1.(1і2ас.неўжыв.). Знаходзячыся пад ціскам, выпусціць вадкасць, вільгаць. [Паўлінка:] Можа б, мамка, прыціснулі сыр, бо да заўтрашняга не адціснецца.Купала.
2. Пад націскам адысці, адступіць; выйсці з цеснаты, натоўпу. Адціснуцца на задніплан. □ Які там мог быць строй! Натоўп нядаўніх салдатаў толькі яшчэ гусцей збіўся ў чатырохкутніку двара, адціснуўся трохі ад ворагаў.Брыль.
3.(1і2ас.неўжыв.). Пакінуць пры націсканні свой адбітак, след; адбіцца. І лісцейка як адціснулася тысячы год назад, так і захавала свой малюнак у акамянелым дрэве.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фон1
(фр. fond, ад лац. fundus = аснова)
1) асноўны колер карціны;
2) задніплан карціны, які садзейнічае вылучэнню асноўных частак адлюстравання;
3) перан. агульная аснова, на якой хто-н. або што-н. вылучаецца;
4) пабочны шум, трэск, якім часам суправаджаецца радыёперадача, дэманстрацыя кінафільма і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
She has a good background for the job. Яна мае добрую падрыхтоўку і вопыт для гэтай працы.
2. фон; за́дніплан;
against the background на фо́не
3.theatre фон, музы́чнае афармле́нне
♦
stay in the background застава́цца на за́днім пла́не
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
скасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
1. Адмяніць, ліквідаваць, прызнаць што‑н. нядзейсным, незаконным. Скасаваць дагавор. Скасаваць шлюб. Скасаваць штатную адзінку. □ [Ленін:] — Мы абяцалі народу мір, абяцалі скасаваць памешчыцкую ўласнасць на зямлю.Гурскі.Задоўга перад вайной раён скасавалі, і мястэчка паступова апусцела.Чыгрынаў.// Выкрасліць, закрэсліць. Скасаваць вершаваны радок.
2. Апратэставаць рашэнне суда ў касацыйным парадку; спыніць судовую справу. Усё падаваў прашэнні [Мудрэйка], падаваў скаргі, пасля зноў прашэнні, каб скасавалі справу.Чорны.
3.Абл. Зрабіць непрыкметным, адсунуць на задніплан. Аніс, відаць, каб скасаваць сваю недарэчную выхадку, узяў пад локці Макара і Ёсіпа, якія, крыху збянтэжыўшыся, супыніліся ў парозе, і павёў іх наперад.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́дні, ‑яя, ‑яе.
Які знаходзіцца, размяшчаецца наперадзе такіх жа або падобных прадметаў; проціл.задні. Пярэднія падводы. Пярэднія колы. □ Пярэднія танкі ўжо гарэлі, заднія іх аб’ехаць не маглі, бо тут былі толькі дзве вузкія пераправы.Чорны.Пярэдняй тройкай заўзята кіраваў дзед Архіп.Лынькоў.Выпускнікі прыадзеліся і з нейкім асабліва радасным пачуццём на сэрцы сядзелі ў пярэдніх радах.С. Александровіч.// Які знаходзіцца ў той частцы, што з’яўляецца перадам. Пярэднія лапы. Пярэднія зубы.// Які ўтварае тую частку прадмета, што звернута ўперад. Пярэдні план сцэны. □ Вялізныя вокны .. былі выразаны ў чатыры рады ў пярэднім фасадзе дома з боку вуліцы.Бядуля.[Рыгор] цвёрдым крокам накіраваўся да пярэдня[й] пляцоўкі вагона.Гартны.
•••
Пярэдні крайгл. край 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
náchsetzen
1.vi(s) (D) (па)гна́цца (за кім-н.)
2.vt (D)
1) ста́віць дадатко́ва (што-н. пасля чаго-н.)
2) перан. адсо́ўваць на за́дніплан (што-н. у параўнанні з чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
фон1, ‑у, м.
1. Асноўны колер, тон, на якім пішацца карціна. Як увойдзеш у .. хату [Базыля], дык адразу ў вочы кідаецца партрэт Леніна на чырвоным фоне.Нікановіч.// Тое, на чым нанесены ўзор; поле (пра матэрыял і пад.). Фон пояса.//Задніплан карціны, малюнка і пад., які садзейнічае вылучэнню асноўных частак адлюстравання. Агульнаму суроваму настрою карціны адпавядае і скупы зімовы пейзаж, на фоне якога разгорнута кампазіцыя.Ліс.//Задніплан чаго‑н.; тое, на чым вылучаецца хто‑, што‑н. Здаецца, лістоў на .. [дрэвах] зусім не было. У кожным разе яны стваралі толькі фон пад гэтымі белымі .. кветкамі.Дубоўка.На фоне бледнага шэра-блакітнага неба вылучаюцца белыя ствалы бяроз.В. Вольскі.На фоне алешніку.. [дуб] будзе выглядаць волатам.Пальчэўскі.
2.перан. Агульная аснова, на якой хто‑, што‑н. вылучаецца; акружэнне, абставіны, агульныя ўмовы, дзе што‑н. адбываецца. Вайна і рэвалюцыя — тут ужо не проста фон, а тыя рэальныя фактары, што абумоўліваюць лёс герояў твора.Адамовіч.Асташынскія падзеі на фоне класавай барацьбы 1932 года ўздымаюцца да агульнапольскіх маштабаў.У. Калеснік.
3. Які‑н. асноўны спосаб уздзеяння на глебу пры яе апрацоўцы. Фоны апрацоўкі зямлі.
[Фр. fond.]
фон2, ‑у, м.
Спец.
1. Шум, трэск, перашкоды (у тэлефоне, радыёпрыёмніку і пад.).
2. Адзінка гучнасці.
[Ад грэч. phōnē — гук.]
фон3,
1. Часціца перад нямецкімі прозвішчамі, якая паказвае на дваранскае паходжанне. Смелы разведчык выконвае адказнае даручэнне: з дакументамі кінааператара .. здымае фон Адлера, а потым у час нарады генерала з афіцэрамі ўзрывае фашысцкі штаб.Дзюбайла.
2.узнач.наз.фон, ‑а, м.Разм. Немец-дваранін або немец-памешчык. [Супрун] трапіў батраком да нейкага фона.Машара.
[Ням. von.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсу́нуць, ‑суну, ‑сунеш, ‑суне; зак., што.
Перасунуць на нейкую адлегласць што‑н. ад каго‑, чаго‑н. Патржанецкі хлёбнуў чаю і адсунуў ад сябе шклянку.Чарнышэвіч.Як толькі замільгалі ў акне чырвонаармейскія шапкі, «дзяўчына» старанна ўзялася месці хату. Адсунула стол і пачала вымятаць з-пад кута.Крапіва.// Адводзячы ўбок, адкрыць што‑н. Адсунушы завалу, Міхалка чуў, што Скуратовіч выйшаў у чыстыя сенцы, адсунуў зас[а]ўку ў дзвярах.Чорны.// Сунучы, адхінуць, адсланіць. Ларыса села пры акне, адсунула фіранку і пачала глядзець у сад.Мурашка.//перан. Зрабіць, менш важным, менш значным. Будзённае жыццё падхапіла Находню імклівай плынню і заняло яго думы, адсунуўшы на задніплан асабістае.Хадкевіч.//перан. Вылучыцца, дасягнуць значных поспехаў, апярэдзіўшы іншых. [Купрыян:] — Ну, ты, брат Мікіта, і дока! Але ж і на выдумкі хват! Усіх інжынераў далёка Пакінуў, адсунуў назад!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zurücktreten*vi(s)
1) адступа́ць
2) адмаўля́цца (ад дамаганняў, прэтэнзій)
3) вы́йсці ў адста́ўку
4) адыхо́дзіць на за́дніплан; рабі́ць ме́ншы ўплыў (на што-н.)
5) вярну́цца ў першапачатко́вы стан;
der Fluss trat in sein Bett zurück рака́ зноў увайшла́ ў свае́ берагі́ [сваё рэ́чышча]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Закрыць, загарадзіць сабою або чым‑н. Нізкія і вузкія дзверы зямлянкі засланіла вялікая постаць чалавека.Шамякін.Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу.Мележ.// Закрыць засланкай (печ). [Люба] загарнула жар, засланіла печ, дастала штосьці з-пад прыпека і пачала вячэраць.Чорны.//перан. Пазбавіць магчымасці чуць, бачыць, разумець і пад. (пра органы пачуццяў). Усё памутнела ў галаве, вочы засланіў нейкі густы змрок.Шчарбатаў./убезас.ужыв.Слухае маці і нічога не цяміць, як бы ёй розум засланіла.Колас.
2.перан. Адсунуць на задніплан. Уражанні першага школьнага дня, здавалася, засланілі ўсе іншыя інтарэсы і падымалі ў хлопцаў настрой.Колас.Іншае, моцнае і радаснае пачуццё засланіла на момант усё астатняе.Якімовіч.
•••
(Увесь) свет засланіць — а) зрабіць жыццё пакутным, бязрадасным. Вайна, як гром, абарвала добрыя надзеі, засланіла цемрай свет.Кавалёў; б) прымусіць забыць пра ўсё на свеце. Дзіця засланіла Клаўдзіі Аляксееўны ўвесь свет.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)