раскашо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Тое, што і раскашавацца. Свет, у якім адзін чалавек мае магчымасць эксплуатаваць другога, свет, у якім адзінкі раскашоўваюцца на поце і крыві мільёнаў, павінен знікнуць, саступіць месца новаму свету, дзе расквітнее вольная праца .. людзей. «ЛіМ». Трэба людзям дуб ці якая жардзіна — усё сюды, у лясы пятроўскія, едуць. Там ужо і з хатамі не вельмі раскашоўваюцца: не разводзяць харомін. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*По́перадня, попэродня ’чалавек, які перабівае другіх’ (бяроз., Сл. Брэс.). Назва асобы па схільнасці да адпаведнага дзеяння з экспрэсіяй непахвальнасці уласціва народнай мове. Можа быць утворана з суф. ‑ня ад папярэдзіць / папярэджваць або ад папярэдні, дзе акцэнтаваў значэнне ’быць першым, перад кімсьці’, параўн. поперэдзь, пэперэду ’спераду, паперадзе, першы’ (ТС), укр. поперед ’перад кімсьці, чымсьці’, рус. дыял. попередь (придти) ’першым, напачатку’, попережане ’тыя. хто едуць наперадзе’, польск. poprzednik poprzedca, poprzedzicieІ ’той, хто быў першым, перад кімсьці’, славац. popredku ’спераду’. Гл. перад, пярэдні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыляпі́цца, ‑ляплюся, ‑лепішся, ‑лепіцца; зак.

1. Прыстаць да чаго‑н., прыліпнуць, прыклеіцца (пра што‑н. ліпкае, клейкае і пад.). Пластыр прыляпіўся. Камяк гліны прыляпіўся. □ Да фартуха прыляпіліся шматочкі белай тканіны і нітак — відаць, жанчына нешта шыла. Савіцкі. // перан. Разм. Замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, прозвішча). А калі мянушка прылепіцца — аж да самай смерці можаш хадзіць з ёю... Гамолка. // перан. Разм. Змясціцца, размясціцца вельмі блізка да чаго‑н. Нейкаю сотняю саламяных стрэх прыляпілася гэтая вёска да спаду гары. Брыль. // перан. Разм. Прымасціцца дзе‑н. (звычайна нязручна). Едуць, бывала, у школу, у раён, — мой на веласіпедзе, а Федзька — ззаду ў яго, на багажніку. Прылепіцца, як верабей, і едуць, быццам бацька з сынам. Ракітны. Бургамістр прыляпіўся на самы край крэсла і ледзьве не саскаўзнуў. Новікаў.

2. перан. Разм. Адчуць прывязанасць да каго‑, чаго‑н. У Шукевіча я браў Тагора і надоўга прыляпіўся да яго душою. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Перадае́жджа (пэрэдоі́шчэ) (малар., СіБФ–1986, 145) ’другі прыезд сватоў у дом нявесты’ (драг., Клім., Сл. Брэс.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ьjе ад ⁺передоежджы ’той, хто едзе спераду’ (Селюжыцкая, Полісся: мова, культ., іст., Київ, 1996, 152–154), > ⁺передоездье, параўн. рус. дыял. передое́зжий ’той, хто едзе наперадзе вяселля; вясельнікі, што едуць на першым возе’, ст.-рус. передоѣнзжий, передъѣзжий, передиѣзжий ’той, хто дзейнічае ў авангардзе (пра вайскоўцаў)’. Да пе́рад і е́хаць (гл.). Пераход ‑ждж‑ у ‑шч‑ характэрны драгічынскім гаворкам: прыйішч ʼе́тэ ’прыяжджаць’. Пырыдуі́жжда ’другі прыезд сватоў у хату нявесты’ (кобр., Нар. лекс.) з ад’ідэацыяй (народная этымалогія) уе́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Faber compedes, quas facit, ipse gestat

Каваль сам носіць ланцугі, якія робіць.

Кузнец сам носит оковы, которые делает.

бел. Як чалавек сабе паслаў, так і выспіцца. Хто вязе, таго і паганяюць/на тым едуць. На тое і конь, каб у плуг запрагаць. Сам і цягне, сам сябе і панукае.

рус. Кот скребёт на свой хребёт.

фр. Comme on fait son lit on se couche (Как постелешь, так и спать будешь).

англ. As you brew so must you drink (Какое сваришь пиво, такое и должен пить). He that hatches matches catches matches (Кто делает спички ‒ спички получит).

нем. Wer andere schimpft, den schimpfen auch andere (Кто ругает других, того ругают также и другие).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

уме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. умёрз, умерзла; зак.

1. у што. Пад уздзеяннем марозу шчыльна замацавацца ўнутры лёду, мёрзлай зямлі. Змяніўся клімат, і ляднік пачаў раставаць. Камяні, што .. умерзлі ў яго цела, аселі на зямлі і ўтварылі .. узгоркі і грады. Гавеман. Там-сям у жолабе былі прыкметы кавалачкі асінавай кары. Адны ўмерзлі ў лёд, другія ляжалі на паверхні. Мяжэвіч.

2. без дап. Зацвярдзець ад марозу на значную глыбіню. Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля, стала цупкаю і гулкаю, як бубен. Капыловіч. Нават узімку, як умерзне балота, не едуць навакольныя мужчыны высечы дроў. Жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывя́занасць, ‑і, ж.

Пачуццё блізкасці, заснаванае на сімпатыі, адданасці каму‑н. Аўгіня, на злосць Васілю, .. дэманстравала сваю прывязанасць да Алесі. Колас. Яшчэ мацнейшай станавілася яго прывязанасць да Уладзіка, усё сваё пачуццё Андрыян аддаваў яму. Марціновіч. Любоў да беларускай зямлі, замілаванне і прывязанасць да народа, сярод якога збіральнік [М. Федароўскі] пражыў столькі гадоў, засталіся ў яго душы назаўсёды. Саламевіч. // Цяга, схільнасць да чаго‑н. [Вялічка] бачыў, што ўсе едуць дадому і слова «дом» — гэта для іх усё тое, аб чым ён цяпер сумаваў і чаго не мае, бо там ёсць толькі бацькава магіла і прывязанасць душы і сэрца. Чорны. Прывязанасць да рэалістычна-канкрэтнага праўдападабенства ў паказе жыцця, такім чынам, не дазволіла Багдановічу зразумець усё наватарства ў форме «Адвечнай песні». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гэ́та, часціца.

1. указальная. Служыць для выдзялення, падкрэслівання таго ці іншага слова ў сказе. І яшчэ было чым міла Тое поле хлапчуку, Гэта тым, што дзед Курыла Там яго трымаў руку. Колас. Гэта Ленін навучыў, каб народ шчасліва жыў. З нар. // Паказвае на ўдакладняльны сэнс другой часткі выказвання. Адзін дуб у полі — гэта не лес. □ Службовы аўтобус імчыцца па бетаніраванай дарозе — гэта едуць у Бярозу.. будаўнікі. Дадзіёмаў.

2. узмацняльная. Служыць для ўзмацнення значэння папярэдняга займенніка, прыслоўя, часціцы ў пытальных, клічных і даданых сказах. [Альжбета:] Куды вы, родненькія, ці ж гэта вы ўсё яшчэ з рынку едзеце? Купала. Чалавек у космасе! Як гэта здорава, сябры! А. Александровіч. Няма патрэбы ўсяму ўзводу ісці пад Доўгі Брод, як гэта было намечана раней. Колас.

•••

Гэта яшчэ (толькі) кветачкі — пра пачатак чаго‑н., звычайна непажаданага, за якім трэба чакаць яшчэ большага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ехаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; ‑едзем, ‑едзеце, ‑едуць; зак.

1. Паехаць, адправіцца куды‑н., за межы чаго‑н. Выехаць у поле. □ Праз гадзіну абоз выехаў з карчомнай стадолы ў дарогу. Чорны. Фурман зняў клункі, куфэрак, развітаўся і выехаў з двара. Пальчэўскі. // Пакінуць сталае ці часовае месца жыхарства; перасяліцца. [Міхал:] — Тварыцкая тут жыве? — Не, — адказаў чалавек, — яна раней тут жыла, цяпер.. зусім выехала. Чорны. Вера з дзецьмі пабыла ў Карніцкіх дзён тры і выехала ў Свярдлоўск, дзе жыла яе родная сястра. Паслядовіч.

2. Едучы, паявіцца дзе‑н., прыехаць. Конь бег шпарка і мы неўзабаве выехалі на лясную паляну. Мурашка.

3. Разм. Плаўна вываліцца, выпасці. Пакет выехаў з рук. □ Заскрэбла аб камень дошка, што выехала з варотцаў. Пташнікаў.

4. перан. Разм. Выкарыстаць якія‑н. акалічнасці, прыёмы ў асабістых мэтах. — Дык вось і я ў гэтай байцы Таксама выеду на зайцы. Корбан.

•••

Выехаць на чужой шыі (спіне і г. д.) — нядобрасумленным спосабам выйсці з цяжкага становішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́хаць несов., в разн. знач. е́хать; (куда-л. — ещё) отправля́ться, уезжа́ть;

е. на веласіпе́дзее́хать на велосипе́де;

трэ́ба е. на рабо́ту — на́до е́хать на рабо́ту;

слі́зка, но́гі так і е́дуць — ско́льзко, но́ги так и е́дут;

е. за мяжу́е́хать (отправля́ться, уезжа́ть) за грани́цу;

дале́й е. няма́ куды́ — да́льше е́хать не́куда;

бяда́ на бядзе́ е́дзе, бядо́ю паганя́епосл. беда́ на беде́ е́дет, бедо́й погоня́ет;

цішэ́й е́дзеш, дале́й бу́дзешпосл. ти́ше е́дешь, да́льше бу́дешь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)