пярэдні, ‑яя, ‑яе.
Які знаходзіцца, размяшчаецца наперадзе такіх жа або падобных прадметаў; проціл. задні. Пярэднія падводы. Пярэднія колы. ▪ Пярэднія танкі ўжо гарэлі, заднія іх аб’ехаць не маглі, бо тут былі толькі дзве вузкія пераправы. Чорны. Пярэдняй тройкай заўзята кіраваў дзед Архіп. Лынькоў. Выпускнікі прыадзеліся і з нейкім асабліва радасным пачуццём на сэрцы сядзелі ў пярэдніх радах. С. Александровіч. // Які знаходзіцца ў той частцы, што з’яўляецца перадам. Пярэднія лапы. Пярэднія зубы. // Які ўтварае тую частку прадмета, што звернута ўперад. Пярэдні план сцэны. ▪ Вялізныя вокны .. былі выразаны ў чатыры рады ў пярэднім фасадзе дома з боку вуліцы. Бядуля. [Рыгор] цвёрдым крокам накіраваўся да пярэдня[й] пляцоўкі вагона. Гартны.
•••
Пярэдні край гл. край 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)