планшэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і планшэт (у 1, 3 знач.). — Добра, заставайся са мной, — сказаў Дулеба да Міколы і дастаў з планшэткі карту. Шчарбатаў. Планшэтку можна было раскласці, як сшытак, а потым скласці назад і зашпіліць на раменьчык. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушпілі́цца, ушпілюся, ушпілішся, ушпіліцца; зак.

1. Зашпіліць на сабе адзенне.

2. перан. Разм. Моцна ўхапіцца, учапіцца за што‑н. Рукі.. [Патапчыка] моцна ўшпіліліся ў Алесеў каўнер і, здаецца, згубілі здольнасць разгінацца. Чарнышэвіч. [Зося:] — Вось, будзе вам сварыцца, а то за мяне ты гатовы яшчэ за чубкі ўшпіліцца. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

spiąć

зак.

1. зашпіліць;

2. прышпорыць;

spiąć konia ostrogami — прышпорыць каня

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dopiąć

зак.

1. зашпіліць; зацягнуць;

dopiąć marynarkę — зашпіліць пінжак;

dopiąć popręg — зацягнуць падпругу;

2. дасягнуць чаго; здзейсніць што;

dopiąć celu — дасягнуць мэты;

dopiąć swego — дамагчыся свайго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

fasten

[ˈfæsən]

v.t.

1) прымацо́ўваць, прывя́зваць, зьвя́зваць; сашчэ́пліваць (папе́ры); сашрубо́ўваць

2) сьціска́ць у́кі, зу́бы)

3) зачыня́ць; замыка́ць; зашпіля́ць

to fasten a door — зашчапі́ць дзьве́ры

to fasten a blouse — зашпілі́ць блю́зку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

klamra

klamr|a

ж.

1. клямар;

2. пражка;

spiąć ~ą (na ~ę) — зашпіліць на пражку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спра́жка ж. Schnlle f -, -n, Spnge f -, -n;

зашпілі́ць спра́жку ine Schnlle schleßen*, zschnallen vi;

адшпілі́ць спра́жку bschnallen vt, die Spnge [Schnlle] ufmachen;

зашпі́львацца на спра́жку (пра адзенне) Schnllenverschluss hben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

agrafa

agraf|a

ж. уст. аграф, графка; спражка;

ozdobna ~a — аздобная графка;

spiąć szal ~ą — зашпіліць шаль графкай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ушпілі́ць, ушпілю, ушпіліш, ушпіліць; зак., што.

1. Уваткнуўшы ў што‑н. (шпільку, прыколку і пад.), зашпіліць.

2. Разм. Сцебануць каго‑н. Ушпіліць разок пугай.

3. перан. Разм. Прабраць, пакрытыкаваць. І тут Антона не паслухалі. А каб ушпілілі як след, дык цяпер не лайдачыў бы той Галасок. Савіцкі. [Алесь] зірнуў на Раўбіча і вырашыў ушпіліць трохі і яму за тое, што вось даводзіцца ехаць вярх[ом] у блізкі свет. Караткевіч. // Даць спагнанне, пакараць. Раней, бывала, «стаўпы парадку» і кроку не ступяць, каб не наведаць яго [Марціна]; ніколі, бывала, не абыходзілася, каб на Марціна не склалі пратакола або не ўшпілілі штрафу. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ох, выкл.

1. Выражае спалох, боль, адчуванне палёгкі і пад. [Маці:] — Ох, і стамілася я за дзень, Толік!.. Пакуль з гаспадаркай управілася ды грубку распаліла, і час непрыкметна прайшоў... Каршукоў. — Ох, божухна мой, божухна, — ніяк не магла маці дрыжачымі ад страху рукамі зашпіліць апошні гузік у .. [Лёнькі] на грудзях. Капыловіч.

2. Ужываецца пры выказванні, якое мае адценне шкадавання, незадавальнення і пад. Ох, паплыў бы я, здаецца, Хмаркі, разам з вамі, Каб на вёску сваю глянуць Нуднымі вачамі. Колас. — Ох, і не любіце вы, дзядзя Міша, спорт! — дакорліва ківаў галавою Смаляк. Паслядовіч. // Ужываецца пры выражэнні здзіўлення, захаплення і пад. Ох, суседка ж у мяне, Дайце ж, людзі, рады! Глянеш — сэрца растае, А я ж ёй не рады. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)