Разм. Тое, што і жар (у 2, 3 знач.). На небе сінім, пабялеўшым ад жары, сонца не хацела доўга [сыхо]дзіць кнізу.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарльсто́н, ‑а, м.
Амерыканскі танец (першапачаткова негрыцянскі) — разнавіднасць хуткага факстрота, а таксама музыка да гэтага танца. Жар факстрот! Сып чарльстон! На раялі ў трыццаць тон.Крапіва.
[Ад геагр. назвы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жа́ры ’цёмна-чырвоны; жоўта-карычневы; рыжы’ (глуск., Янк. II; Сл. паўн.-зах.). Аб масці каня ’краснаваты, руды конь’ (з паясненняў у Сл. паўн.-зах.). Укр.бук.жарий ’рыжы, вогненна-чырвоны’, славен.žȃr ’вогненна-чырвоны’. Параўн. рус.уладз., вяц.жар ’чырвоны колер’, кур.жаровый ’чырвоны, аранжавы’, серб.-харв.жа̑р ’чырвань, румянец’. Відаць, прасл. адгалінаванне імені žarъ у значэнні прыметніка ў выніку канверсіі паводле колеру тленнага вуголля, абазначанага тым жа іменем у функцыі назоўніка. Гл. жар, жар-птушка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́гарнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Выграбці што‑н. адкуль‑н. Выгарнуць жар з печы. □ Міхаська выгарнуў дручком з агню некалькі бульбін і палез пад купчастую елку.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ex cinere in prunas
3 попелу ў жар.
Из пепла в жар.
бел. 3 агню да ў полымя. Ад ваўка ўцякаеш, а на мядзведзя наскочыш.
рус. Из огня да в полымя. От дождя да под капель.
фр. Se jeter dans le feu pour éviter la fumée (Броситься в огонь, чтобы избежать дыма).
англ. From smoke into smother (Из огня да в полымя).
нем. Vom Regen in die Traufe kommen (Из дождя в водосточный канал).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
штука́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да штукара, штукарства, уласцівы ім. У гмах далоні — і жар-птушкі Чародкай сядуць на плячы. Ківок — і з рота пырснуць стужкі — Штукарскія спавівачы.Макаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жа́ратак ’жар у печы’ (Жд. 2, Шатал.). Рус.дыял.паўн.жера́ток, ’заглыбленне ў печы для жару’, жара́ток ’тс’, ’прысак’, н.-луж.žoratk, žoratki ’жар, прысак’, польск.żarzątek ’жар’, серб.-харв.жера́так памянш. ад жера ’жар’. Ст.-рус.жератъкъ ’прысак, сера, смага’, жаратъкъ, жаратникъ ’заглыбленне ў печы для жару’ (з XVII ст.), ц.-слав.жаратъкъ ’тс’, ст.-бел. («Александрыя» XVII ст.). Ваян (Gram. comp., IV, 702) тлумачыць як назоўнік, суадносны з прыметнікам на ‑ат‑ (паралельна з засведчанымі ў ст.-слав. утварэннямі на ‑av: жеравъ), утвораны з дапамогай ‑ъкъ. Аб пашырэнні слова ў паўн.-рус. гаворках і вар’іраванні гл. Дзярагін, Этимология, 1966, 177.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жа́рнік ’касцёр’ (Мат. Гом.). Рус. дыял.паўн.-ўсх. жа́рник ’тс’. Ад жар (гл.) з суфіксам ‑нік або ад прыметніка *жарны ’такі, што змяшчае жар’ (паўн.польск.żarny ’тс’) з суфіксам ‑ік. Пра назоўнікі з ‑нік гл. Сцяц., Афікс. наз., 55.
руская артыстка балета. Сястра Л.П.Карсавіна. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1902, педагогі П.Герт, А.Горскі). У 1902—18 у Марыінскім т-ры; у 1909—29 выступала ў Рускіх сезонах і ў Рускім балеце Дзягілева. З 1918 у Лондане. У 1929—31 у трупе «Бале Рамбер». У 1930—55 віцэ-прэзідэнт Каралеўскай акадэміі танца (Вялікабрытанія). Яе творчасці ўласцівы эмацыянальнасць, вытанчанасць, прыгажосць поз і рухаў. Пастаянная партнёрка і паплечніца наватарскіх пошукаў М.Фокіна. Выступала ў дуэце з В.Ніжынскім. Сярод партый: Дзяўчына («Прывід ружы» на муз. К.Вебера), Балерына, Жар-птушка («Пятрушка», «Жар-птушка» І.Стравінскага), Шамаханская царыца («Залаты пеўнік» на муз. М.Рымскага-Корсакава), 11-ы вальс («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Адэта—Адылія, Маша, Аўрора («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Фея лялек («Фея лялек» І.Баера), Кітры, Нікія («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Каламбіна («Арлекірада» Р.Дрыга). Распрацоўвала новыя спосабы запісу танца. Аўтар артыкулаў, мемуараў, метадычнага дапаможніка па класічным танцы.
Тв.:
Рус.пер. — Театральная улица. Л., 1971.
Літ.:
Светлов В. Т.П.Карсавина // Русский балет. СПб., 1913;
Красовская В. Русский балетный театр начала XX в. [Ч.] 2. Танцовщики. Л., 1972.
Т.Карсавіна ў балеце «Шапэніяна». Мастак С.Сорын.
расійская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1983). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1957; у 1971—78 выкладала ў ім), балетмайстарскае аддз. Ленінградскай кансерваторыі (1984). У 1957—88 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Педагог Марыінскага т-ра (з 1979) і Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі (з 1987, праф. з 1994). У яе творчасці віртуозная дасканаласць танца спалучалася з яркім акцёрскім талентам. Сярод створаных ёю вобразаў: Аўрора, Адэта-Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Кітры, Нікія («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), 7-ы вальс («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Жар-птушка («Жар-птушка» І.Стравінскага), Асіят («Гаранка» М.Кажлаева; Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1976), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С.Пракоф’ева), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Дзяўчына («Ленінградская сімфонія» на муз. Дз.Шастаковіча). Здымалася ў тэлефільмах-канцэртах, тэлеэкранізацыях балетаў. Ставіць балеты ў Расіі і за мяжой. Прэміі Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1966, Балгарыя), Усесаюзнага конкурсу новых харэагр. нумароў (1967).