запрэ́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. запрэ́жка запрэ́жкі
Р. запрэ́жкі запрэ́жак
Д. запрэ́жцы запрэ́жкам
В. запрэ́жку запрэ́жкі
Т. запрэ́жкай
запрэ́жкаю
запрэ́жкамі
М. запрэ́жцы запрэ́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

запрэ́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Некалькі коней, сабак, аленяў і пад., запрэжаных у адну вупраж.

З. сабак.

У адной запрэжцы (таксама перан.: у пастаянных і цесных рабочых адносінах; разм.).

2. Вупраж, збруя.

Хадзіць у запрэжцы — рабіць адну пэўную работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрэ́жка ж., в разн. знач. упря́жка, запря́жка;

хадзі́ць у ~жцы — ходи́ть в упря́жке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запрэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Некалькі коней, сабак і пад., запрэжаных у адну вупраж. Запрэжка сабак. □ З невысокага сопкі спускалася аленняя запрэжка. Шамякін.

2. Вупраж, збруя. Гурген неяк ублытаў коней у запрэжку. Самуйлёнак.

•••

Хадзіць у запрэжцы гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парако́нны, -ая, -ае.

Запрэжаны парай коней.

Параконная запрэжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

впря́жка запрэ́жка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цуг, -а, м.

1. Доўгі рад, чарада жывёл, птушак, машын і пад., якія рухаюцца адзін за адным.

Жураўліны ц.

Ц. вагонаў.

2. Запрэжка, у якой коні (валы і пад.) ідуць гужам або парамі адзін за адным.

|| прым. цугавы́, -а́я, -о́е.

Цугавая запрэжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чацвяры́к

запрэжка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чацвяры́к чацверыкі́
Р. чацверыка́ чацверыко́ў
Д. чацверыку́ чацверыка́м
В. чацвяры́к чацверыкі́
Т. чацверыко́м чацверыка́мі
М. чацверыку́ чацверыка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прыпрэ́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Запрэжка коней збоку ад аглабель для дапамогі каранніку.

Запрагаць у прыпрэжку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́шальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дышля. Дышальная запрэжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)