Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
цуг
(польск. cug, ад ням. Zug)
1) доўгі рад, чарада жывёл, птушак, машын, якія рухаюцца адна за адной;
2) запрэжка, у якой коні ідуць гужам або парамі адзін за адным.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
па́ра
(ст.-польск. para, ад с.-в.-ням. pār)
1) два аднолькавыя сіметрычныя прадметы, якія складаюць адно цэлае;
2) дзве асобы або дзве жывёліны рознага полу;
3) запрэжка з дваіх коней.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Спражэ́нне ‘змяненне дзеяслова па асобах, ліках і часах’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Калька лац.coniugatio ‘тс’. У якасці адпаведнай формы для калькавання дзеяслова магло паслужыць ст.-бел.спрягнути ‘злучыць, змацаваць’ (Ст.-бел. лексікон), што мае аналагічную семантыку, гл. спрагаць. Мяркуецца, што ўзорам паслужыла польск.sprężenie ‘coniugatio’ (1542), суадноснае з sprzężenie ‘запрэжка’, чэш.spřeženie ‘тс’, гл. Каранчэўскі, Polska term. gram., 10; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 336. У якасці лінгвістычных аналагічныя тэрміны замацаваліся, акрамя ўсходнеславянскіх, у балгарскай мове.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́ра¹, -ы, мн. -ы, пар, ж.
1. Два аднародныя прадметы, якія выкарыстоўваюцца разам і складаюць цэлае.
П. рукавіц.
2. Дзве штукі чаго-н. (разм.).
П. куранят.
3.Запрэжка з двух коней.
Прыехаць на пары.
4. Дзве асобы, якія знаходзяцца, дзейнічаюць разам, аб’яднаныя чым-н. агульным.
Хадзіць парамі.
Пары танцораў.
Ён табе не п. (не падыходзіць).
5. Невялікая колькасць чаго-н.; некалькі (разм.).
Папрасіць на пару слоў (пагаварыць нядоўга). На пару хвілін.
◊
На пару (разм.) — разам, удваіх з кім-н.
|| памянш.па́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падэ́шва, ‑ы, ж.
1. Ніжняя частка абутку, якая мае форму ступні. З хаты выйшлі людзі.. Нібы на конскіх капытах, паблісквалі цвікі на падэшвах іх ботаў.Лынькоў.Афіцэры шаркалі падэшвамі і прыстуквалі абцасамі.Навуменка.// Ніжняя частка ступні. Нагрэты за дзень моцным яшчэ сонцам камень грэе ў падэшву твае босыя ногі.Чорны.Зямля напалілася і, як гарачы прысак, пячэ ў падэшвы ног.Мележ.
2. Ніжняя частка, аснова чаго‑н. Волкаў застагнаў: ён першы ўбачыў і зразумеў, што запрэжка пройдзе міма далёка ад нас, каля падэшвы сопкі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тро́йка1, трэ́йко ‘тройчы’ (Нар. Гом.), тро́йко ‘трое’ (Рам. 3, ТС), ‘трайня’ (Сл. ПЗБ), трэ́ка ‘тройчы’ (Сцяшк. Сл.), трэ́ко ‘тс’ (Сержп.). Узыходзяць да формы зборнага лічэбніка *trojь ‘трое’, аформленага па ўзоры *dvojьka ‘двое’ з суф. ‑k‑, гл. Карскі 2-3, 55; Мяркулава, Этимология–1972, 102; SP, 5, 185. Формы з ‑э(й) можна патлумачыць уплывам балтыйскіх моў на фоне тро́е, пры літ.trejí ‘тры, трое’, аднак больш верагодная змена о > э пад націскам пад уплывам трэці.
Тро́йка2 ‘лічба 3 і адпаведная адзнака ці карта; запрэжка з трох коней; група з трох чалавек; касцюм з трох рэчаў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘3‑метровая калода’ (Мат. Гом.), ‘трэці ход у гульні’ (ТС). Да папярэдняга слова (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шасцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Лічба 6. Напісаць шасцёрку.//Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобуса, трамвая і пад. маршруту № 6), якія нумаруюцца лічбай 6. Тут спыняецца аўтобус-шасцёрка.
2. Ігральная карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі. — Не проста дурань, а дурань з пагонамі, — засмяяўся Глеб. — Во, кладу табе [Ксеня] на плечы дзве шасцёркі.Васілёнак.
3.Запрэжка ў шэсць коней. Багаты пан на шасцёрцы катаецца, а бедны мерае сваёй парай зямлю і аб кіёк абапіраецца.Бядуля.
4. Колькасць каго‑, чаго‑н. у шэсць адзінак; шэсць аднародных прадметаў. Шасцёрка самалётаў. □ Гэта шасцёрка [вайскоўцаў], звязаная ўзаемадапамогай, заўсёды трымалася разам.Машара.
5. Шасцівёславая лодка, шлюпка. Плыць на шасцёрцы.
6. Частка, дэталь у малатарні; шасцярня. Запрэжаная ў дышаль парка коней кружыла кола, зазубні якога чапляліся за адмысловую драўляную шасцёрку, у сярэдзіну якой быў уроблен даўжэзны круглы прэнт, пры дапамозе якога круціўся сам барабан малатарні.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1. Лічба 4. Напісаць чацвёрку.//Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобуса, трамвая і пад. маршруту № 4), якія нумаруюцца лічбай 4.
2.Разм. Адзнака аб паспяховасці ў пяцібальнай сістэме са значэннем «добра». Тарас Яцэвіч скончыў у тым годзе сярэднюю школу. Праўда, не зусім удала: з тройкамі і чацвёркамі.Якімовіч.Клава думала цяпер і пра тыя тры балы, якіх яна недабрала на экзаменах. Усяго тры балы. Гэта «тройка» па пісьму і «чацвёрка» па хіміі.Кавалёў.
3. Ігральная карта, дошчачка даміно з чатырма ачкамі. Чацвёрка пік.
4.Запрэжка ў чатыры кані. Вёз [гаспадар] на .. [кабыле] дровы з лесу, ажно тыц! — едзе пан на чацвёрцы.Бядуля.
5. Колькасць каго‑, чаго‑н. у чатыры адзінкі; чатыры аднародныя прадметы. Чацвёрка самалётаў. □ Потым аблічча яго праяснялася, Аляксандр развясельваўся, падыходзіў да Уладзіка, ці да Сымона, або да Андрэя — гэта была самая знітаваная чацвёрка ў камеры.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)