deformacja

deformacj|a

ж. дэфармацыя;

ulegać ~i — дэфармавацца; паддавацца дэфармацыі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

оста́точный рэ́шткавы, аста́ткавы;

оста́точная деформа́ция тел физ. аста́ткавая дэфарма́цыя цел;

оста́точный при́нцип распределе́ния рэ́шткавы (аста́ткавы) пры́нцып размеркава́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крып

(англ. creep = паўзці)

павольная пластычная дэфармацыя матэрыялаў пад дзеяннем пастаяннай нагрузкі; паўзучасць металаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ба́хі забіва́ць ’зракацца сваіх слоў ці ўчынкаў’ (КЭС, лаг.). Здаецца, таго ж паходжання, што і ба́кі забіва́ць ’дурыць’ (гл. пад ба́кі), але фанетыка слова незразумелая (дыялектная дэфармацыя ці ўплыў слоў тыпу ба́харь, ’краснабай’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПЛОСКАСТУПНЁВАСЦЬ,

дэфармацыя ступні з устойлівым памяншэннем вышыні яе зводаў амаль да іх поўнага знікнення. Бывае падоўжаная і папярочная (магчыма спалучэнне абедзвюх форм). Прыроджаная П. назіраецца вельмі рэдка, набытую П. падзяляюць на статычную (ад перагрузкі, асабліва ў час росту арганізма). рахітычную (пры рахіце), траўматычную (пасля пералому ладыжак шчыкалатак* або касцей ступні), паралітычную (пасля поліяміэліту). Прыкметы П.: хуткая стамляльнасць ног, ныючы боль у ступнях, бывае ацёк ступні. Лячэнне артапедычнае.

т. 12, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРУ́ГКАСЦЬ матэрыялаў,

уласцівасць цел аднаўляць сваю форму і аб’ём (цвёрдыя целы) ці толькі аб’ём (вадкасці і газы) пасля спынення дзеяння знешніх сіл, якія выклікалі іх дэфармацыю. У цвёрдых целах і вадкасцях П. абумоўлена сіламі ўзаемадзеяння паміж часцінкамі рэчыва, у газах — кінетычнай энергіяй руху малекул.

У целах з ідэальнай П. дэфармацыя поўнасцю знікае пасля спынення дзеяння сілы, у рэальных целах застаецца т.зв. астаткавая дэфармацыя (гл. Пластычнасць). Дэфармацыю пругкіх цел пад уздзеяннем знешніх сіл вывучае пругкасці тэорыя. У большасці матэрыялаў пры малых дэфармацыях залежнасць паміж напружаннем механічным і дэфармацыяй з’яўляецца лінейнай і апісваецца Гука законам. Пругкія ўласцівасці цел, што падпарадкоўваюцца абагульненаму закону Гука, характарызуюцца модулямі пругкасці. Затрачаная на пругкую дэфармацыю энергія вяртаецца назад у працэсе аднаўлення формы ці аб’ёму цела, таму пругкія целы могуць служыць акумулятарамі мех. энергіі, напр., гадзіннікавая спружына.

Літ.:

Френкель Я.И. Введение в теорию металлов. 4 изд. Л., 1972;

Сопротивление материалов с основами теории упругости и пластичности. М., 1995.

Да арт. Пругкасць матэрыялаў. Шарыкавая мадэль элементарнай ячэйкі кубічнага крышталя: 1 — у раўнавазе пры адсутнасці знешніх сіл; 2 — пад дзеяннем знешняга датычнага напружання.

т. 13, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЗЗЛІ́ТКАВАЯ ПРАКА́ТКА,

атрыманне металічных пруткоў, загатовак, лістоў ці стужак з вадкага металу, які заліваецца ў зазор паміж гарыз. валкамі, што круцяцца ў розныя бакі. Пры бяззліткавай пракатцы ў адным працэсе спалучаюцца ліццё, крышталізацыя і дэфармацыя металу. Найбольш пашырана бяззліткавая пракатка сталі (гл. Бесперапыннае ліццё металаў і сплаваў).

Схемы бяззліткавай пракаткі: а — пры падачы металу збоку; б — пры падачы металу знізу; 1 — размеркавальная вапна; 2 — міжвалковая прастора (крышталізатар); 3 — валок; 4 — паласа.

т. 3, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

катакла́з

(гр. kataklasis = пераламленне, рассейванне)

дэфармацыя і раздрабленне мінералаў унутры горнай пароды, выкліканыя тэктанічнымі рухамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фасцыя́цыя

(ад лац. fascia = павязка)

выродлівая дэфармацыя парасткаў раслін, пры якой яны становяцца пляскатымі, шаблепадобнымі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

механастры́кцыя

[ад механ(ічны) + лац. strictio = сцісканне]

дэфармацыя цел, выкліканая механічнымі напружаннямі, якія змяняюць магнітны стан цел.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)