зві́лістай
зві́лістаю
зві́лістым зві́лістымі
М. зві́лістым зві́лістай зві́лістым зві́лістых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зві́лісты изви́листый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зві́лісты, ‑ая, ‑ае.

Са звілінамі, заваротамі, загібамі. Чорнай звілістай стужкай пракладаў сабе сцежку ў паветры дымок з коміна спіртавога завода. Пестрак. [За алешнікам] пачынаўся луг, бліскала звілістая істужка рэчкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звілісты, завілісты, павілясты, завілы, вілясты, віхлясты, пакручасты, выкручасты, выгінасты, віты, крывы, зігзагападобны; вілаваты, завілаваты, завітасты, выхілясты, крывулясты, загіністы (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

заві́лісты, -ая, -ае.

З завілінамі, звілісты.

Завілістая дарога.

|| наз. заві́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

извива́ющийся прил. зві́вісты, зві́лісты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выгіна́сты, -ая, -ае (разм.).

Выгнуты, звілісты.

Выгінастая шабля.

Выгінастая сцежка.

|| наз. выгіна́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віхля́сты, -ая, -ае (разм.).

1. Які хістаецца з боку ў бок (пра чалавека і яго рухі).

2. Звілісты, пакручасты.

Віхлястыя сцежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меандры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звілісты, выгнуты, з меандрамі. Меандрычны арнамент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)