Заразная, пераважна дзіцячая, хвароба, якая суправаджаецца высыпкай, запаленнем дыхальных шляхоў і гарачкай. Галена мела моцнае здароўе. Перахварэўшы ў маленстве на адзёр, яна пасля нават і не кашлянула ніколі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парша́, ‑ы, ж.
1.Заразная хвароба звычайна на скуры галавы пад валасамі, пры якой з’яўляюцца струны і рубцы. //Разм. Струпы, высыпка на целе.
2. Захворванне сельскагаспадарчых раслін, якое характарызуецца паверхневым пашкоджаннем тканак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жо́ўты, -ая, -ае.
1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка.
Жоўтая фарба.
2.перан. Згодніцкі, прадажны; нізкапробны.
Жоўтая прэса.
3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў.
Жоўтая лілія.
○
Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
параты́ф
(ад пара- + тыф)
вострая заразная хвароба, якая выклікаецца бацыламі, падобнымі да ўзбуджальніка брушнога тыфу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фа́вус
(лац. favus = пчаліныя соты)
1) заразная хвароба скуры чалавека, выкліканая паразітычнымі грыбамі; парша;
2) заразная грыбковая хвароба жывёл (сабак, катоў, трусоў, птушак);
3) захворванне раслін (яблыні, грушы, цытрусавых, бульбы і інш), выкліканае рознымі відамі грыбоў і бактэрый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікраспары́я
(ад мікра- + спора)
заразная грыбковая хвароба скуры чалавека і жывёл, выкліканая патагеннымі грыбамі; стрыгучы лішай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАРО́СТА,
заразная хвароба скуры чалавека і жывёлы, узбуджальнікі якой — кароставыя кляшчы. Крыніца інфекцыі — хворы на К. чалавек, яго адзенне, рэчы. Пашырэнню К. садзейнічаюць антыгігіенічныя бытавыя ўмовы, скучанасць, голад. З моманту заражэння да праяўлення хваробы праходзіць 7—10 дзён. Прыкметы: моцны сверб, асабліва вечарам і ноччу, кароставыя хады ў скуры, дробныя пухірковыя высыпкі на скуры паміж пальцамі, на локцевых суставах, тулаве, ягадзіцах і інш. Бываюць сцёртыя формы К. (адзінкавыя пухіркі не на тыповых месцах, слабы сверб). Лячэнне: серная мазь, суспензіі і інш.
На К. хварэюць свойскія жывёлы. Узбуджальнікі — кароставыя кляшчы 3 родаў: свербуны (жывуць на галаве, шыі, грудзях), наскурнікі (у месцах з доўгімі валасамі), скураеды (пашкоджваюць канечнасці жывёлы). Хворыя жывёлы трацяць спакой, адчуваюць моцны сверб, знясільваюцца, выпадае поўсць, у цяжкіх выпадках жывёла гіне. Найчасцей К. распаўсюджваецца ў асенне-зімовы і вясновы перыяды. На Беларусі К. с.-г. жывёлы як эпізаотыя ліквідавана.
М.З.Ягоўдзік.
С.Г.Кароль.У.А.Кароль.Кароставыя кляшчы: 1 — акарус; 2 — самка кляшча саркоптэс у прасвеце хода, прагрызенага ў рагавым слоі скуры, і адкладзенае ёю яйцо.