МАТУСЕ́ВІЧ (Ян) (24.7.1948, в. Каменка Мінскага р-на — 2.9.1998),
бел. рэлігійны дзеяч. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1972), духоўную правасл. семінарыю у Смаленску (1974). У 1974—79 правасл. святар у Смаленску, у в. Маркава Маладзечанскага р-на. У 1979 перайшоў у каталіцтва. У 1979—90 пробашч касцёла ў в. Баруны Гродзенскай вобл. З 1990 пробашч першай Мінскай грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа. З 1993 дэкан Беларускай грэка-каталіцкай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬСКІ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 4.9.1935, с. Сількавічы Барацінскага р-на Калужскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Канд.мед.н. (1972), праф. (1991). Скончыў Смаленскі мед.ін-т (1961). З 1975 у Віцебскім мед. ун-це (з 1982 дэкан, у 1984—92 заг. кафедры, з 1997 прарэктар). Навук. працы па хірургіі пашкоджанняў і захворванняў пазваночніка, магнітатэрапіі.
Тв.:
Одномоментный передний и задний спондилодез // Ортопедия, травматология и протезирование 1984. № 8;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МУЦЬ (Яраслаў Іванавіч) (н. 10.1.1940, в. Вострава Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. крытык, літ.-знавец. Канд.філал.н. (1979). Скончыў БДУ (1967). Настаўнічаў. З 1975 у Магілёўскім ун-це імя А.Куляшова (з 1986 дэканфілал. ф-та). Друкуецца з 1972. Даследуе шляхі развіцця і стан сучаснай бел. паэзіі і прозы, узаемасувязі і ўзаемаўплыў бел. і рус. л-р; аспекты ўплыву эпічнай паэзіі Я.Коласа на творчасць рус. паэтаў (кн. «Жыццёвасць традыцый», 1985). Аўтар крытычных артыкулаў і рэцэнзій, прысвечаных творчасці П.Глебкі, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі, А.Пысіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Леанід Леанідавіч) (н. 14.10.1940, г. Магілёў),
бел. дырыжор, педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1977), засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Бел. кансерваторыю (1964, клас І.Абраміса). З 1964 у Магілёўскім муз. вучылішчы (з 1973 дырэктар), з 1990 адначасова дэканпед. ф-та філіяла Бел. акадэміі музыкі. Кіраўнік самадз. (у т. л.нар. аркестра Магілёўскага гар. Дома культуры) і студэнцкіх аркестраў нар. інструментаў муз. вучылішча і пед. ф-та акадэміі музыкі, якія пад яго кіраўніцтвам дасягнулі значнага выканальніцкага майстэрства. Сярод вучняў: П.Вандзілоўскі, В.Купрыяненка, С.Лясун, А.Сасноўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́НСКІ (Міхаіл Мадэставіч) (1785, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 1848),
бел. матэматык. Д-р філасофіі (1814), праф. (1819). Скончыў школу ў Жыровічах, Віленскі ун-т (1808). З 1808 у Мінскай, з 1813 у Віленскай гімназіях. У 1817—19 у замежнай камандзіроўцы (Германія, Францыя, Італія) з мэтай удасканалення ў галіне матэм. навук і вывучэння сістэмы адукацыі. У 1816—32 у Віленскім ун-це (з 1823 дэканфіз.-матэм. ф-та). Выкладаў алгебру, вышэйшую геадэзію, аналіт. геаметрыю, аналіт. механіку.
Літ.:
Беспамятных Н.Д. Математическое образование в Белоруссии: Ист. очерк. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЙКА (Аляксандр Пятровіч) (н. 22.10.1929, в. Савалуцк Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесакарыстання. Канд.тэхн.н. (1966), праф. (1988). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1953). З 1954 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1971—85 заг. кафедры, адначасова ў 1977—81 дэкан лесаінж. ф-та). Навук. працы па безадходных тэхналогіях лесанарыхтовак і рацыянальным, комплексным выкарыстанні драўніннай сыравіны. Распрацаваў малаадходныя тэхнал. працэсы на высечках гал. і прамежкавага лесакарыстання.
Тв.:
Технология и машины лесосечных работ. Мн., 1984;
Справочник мастера лесозаготовок. М., 1993 (разам з АС.Федарэнчыкам, Р.І.Завойскіх).
рускі псіхолаг, правадзейны чл.АПНСССР (1968). Скончыў Горскі пед.ін-т (1928, г. Арджанікідзе). З 1967 дэкан ф-та псіхалогіі Ленінградскага ун-та. Даследаванні па агульнай тэорыі і гісторыі псіхалогіі, праблемах адчуванняў, узроставай і дыферэнцыраванай псіхалогіі: «Псіхалогія педагагічнай ацэнкі» (1953), «Нарысы псіхалогіі» (1945), «Нарысы гісторыі рускай псіхалогіі XVIII і XIX стст.» (1947), «Прасторавае адрозненне» (1955), «Псіхалогія пачуццёвага пазнання» (1960), «Тэорыя адчуванняў» (1961). У працы «Чалавек як прадмет пазнання» (1968) выступіў з ідэяй стварэння адзінай канцэпцыі чалавеказнаўства як комплекснай дысцыпліны, што сінтэзуе шырокае кола навук пра чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖМО́ЙДЗЯК (Расціслаў Афанасьевіч) (н. 24.12.1936, в. Яжона Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. географ, картограф. Праф. (1989). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1959). З 1961 у БДУ (з 1980 заг. кафедры геадэзіі і картаграфіі, з 1983 дэкангеагр. ф-та, з 1992 навук. кіраўнік Лабараторыі комплекснага картаграфавання БДУ). Навук. працы па тапаграфіі і картаграфіі, картаграфаванні с.-г. вытворчасці і насельніцтва, старшыня рэдкалегіі «Атласа БССР» (1990).
Тв.:
Экономическая картография. Мн., 1973 (разам з В.Я.Крышчановічам);
Полевая практика по топографии с основами геодезии. Мн., 1987 (разам з Б.А.Мядзведзевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́ШЫН (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 8.6.1918, в. Кукшавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н., праф. (1973). Засл. работнік вышэйшай школы БССР (1976). Скончыў Алма-Ацінскі пед.ін-т (1947). У 1938—46 у Сав. Арміі, у 1950—94 у БДУ выкладчык, дэкан, прарэктар. Аўтар прац па гісторыі Кастр. рэвалюцыі «Вялікі Кастрычнік у Мінску» (1957), «Барацьба бальшавікоў Беларусі супраць карнілаўшчыны» (1962), «Кастрычнік у Беларусі» (разам з І.М.Ігнаценкам, 1967), «Бальшавікі Беларусі і Заходняга фронту ў барацьбе за ажыццяўленне ленінскага Дэкрэта аб міры» (1972). Адзін з аўтараў працы «Перамога Савецкай улады ў Беларусі» (1967).
польскі гісторык. Бацька Гейштара паходзіў са шляхецкага роду (в. Ізбішча Барысаўскага пав., цяпер Лагойскі р-н). Гейштар вучыўся ва ун-тах Варшавы і Парыжа. У 1946—89 праф., дэкангіст. ф-та Варшаўскага ун-та, адначасова ў 1980—91 дырэктар Каралеўскага замка ў Варшаве. Чл. (з 1972) і старшыня (1981—84, 1990—92) Польскай АН, чл. многіх акадэмій Еўропы. Чл. кіраўніцтва (1965) і старшыня (1980—85) Міжнар.к-тагіст.навук. Выкладчык і ганаровы доктар буйнейшых ун-таў Еўропы. Даследуе еўрап., у т. л. польскае, сярэдневякоўе, гісторыю гарадоў і культуры Рэчы Паспалітай, даследуе спец.гіст. дысцыпліны.