Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Збэ́йсаць ’згубіць’, мсцісл. ’дарэмна растраціць’ (Юрч. Фраз. 2), збайса́ць ’згубіць, аддаць, знасіць’ (Мат. Гом.), ’здратаваць, стаптаць, знішчыць’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад бэйбас, байбак ’гультай’ (гл.): *з‑бэйбас‑аць ’прагультаяваць’? Параўн. яшчэ лат.bèigts ’закончаны, згублены, мёртвы’, beĩgas ’канец, смерць’. Гл. яшчэ збэ́рсаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
preparation[ˌprepəˈreɪʃn]n.
1. падрыхто́ўка; прыгатава́нне;
The preparations are complete. Пры гатаванні закончаны;
A new edition is in preparation. Ідзе падрыхтоўка новага выдання.
2.med. прэпара́т
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
łotr
м. падлюга, нягоднік; лотр;
kawał ~a — закончаны нягоднік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
цыкл, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Заканамернае, рэгулярнае кола якіх-н. з’яў, дзеянняў, працэсаў.
Гадавы ц. вярчэння Зямлі.
2. Сукупнасць навук, аб’яднаных па якім-н. агульным прынцыпе.
Гістарычны ц.
3. Шэраг, паслядоўны закончаны рад чаго-н.
Ц. вершаў.
Ц. лекцый.
Ц. песень.
|| прым.цыклавы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.) іцыклі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
папярэ́чына, ‑ы, ж.
Тое, што і папярочка. Некалькі цесляроў ставілі кроквы на той закончаны зруб, што яшчэ ўчора заўважыў Мікола, і адразу ж клалі папярэчыны.Краўчанка.[Міканор] прыставіў да страхі [лесвіцу].. Праверыў, ці добра стаіць, ступіў ботам на папярэчыну.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Асво́йтвацца. Славен.osvojȋtev ’прысваенне, асваенне, заваяванне’ ўказвае на магчымасць утварэння гэтага спецыфічна беларускага дзеяслова ад назоўніка *освоитва, утворанага ад освоити (гл. асвоіць), паводле мадэлі битва, ловитва, прадуктыўнай у старарускай мове. Закончаны від паўстаў у выніку разумення в як паказчыка імперфектыўнасці. Супрун, Веснік БДУ, 1972, 2, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАРА́КСІН (Уладзімір Мікалаевіч) (5.7.1901, г. Омск, Расія — 2.1.1980),
бел. архітэктар, педагог. Засл. Будаўнік Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў камунальнага буд-ва (1934). З 1952 у БПІ. У 1971—75 у Брэсцкім буд. ін-це. Асн. работы: Палац піянераў (1935—36) і будынак ЦККПБ (1940—41, закончаны ў 1947; абодва ў сааўт.), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1954), жылыя дамы на вуліцах К.Маркса, Маскоўскай, Захарава (1949—55) у Мінску; педтэхнікум у Крычаве (1938), кінатэатр «Радзіма» (1939) у Магілёве; клуб запалкавай ф-кі ў Рэчыцы (1939) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМА́Х,
наўмыснае дзеянне, непасрэдна накіраванае на ўчыненне злачынства, але не даведзенае да канца па прычынах, якія не залежаць ад волі вінаватага; адна са стадый учынення злачынства. У залежнасці ад таго, ці зрабіў вінаваты ўсё, што ён лічыў неабходным для ажыццяўлення свайго намеру, адрозніваюць закончаны і незакончаны З., у залежнасці ад выбраных сродкаў — прыгодны і непрыгодны З. Пакаранне за З. назначаецца паводле закону, які прадугледжвае адказнасць за адпаведнае злачынства, з улікам ступені ажыццяўлення злачыннага намеру і прычын, з-за якіх злачынства не было даведзена да канца.