дэка́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе.

Д. філалагічнага факультэта.

|| прым. дэка́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэка́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэка́н дэка́ны
Р. дэка́на дэка́наў
Д. дэка́ну дэка́нам
В. дэка́на дэка́наў
Т. дэка́нам дэка́намі
М. дэка́не дэка́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дэка́н I м. (руководитель факультета) дека́н

дэка́н II, -ну м., хим. дека́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэка́н, ‑а, м.

Кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе.

[Лац. decanus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэкан,

Дэканскае пласкагор’е.

т. 6, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэкан,

кіраўнік факультэта ў ВНУ; старэйшы свяшчэннік.

т. 6, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэка́н м Dekn m -s, -e;

дэка́н факультэ́та Dekn der Fakultät

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэка́н

(ням. Dekan, ад лац. decanus = дзесятнік)

1) кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе;

2) старшы ксёндз, які назірае над некалькімі прыходамі;

3) тое, што і дуаен.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Дэка́ндэкан’ (БРС). Рус. дека́н, укр. дека́н. У значэнні ’дэкан факультэта’ запазычанне з ням. Dekan < лац. decānus (Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 54). Ст.-бел. деканъ, дяканъ ’старшы свяшчэннік’ < ням. Dekan < лац. decānus (Булыка, Запазыч.; у гэтым значэнні ў XVI ст. сустракаецца і ў рус. помніках, гл. Шанскі, там жа). Дэкана́т, рус. декана́т, укр. декана́т < ням. Dekanat (с.-лац. decanatus; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэка́н

(ням. Dekan, ад лац. decanus = дзесятнік)

1) кіраўнік факультэта ў вышэйшай навучальнай установе;

2) старшы ксёндз, які назірае над некалькімі прыходамі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)