ЧО́НКІ,
кліматычны курорт у Гомельскай вобл., за 15 км ад г. Гомель, на беразе р. Сож, паблізу вял. масіву хваёвага і мяшанага лесу. Засн. ў 1923 у радавым маёнтку Бонч-Бруевічаў. Клімат умерана кантынентальны. Лек. фактары: спрыяльны клімат і ландшафтныя ўмовы. Пясчаны пляж. Уключае санаторый для лячэння неактыўных форм туберкулёзу, дом адпачынку, абл. дзіцячы рэўматалагічны санаторый, турбазу.
т. 17, с. 274
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)