Кручо́к1 ’чарка на 50 г’ (Нас., Нік. Очерки, Сержп. Пр.), ’бутэлька мерай у 1/8 л’ (Жыв. сл.), ’мера вадкасці ў 250 г’ (ТСБМ, Жд., Сл. паўн.-зах.), ’бутэлечка ёмкасцю 100 г’ (З нар. сл., Шатал., Сцяшк., Шат., Мат. Гом.). Да крук < круг ’збан’ (гл. круг4).

Кручо́к2 ’паварот ракі’ (Яшк.). Да круч (гл.).

Кручо́к3 ’разнавіднасць авадня ці сляпня’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крук6.

Кручо́к4зародкавы расток’ (Яшк.). Да крук1 (гл.).

Кручо́к5 ’прылада, якой кідаюць ніткі ў бёрда’ (Маш., Нар. сл., Жыв. сл.). Гл. крук1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НАСЕ́ННЕ (semen),

орган палавога размнажэння і рассялення раслін. Развіваецца з семязачатку (семязавязі) у завязі кветкавых раслін і знаходзіцца ў плодзе або адкрыта на мегаспарафіле ў голанасенных раслін. Часам развіваецца без апладнення (апаміксіс). Тыповае Н. мае: покрыва (скурка), утворанае 1—2 інтэгументамі, зародак, эндасперм і (або) перысперм.

Часам утвараецца некалькі зародкаў — поліэмбрыянія (напр., голанасенныя, складанакветныя). Сфарміраваны зародак мае зародкавы карэньчык, гіпакотыль, семядолі (семядолю), пупышачку. У некат. раслін канчатковае фарміраванне элементаў зародка адбываецца пасля стратыфікацыі насення або ў працэсе прарастання. Крыніца харчавання зародка — эндасперм, які ў адных відаў (напр., у бабовых) цалкам паглынаецца зародкам пры развіцці, у інш. (напр., у злакаў) — захоўваецца. Паверхня Н. часам мае розныя вырасты, што спрыяюць распаўсюджванню раслін. Покрывы захоўваюць змесціва Н. ў стане спачыну ад святла, высыхання і інш. Памеры і маса Н. ад 0,002 мг (некат. архідэі) да 20 кг (сейшэльская пальма). Паяўленне Н. ў эвалюцыі раслін спрыяла іх прыстасаванню да розных экалагічных умоў і пашырэнню ў раслінным покрыве.

т. 11, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эктадэ́рма

(ад экта- + дэрма)

1) знешні зародкавы лісток мнагаклетачных жывёльных арганізмаў і чалавека (параўн. энтадэрма 1);

2) знадворны слой сценкі цела кішачнаполасцевых (параўн. энтадэрма 2).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кручо́к

1. Выгін, паварот ракі, звіліна берага (Мін., Стол.).

2. Зародкавы расток паміж семядолямі насення фасолі, агуркоў, бобу (Слаўг.).

ур. Кручок (месца, дзе ў Свіслач упадае р. Балачанка).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

мяшо́к, ‑шка, м.

1. Тое, што і мех ​1 (у 1 знач.). Мяшкоў не хапіла, каб сабраць, звезці з поля тыя жоўтыя, сакавітыя пачаткі, якія вырасціла дружнае звяно. Бялевіч. // Невялікі мех. Рэчавы мяшок. Парашутны мяшок.

2. Тое, што і мех ​1 (у 2 знач.). Прывезлі [парабкі] з млына воз мліва пудоў з дваццаць — чатыры мяшкі. Бядуля.

3. перан. Разм. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку.

4. Спец. Поўнае акружэнне войска праціўніка. Праз некалькі дзён немцы блакіравалі ўвесь раён. У мяшку апынулася ўся брыгада Стронгіна. Гурскі.

5. Спец. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго‑н. Паветраны мяшок. Зародкавы мяшок.

•••

Залаты мяшок — пра вельмі багатага чалавека.

Каменны мяшок — цесная нізкая турэмная камера, у якой цяжка выцягнуцца на ўвесь рост, а таксама турма наогул.

Купіць ката ў мяшку гл. купіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)