Паднадо́лак ’падбіўка’ (Касп., Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка, якую падрубліваюць’ (Інстр. I, Сцяшк. Сл.). З пад‑, на-, дол з суф. ‑ак. Параўн. падол.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«ПЕТРО́БРАЗ»
(Petróbraz),
дзяржаўная нафтагазавая і нафтахім. кампанія Бразіліі. Праводзіць геолага-разведачныя работы, здабычу, перапрацоўку і збыт нафты і газу ўнутры краіны, а таксама знешнегандлёвыя аперацыі з гэтымі таварамі. Засн. ў 1954. Мае 87 даччыных і асацыіраваных кампаній, 11 нафтаперапр. з-даў, сетку нафтаправодаў, нафтасховішчы і танкерны флот. Вядзе пошукі на нафту ў Лівіі, Конга, Індыі, Іране, Анголе і інш. Аб’ём продажу 14,8 млрд.дол. ЗША, чысты прыбытак 765 млн.дол., занята 67 тыс.чал. (канец 1980-х г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лака́за ’неахайная асоба, якая мыючы залівае дол у хаце’, лаказіць ’наліваць у хаце, рабіць макрату, бруд’ (КЭС, лаг.). Да літ.lakäzaris ’гарэза, свавольнік’.
Дагавор Хея — Бюно-Варыльі 1903 (падпісаны 18 ліст. ў Вашынгтоне) гарантаваў незалежнасць Панамскай Рэспублікі (абвешчана 3.11.1903), а Панама здавала ў арэнду ЗША «на неабмежаваны час» частку сваёй тэр. шырынёй 16,1 км для будаўніцтва і эксплуатацыі міжакіянскага канала і саступала ім усе суверэнныя правы над зонай Панамскага канала. ЗША атрымала таксама права манапольна эксплуатаваць усе шляхі зносін праз тэр. Панамы паміж Ціхім ак. і Карыбскім м., выкарыстоўваць свае ваен. і паліцэйскія сілы для падтрымання парадку і абароны канала. За гэта ЗША павінны былі выплаціць Панаме 10 млн.дол. адначасова і выплачваць па 250 тыс.дол. штогод праз 9 гадоў пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
Дагавор 1936 (падпісаны 2 сак. ў Вашынгтоне) адмяняў артыкулы дагавора 1903 пра гарантыі ЗША падтрымліваць незалежнасць Панамы і парадак у яе гарадах Панама і Калон. ЗША адмовіліся (фармальна) ад права карыстацца тэр. за межамі канала. Штогадовыя выплаты Панаме павялічваліся да 430 тыс.дол.
Дагавор Рэмона—Эйзенхаўэра 1955 (падпісаны 25 студз. разам з «Мемарандумам аб узгодненых рашэннях», які рэгуляваў заробак мясц. служачых кампаніі Панамскага канала), адмяняў манапольнае права ЗША будаваць чыгункі і шашэйныя дарогі на Панамскім перашыйку, ураўнаваў у зарплаце панамцаў з амерыканцамі, павялічваў штогадовыя выплаты да 1930 тыс.дол. Панаме вярталася частка зямлі, раней набытая ў яе кампаніяй канала.
Дагавор аб Панамскім канале і Дагавор аб пастаянным нейтралітэце і функцыянаванні Панамскага канала 1977 (падпісаны 7 вер. ў Вашынгтоне прэзідэнтам ЗША Дж.Картэрам і кіраўніком урада Панамы А.Тарыхасам) прадугледжвалі канчатковую перадачу канала пад кантроль Панамы 1.1.2000, ліквідацыю зоны канала і вывад амер. войскаў з размешчаных у ёй ваен. базаў, павелічэнне штогадовых выплат да 10 млн.дол. і інш. Панама абвяшчае канал пастаянна нейтральным і разам з ЗША адказвае за «захаванне рэжыму нейтралітэту». Ваен. і дапаможныя судны абедзвюх дзяржаў маюць права на «хуткі транзіт праз канал». Абодва дагаворы ўхвалены на плебісцыце ў Панаме, які адбыўся 23.10.1977. З 1982 Панама пачала ажыццяўляць цывільнае кіраванне і паліцэйскую ўладу ў зоне канала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
vale[veɪl]n.dated or lit.дол, далі́на;
the Vale of the White House газо́н каля́ Бе́лага до́ма (ЗША);
the vale of tears ме́сца паку́т (метафара зямнога жыцця)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паднябе́ссе, ‑я, н.
Нябесная высь. Угары ў паднябессі, асветленыя месяцам, непрыкметна праплывалі кавалкі хмар.Галавач.Водарам антонавак прапах Дол сівы ажно да паднябесся.І. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ямб, ‑а, м.
Вершаваны размер — двухскладовая стапа з націскам на другім складзе, напрыклад: Мароз,/ зіма,/ Снягі/ вакол,/ І спіць/ трава,/ Пад сне/ гам дол.Колас.
[Грэч. jambos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«КРА́ЙСЛЕР («Chrysler»),
аўтамабільная кампанія ЗША. Засн. ў 1925. Займае 3-е месца (пасля «Джэнерал Мотарс» і «Форд мотар») па выпуску аўтамабіляў і запчастак. Аб’ём продажу 61,4 млрд.дол. (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
земляко́п, ‑а, м.
Рабочы, які выконвае земляныя работы. Днём людзі ваявалі, а ўначы павінны былі станавіцца землякопамі.Мележ.Расце земляны вал, ніжэй у дол уваходзяць землякопы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Taln -(e)s, Täler далі́на, дол;
über Berg und ~ wándern вандрава́ць па гара́х і далі́нах
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)