нізіннае балота на З Ельскага і У Лельчыцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы р. Убарць і Батыўля. Пл. 17,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 12,4 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,2 м. Балота асушана адкрытай сеткай, 4,2 тыс.га дрэнажом. Вырошчваюць сеяныя травы і збожжавыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́НДЭР (Zinder),
горад на Пд Нігера. Адм. ц. дэпартамента Зіндэр. Каля 150 тыс.ж. (1995). Вузел шашэйных дарог, канцавы пункт транссахарскай дарогі Лагуат—Айн-Салах — З. (Алжыр—Нігерыя). Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, бавоўна, арахіс, жывёлагадоўля). Прадпрыемствы па перапрацоўцы арахісу, прадуктаў жывёлагадоўлі. Рамёствы (выраб скур, пляценне кошыкаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСЯЎНЫ́Я КУЛЬТУ́РЫ,
сельскагаспадарчыя расліны, якія высяваюцца пад покрыва асн. культуры з мэтай атрымання дадатковага ўраджаю. У якасці П.к. выкарыстоўваюць лубін, сырадэлю, райграс аднагадовы і інш., а таксама шматгадовыя травы (напр., канюшыну), якія падсяваюць пад азімыя ці яравыя збожжавыя і яны даюць ураджай у наступныя гады вегетацыі. П.к. выкарыстоўваюцца ў падпокрыўных пасевах. Гл. таксама Прамежкавыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАНА́ (Paraná),
горад на У Аргенціны. Адм. ц. правінцыі Энтрэ-Рыяс. Засн. ў 1730. У 1853—63 сталіца Аргенціны. Каля 300 тыс.ж. (2000). Порт на р. Парана, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, жывёлагадоўля). Прам-сць: харч., гарбарна-абутковая, цэментная. Вытв-сцьтрансп. абсталявання. Рыбалоўства. Ун-т. Абсерваторыя. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЁС (Avena),
род аднагадовых травяністых раслін сям. злакаў. Каля 30 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы, Аўстраліі. Кармавыя травы, збожжавыя культуры, ёсць пустазельныя віды. На Беларусі культывуецца авёс пасяўны яравы і азімы (каштоўная харч. і кармавая культура; вядомы з 7 ст.н.э.), 2 віды — авёс шчаціністы і аўсюк — дзікарослыя (пустазелле ў пасевах яравых культур).
Авёс пасяўны — вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна. Вегетац. перыяд 85—115 сут. Самаапыляльнік. Лепшыя глебы — дзярнова-падзолістыя, супясчаныя і лёгкасугліністыя з добрай аэрацыяй. Пасяўная пл. ў рэспубліцы 309 тыс.га (1993); сярэдняя ўраджайнасць 2,3—2,5, макс. — 7 т/га. Высяваецца на корм у сумесі з лубінам, вікай, гарохам і інш. культурамі. Асн. зернефуражная культура. Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку. Раянаваныя сарты: Эрбграф, Буг, Асілак. Асн. шкоднікі аўса пасяўнога: шведская муха, збожжавыя блохі, тля, злакавыя трыпсы; хваробы: іржа, галаўня, бактэрыёз, мучністая раса.
Літ.:
Митрофанов А.С., Митрофанова К.С. Овёс. 2 изд. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛО́ТАС (Pelotas),
горад на Пд Бразіліі, у штаце Рыу-Гранды-ду-Сул. Засн. ў канцы 18 ст. Каля 300 тыс.ж. (1999). Порт на канале Сан-Гансалу, паблізу ад увахода ў лагуну Патус. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, жывёлагадоўля, пчалярства). Цэнтр харчасмакавай прам-сці (мясахаладабойні, піваварэнне). Прадпрыемствы лёгкай, тэкст., дрэваапр. прам-сці. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАРА́,
непаліўныя землі і пасевы на іх у раёнах арашальнага земляробства. На багары вырошчваюць найб. засухаўстойлівыя с.-г. культуры — збожжавыя, тэхнічныя і кармавыя. Ураджайнасць іх залежыць пераважна ад колькасці і перыяду выпадання ападкаў, т-ры і інш. умоў. Багарнае земляробства дае магчымасць выкарыстоўваць участкі, непрыдатныя для арашэння. Пашырана ў краінах Сярэдняй Азіі, на Пд Казахстана, у Закаўказзі, Афганістане, Іране, Кітаі, Індыі, Пакістане, Судане, Турцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАВІВА́ННЕ БАРАДЫ́»,
старадаўні земляробчы абрад у беларусаў і інш. славянскіх народаў. Жнеі пакідалі некалькі нязжатых каласоў, выполвалі ў гэтым месцы траву, надломлівалі сцябліны, скручвалі іх з кавалачкам хлеба з соллю і прыціскалі да зямлі. Паводле павер’я, заставаліся зімаваць у гэтых каласках жыцень і інш.збожжавыя духі, якія давалі жыццё сцяблінам, напаўнялі каласы зернем. Лічылася, што сіла з «барады» перадасца зямлі і забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́БЫ,
балота ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у вадазборы р. Сэрвач і Вузлянка. Нізіннага (45%), вярховага (40%) і пераходнага (15%) тыпаў. Пл. 13,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 9,2 тыс.га. Глыб. торфу да 7,3 м, сярэдняя 2,6 м. У балоце запасы бітумінознага і падсцілачнага торфу, мергелю (магутнасць да 4 м). На асушаных землях вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і прапашныя культуры, на неасушаных расце лес з хвоі, елкі, бярозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЧНА,
балота на ПдЗ Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Беларусі і на Украіне. Мяшанага (70%), нізіннага (25%) і вярховага тыпаў. Пл. ў межах Беларусі 12,8 тыс.га, на Украіне 0,6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу на Беларусі 10,2 тыс.га. Глыб. торфу да 5,7 м. Амаль на ўсёй плошчы падсцілачны торф магутнасцю 1,2 м, месцамі пад ім трапляецца сапрапель. На асушаных землях сеюць збожжавыя і прапашныя культуры, травы.