запазні́цца, -пазню́ся, -по́знішся, -по́зніцца; зак.

1. Прыбыць пазней, чым трэба, або наступіць са спазненнем.

Поезд запазніўся.

Вясна запазнілася.

2. Затрымаўшыся, прабыць дзе-н. да позняй пары.

З. на рабоце.

3. з чым, з інф. і без дап. Зацягнуць выкананне чаго-н., зрабіць што-н. пазней, чым трэба.

З. з сяўбой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; навало́к, -лакла́, -ло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., чаго (разм.).

1. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў у значнай колькасці.

Н. галля.

2. каго. Прывесці, навесці ў вялікай колькасці куды-н. (неадабр.).

Н. незнаёмых.

3. пераважна безас. Зацягнуць, закрыць.

З захаду навалакло хмар.

|| незак. навалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазаця́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Зацягнуць куды-н. або ў што-н. усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. лодкі да ракі.

2. што, пераважна безас. Пакрыць тонкім слоем чаго-н. усё, многае; загаіць усё, многае.

Сажалку пазацягвала раскай.

Раны пазацягвала.

3. што. Туга сцягнуць усё, многае.

П. рукзакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазавалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Завалачы, закрыць, заслаць усё, многае. Пазавалакалі хмары неба.

2. Разм. Валочачы, зацягнуць куды‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазавалакаць бярвенне ў павець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заснава́ць¹, -ную́, -нуе́ш, -нуе́; -нуём, -нуяце́, -ную́ць; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

1. Пакласці пачатак чаму-н., стварыць.

З.

Беларускую акадэмію мастацтваў.

З. суверэнную дзяржаву.

2. на чым. Зрабіць на аснове чаго-н., пакласці ў аснову што-н.

З. планы на разліках.

3. Плетучы, снуючы, зацягнуць якую-н. паверхню чым-н.

Павук заснаваў шыбу павуцінай.

|| незак. засно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -лакло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ахутаць, пакрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць.

Хмары абвалаклі ўсё неба.

2. Правалачы, працягнуць каго-, што-н. вакол чаго-н.

А. вакол хаты.

|| незак. абвалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абвала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мугава ’кадола — вяроўка (каля 250 м), якая прыводзіць невад у рух’ (лепел., Браім). Польск. muga ’тс’, славен. múga паласа, смуга, лінія’. Роднаснае да смуга (гл.). Параўн. лат. smaugs ’тонкі, стройны’, літ. susmáugtiзацягнуць, зацягваць, сцягваць’, ст.-ісл. smeygja ’прыціскаць, нацягваць’, ст.-грэч. μυχός ’самае аддаленае месца (заліва)’ (Фрэнкель, 841; Бязлай, 2, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zawlec

зак. зацягнуць, завалачы;

zawlec zarazę — занесці заразу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

абвалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце; пр. абвалок, ‑лакла, ‑лакло; зак., каго-што.

1. Ахутаць, накрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць. Хмары абвалаклі неба.

2. Працягнуць, правалачы каго‑, што‑н. вакол чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обволо́чь сов.

1. (о тучах, облаках) аблажы́ць; (о тумане, дыме) засла́ць, мног. пазасціла́ць;

2. мед. зацягну́ць, абвалачы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)