Ра́та ’адна з частак агульнай платы, доўгу і пад.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’тэрмін нейкай аплаты’ (Варл.), ’чарговая павіннасць, павіннасць па чарзе’ (ТС), ’чарга’ (Сл. ПЗБ), ’чарга пасці жывёлу’ (Сцяшк. Сл., З нар. сл.). Параўн. польск.rata ’тс’ < ням.Rate ’частка, доля, частковы плацеж’ < лац.ratus ’аблічаны, вызначаны’, rata pars ’вызначаная частка’. Адзначаецца з XVI ст., запазычана з лацінскай праз польскую (Булыка, Лекс. запазыч., 84).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Remissiónf -, -en
1) вызвале́нне (напр. ад выплаты доўгу), ільго́та, памяншэ́нне
2) мед. часо́вае паляпшэ́нне, рэмі́сія
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
даўжнік / што не выплаціў доўгу своечасова: нядоімшчык, дэбітор
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
залічы́ць, -ічу́, -і́чыш, -і́чыць; -і́чаны; зак.
1.каго (што). Уключыць у склад каго-, чаго-н., аднесці да якой-н. катэгорыі.
З. студэнтам.
З. на работу.
З. у адстаючыя.
2.што. Прылічыць каму-н., занесці на чый-н. рахунак.
З. на бягучы рахунак дзвесце рублёў.
З. у агульны бюджэт.
3.што. Прыняць што-н. у лік чаго-н.
З. пяць рублёў у пагашэнне доўгу.
4.што. Адобрыць, паставіўшы залік.
З. курсавую работу.
|| незак.залі́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз.залі́чванне, -я, н.
|| наз.залічэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адпла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.
1. Разлік, плата (за працу, паслугу, доўг); аплата. [Байкач:] Што вам трэба? [Пякарская:] Адплата па векселях.Гурскі.[Сёмка:] — Уся сям’я працуе цэлы год, а ў канцы — нічагусенькі ў адплату.Гартны.[Сімон:] — Зямлю іхнюю.. [жанчын] бяру сабе ў адплату доўгу.Самуйлёнак.// Аддзяка за клопат, дбанне.
2.перан. Помста, кара за злачынства, крыўду. [Алешын:] Яшчэ душа адплатаю гарыць — Ні смерці жах, ні чорны цень магілы Агонь душы не здольны пагасіць.Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЗАКО́Ў (Юрый Паўлавіч) (8.8.1927, Масква — 29.11.1982),
рускі пісьменнік. Скончыў муз. вучылішча імя Гнесіных (1951), Літ.ін-т імя М.Горкага (1958). Друкаваўся з 1952. Выдаў зб-кі апавяданняў «Манька» (1958), «На паўстанку» (1959), «Па дарозе» (1961), «Блакітнае і зялёнае» (1963), «Пах хлеба» (1965), «Двое ў снежні» (1966), «Восень у дубовых лясах» (1969), «У сне ты горка плакаў» (1977), «Аленевы рогі» (1980) і інш. К. — паслядоўнік традыцый рус. класічнай прозы. Яго апавяданні вылучаюцца эмацыянальнасцю, стройнасцю, псіхал. насычаным пейзажам, спалучэннем лірыка-рамант. пачатку з жорсткім рэалізмам. Асн. тэмы твораў — вернасць доўгу і свайму прызначэнню, здзіўленне перад загадкай жыцця (кн. нарысаў пра памораў «Паўночны дзённік», 1961, навелы пра жывёл). Выступіў у абарону Салаўкоў. Аўтар кніг для дзяцей. На бел. мову паасобныя творы К. пераклаў А.Жук.
Тв.:
Избранное. М., 1985;
Две ночи. М., 1986;
Бел.пер. — Арктур — гончы сабака. Мн., 1976.
Літ.:
Кузьмичев И.С. Юрий Казаков: Набросок портрета. Л., 1986.