Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫ́СА,
рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 183 км. Пл. вадазбору 6420 км². Выцякае з воз. Дрысы, цячэ на паўн.ч. Полацкай нізіны, праз азёры Астраўцы, Сіньша і Буза, вусце ў межах г. Верхнядзвінск. Асн. прытокі: Нешчарда, Нішча, Свольна (справа), Шчаперня і Дахнарка (злева). Даліна трапецападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусця р. Нішча на асобных участках невыразная, шыр. 200—500 м, у нізоўі — 1,5 км. Пойма нярэдка забалочаная, шыр. 100—500 м. Рэчышча звілістае, шыр. 25—45 м. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сак., доўжыцца каля 60 сут. Летне-асенняя межань каля 140 сут. Замярзае ў канцы снеж., крыгалом у канцы сак.—пач. красавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 45,6 м³/с. На рацэ г. Верхнядзвінск.
Рака Дрыса каля вёскі Валынцы Верхнядзвінскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дры́саж. Drýsa і Drýssa f - (рака)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Дри́ссаг., уст.Дры́са, -сы ж.; см. Верхнедви́нск.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АСТРАЎЦЫ́,
возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р.Дрыса, за 36 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,92 км², даўж. 2,58 км, найб.шыр. 0,3 км. Зарастае. Праз возера цячэ р.Дрыса (злучае яго з азёрамі Дрыса і Сіньша).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́МІНА,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Дрыса, за 35 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,31 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 250 м. Пл. вадазбору 8,53 км². На Пд упадае ручай з воз. Доўгае-Мелкае. Злучана ручаём з р.Дрыса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎЖНА,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Дрыса, за 22 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,28 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 240 м, даўж. берагавой лініі 4,8 км. Пл. вадазбору 3,9 км². Берагі высокія, на У зліваюцца са схіламі. На Пд выцякае ручай у р.Дрыса.