установа (гасцініца або домадпачынку) у курортнай мясцовасці для індывід. ці сямейнага адпачынку. Знаходзіцца ў распараджэнні ведамстваў, арг-цый, прадпрыемстваў, курортных аб’яднанняў. Мае спальныя памяшканні, кухню са сталовай, памяшканні культ.-масавага абслугоўвання, спарт. пляцоўкі. Адрозніваюць П. адпачынку і П. з лячэннем. П. адпачынку мае таксама мед. пункт (звычайна з фізіятэрапеўт. і зубаўрачэбным кабінетамі). У іх могуць адпачываць сем’і з дзецьмі пасля 4 гадоў (ёсць урачы-педыятры, выхавальнікі, дзіцячыя спарт. пляцоўкі і пакоі гульняў). П. з лячэннем звычайна размешчаны паблізу курортных мед. устаноў (санаторыяў, паліклінік, бальнеагразелячэбніц); мед. абслугоўванне амбулаторнае. На Беларусі 17 дамоў адпачынку і П. (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДА́К,
кліматычны курорт на Украіне, у Крымскай вобл., на беразе Чорнага. мора. Клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу (асн. прыродны лек. фактар). Лечаць захворванні органаў дыхання (нетуберкулёзныя), кровазвароту, нерв. сістэмы. Санаторый, домадпачынку, пансіянаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад Лагойска, 58 км ад Мінска, на аўтадарозе Вілейка—Лагойск. 528 ж., 190 двароў (2003). Домадпачынку «Лагойскі», пансіянат «Рудня». Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнікі: землякам, партызанам, у гонар Лагойскага падп. райкома КП(б)Б і Лагойскай партызанскай брыгады «Бальшавік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРШЫ́ЦА,
рака ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Дняпра. Даўжыня 33 км. Выцякае з возера Арэхаўскае. Асноўныя прытокі: Пачаліца, Міронаўка (справа), Выдрыца (злева). Плошча вадазбору ў межах Аршанскага ўзвышша 519 км². Даліна добра выражана, у верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. На беразе домадпачынку «Орша». Пры ўпадзенні Аршыцы ў Дняпро горад Орша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́РМАНТАЎСКІ,
прыморскі кліматычны і гразевы курорт на Украіне. У межах Адэскай групы курортаў у складзе г. Адэса. Дзейнічае з 1925. Асн.лек. фактары: клімат, гразі Куяльніцкага лімана, штучныя мінер. воды на аснове марскіх вод; выкарыстоўваюць таксама аэрагеліятэрапію і таласатэрапію. Лечаць пераважна хваробы суставаў, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм. Санаторыі, пансіянат, домадпачынку, клінікі Адэскага НДІ курарталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́НКІ,
кліматычны курорт у Гомельскай вобл., за 15 км ад г. Гомель, на беразе р. Сож, паблізу вял. масіву хваёвага і мяшанага лесу. Засн. ў 1923 у радавым маёнтку Бонч-Бруевічаў. Клімат умерана кантынентальны. Лек. фактары: спрыяльны клімат і ландшафтныя ўмовы. Пясчаны пляж. Уключае санаторый для лячэння неактыўных форм туберкулёзу, домадпачынку, абл. дзіцячы рэўматалагічны санаторый, турбазу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́КСІ-МЕСХІШВІ́ЛІ Уладзімір Шалвавіч (28.9.1915, Тбілісі — 1978),
грузінскі архітэктар. Засл. дз. маст. Грузіі (1961). Скончыў Грузінскі індустр.ін-т у Тбілісі (1939). Выкладаў у Грузінскім політэхн. ін-це. У творчасці імкнуўся да прастаты арх. формаў, выяўлення мастацка-пластычных уласцівасцяў матэрыялу. Работы: Палац спорту (у сааўт.) і Грузінскі с.-г.ін-т у Тбілісі, домадпачынку ў Піцундзе; адна са станцый Тбіліскага метрапалітэна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЦА, Рыца Вялікая,
возера ў Абхазіі (Грузія), на У ад Гагрскага хр., на выш. 950 м. Пл. 1,49 км². Даўж. 2,5 км, найб.шыр. 1,1 км, сярэдняя глыб. 63 м, найб. 116 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання. Возера ўтварылася ў выніку выкліканага землетрасеннем абвалу г. Пшэгішхва, які запрудзіў р. Лашыпсе. Берагі высокія, парослыя букавымі і хваёва-піхтавымі лясамі. У Р. ўпадаюць 6 рэчак, выцякае р. Юпшара (бас.р. Бзыб). Паблізу Р. на выш. 1235 м — воз. Малая Р. (пл. 0,2 км²). Уваходзіць у склад Рыцынскага запаведніка. Раён турызму і адпачынку. Шаша злучае Р. з курортамі Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа. На беразе возера горнакліматычны курорт. Засн. ў 1946. Клімат субтрапічны вільготны, станоўча ўплывае пры захворваннях органаў дыхання, нерв. і сасудзістай сістэм. Курортная гасцініца, домадпачынку.