горад, цэнтр Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобл., пры ўпадзенні р.Дрыса ў Зах. Дзвіну. За 175 км ад Віцебска. Чыг. ст. на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), на аўтадарозе Полацк—Даўгаўпілс. 8,5 тыс.ж. (1995).
Упершыню ўпамінаецца пад 1386 (летапісная назва Дрысь, Дриса, Дриза). Паводле археал. даследаванняў, горад існаваў значна раней. Тут быў пабудаваны Дрысенскі замак. У 1-й пал. 16 ст.гандл. цэнтр на Зах. Дзвіне, каралеўскае ўладанне. У Лівонскую вайну 1558—83 заняты войскамі Івана IV Грознага, у 1583 вызвалены Стафанам Баторыем. З 1772 у складзе Рас. імперыі, з 1776 цэнтр Дрысенскага павета. У 1781 зацверджаны герб горада — «Пагоня» на залатым полі. У вайну 1812 каля горада знаходзіўся Дрысенскі лагер — умацаваная пазіцыя рус. арміі пад камандаваннем М.Б.Барклая дэ Толі. У 1797 у Верхнядзвінску 1310 ж., у 1897 — 4238. З 17.7.1924 цэнтр Дрысенскага р-на, з 3.7.1925 мястэчка, з 27.9.1938 горад. 2,7 тыс.ж. (1939). У Вял.Айч. вайну з 3.7.1941 да 12.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 769 чал. У 1959 у горадзе 3,6, у 1970 — 11,9 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапр., буд. матэрыялаў, харч. прам-сці. Помнікі архітэктуры: Верхнядзвінская Мікалаеўская царква, жылы дом (пач. 20 ст.). Абеліск у памяць 100-годдзя вайны 1812. Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, спаленым вёскам, воінам-вызваліцелям і землякам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Дрыса, за 14 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 1 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 19,6 м, даўж. берагавой лініі 6,2 км. Пл. вадазбору 1,8 км².
Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з ПдЗ на ПнУ. Схілы выш. да 25 м. Берагавая лінія ў зах. частцы ўтварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі спадзістыя, пясчаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — заглеены пясок і глеі. Вада празрыстая. Бяссцёкавае. Падводная расліннасць пашырана да глыб. 8—12 м. Расце ахоўная расліна — палушнік азёрны. Месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫ́БА, Глуба,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Дрыса, за 32 км на ПнУ ад г.п. Расоны. Пл. 1,52 км², даўж. 3,46 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 10,7 м, даўж. берагавой лініі 9 км. Пл. вадазбору 33,2 км². Схілы катлавіны выш. 13—14 м, пад лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя, да ўрэзу вады расце хмызняк, на Пн — лес. Пойма 5—10 м, вакол заліваў пашыраецца да 250 м, забалочаная. Ва ўсх.ч. возера востраў пл. 0,7 га. Дно пясчанае, глыбей 2—3 м глеістае. Зарастае. Злучана пратокай з воз. Дрысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫ́НЦЫ,
вёска ў Беларусі, у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на р.Дрыса. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПдУ ад г. Верхнядзвінск, 152 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. раз’езда Беніслаўскага. 990 ж., 394 двары (1995).
У канцы 18 — пач. 19 ст. побач з Валынцамі ў фальварку Забелы пры дамініканскім кляштары існаваў калегіум і дзейнічаў Забельскі школьны тэатр. У 1-й пал. 19 ст. ў Валынцах жыў і вучыўся ў Забельскай гімназіі бел. пісьменнік А.Вярыга-Дарэўскі. У 1924—29 цэнтр Валынецкага раёна ў Полацкай акрузе.
Перасоўная механізаваная калона. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, Свята-Барысаглебская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫ́СЕНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
аперацыя партыз. брыгады «За Савецкую Беларусь» (камандзір А.І.Петракоў) па падрыве 110-метровага чыг. моста цераз р.Дрыса на лініі Даўгаўпілс—Полацк у Дрысенскім р-не Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, праведзеная 4 жніўня. Мост ахоўваў фаш. гарнізон (70 чал.), падыходы былі замініраваны, абнесены агароджай з калючага дроту. У ходзе аперацыі ўдарная група з 3 партыз. атрадаў пад кіраўніцтвам П.М.Машэрава знішчыла ахову моста; група падрыўнікоў на чале з П.Р.Мандрыкіным узарвала мост. У выніку аперацыі рух на магістралі быў спынены на 16 сутак, прапускная здольнасць дарогі зменшылася з 60 да 8 эшалонаў за суткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫ́СЫ,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Дрыса (выцякае з возера), за 35 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 2,26 км², даўж. 3,7 км, найб.шыр. 960 м, найб.глыб. 3,7 м, даўж. берагавой лініі больш за 11 км. Пл. вадазбору 1578 км². Схілы катлавіны выш. 5—10 м (на З 15—20 м), параслі мяшаным лесам. Берагі пад хмызняком і лесам. Дно плоскае. У цэнтры 5 астравоў агульнай пл. 1 га. Мелкаводдзе ўздоўж берагоў і вакол астравоў да глыб. 2 м пясчанае і глеістае. На Пд упадае р. Ушча, на ПнЗ злучана пратокай з воз. Глыба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫ́СЕНСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на тэр. Беларусі ў 18—20 ст. Утвораны 4.9.1776 у Полацкай губерні пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. 23.12.1796 скасаваны, яго тэр. перададзена Беларускай губерні. 11.3.1802 адноўлены ў складзе Віцебскай губерні. Цэнтр — г.Дрыса. Пл. 2568, 9 кв. вёрст, нас. 97 083 чал. (1897). Уключаў 17 валасцей: Асвейскую, Дзёрнавіцкую, Замашанскую, Зябкаўскую, Ігналінскую, Каменскую, Каханавіцкую, Клясціцкую, Прыдруйскую, Пустынскую, Сар’янскую, Стрыжанскую, Сушкоўскую, Таболкаўскую, Філіпаўскую, Юстыянаўскую і Юхавіцкую; 7 мястэчак, 811 паселішчаў сельскага тыпу. У студз. 1919 Клясціцкая вол. перададзена ў Полацкі павет. Паводле мірнага дагавора Расіі з Латвіяй ад 11.8.1920 Прыдруйская і Пустынская вол. ўвайшлі ў склад Латвіі. Скасаваны 15.2.1923, яго тэр. ўключана ў Полацкі пав.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ШЧА,
рака ў Пскоўскай вобл. (Расія) і Расонскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р.Дрыса (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 85 км, у т. л. на Беларусі 68 км. Пл. вадазбору 1380 км². Выцякае з воз. Нішча (Себежскі р-н), цячэ па Полацкай нізіне, вусце за 1 км на З ад в. Кульнёва. Асн. прытокі: Чарапяціца, Люці, Вельніца (злева), Хонка, ручай Галавач (справа). Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 100—200 м. Пойма часцей двухбаковая, чаргуецца па берагах, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, шыр. 25—30 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Веснавы ледаход 2 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,7 м³/с. У ніжнім цячэнні рака зарэгулявана Клясціцкім вадасховішчам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБО́РСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну,
састаўная частка Расонскага патрыятычнага падполля. Дзейнічала ў жн. 1941 — крас. 1942 (кіраўнік У.В.Петрачэнка) на тэр. Віцебскай вобл. Мела 3 групы (23 чал.): у вёсках Аўсюкова і Забор’е (А.Дз.Цітоў, І.Ф.Лапатка), Лакці і Пакоціна (Я.А.Каган, А.І. і Н.І.Папляцеевы), Баканіха і Шарстова (М.Ф.Максіменка). Падпольшчыкі дзейнічалі ў кантакце з партызанамі, збіралі для іх зброю, разведданыя, харчаванне, медыкаменты. Разам з партызанамі ўдзельнічалі ў падрыве моста цераз р.Дрыса, 6 мастоў на шашэйных дарогах, спалілі будынак ням. камендатуры ў в. Забор’е, здзейснілі шэраг дыверсій па знішчэнні баявой тэхнікі, аўтатранспарту і жывой сілы ворага. Вясной і летам 1942 амаль усе падпольшчыкі пайшлі ў партызаны. Дзейнасць падполля ўвекавечана ў Музеі баявой садружнасці бел., рус., латв. і літ. партызан у г.п. Расоны.