Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
antic
[ˈæntɪk]1.
n., often antics pl.
крыўля́ньне n., грыма́са f.; блазно́та f., сваво́льства n.
the clown’s antics — кло́ўнавы крыўля́ньні
2.
adj.
дзіва́цкі, блазе́нскі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дзіва́цтва, ‑а, н.
1. Незвычайнасць у схільнасцях, звычках, паводзінах. — Ха-ха! Дзіўна! І не пратэставаць і не маўчаць! Ха-ха. Вось гэта і ёсць дзівацтва.Галавач.[А. Гурло] быў чалавек надзвычай сціплы, і гэта сціпласць даходзіла часам да дзівацтва.Хведаровіч.
2.Дзівацкі ўчынак, жаданне; капрыз. Раман Дзянісавіч расказваў пра навіны на трактарным заводзе, куды ён перайшоў гады два назад са станкабудаўнічага. Пераход гэты Марынка лічыла проста дзівацтвам: станкабудаўнічы завод быў амаль побач, бацька працаваў на ім майстрам-слесарам.Хадкевіч.Невялічкую падробку пад Пушкіна я заўважаў і раней, але глядзеў на яе, як на маладое дзівацтва.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verdréhta
1) скажо́ны, перакру́чаны
2) шалёны, дзіва́цкі;
er ist doch ganz ~! ён жа зусі́м звар’яце́ў!
3) тэх. скру́чаны, перакру́чаны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
crank
I[kræŋk]1.
n.
1) Tech. крывашы́п -а m., кале́на n.; завадна́я ру́чка
2) дзіва́цтва n.; капры́з -у m.; фанта́зія f.
3) Brit. слабы́, кво́лы; хвараві́ты; ненарма́льны
2.
v.t.
1) заво́дзіць (мэхані́зм) ру́чкаю
2) прысьпяша́ць, падганя́ць
to crank up production — прысьпе́шыць вытво́рчасьць
II[kræŋk]
adj.
1) хі́сткі, расхі́станы
2) Figur.дзіва́цкі
a crank telephone call — дзіва́цкі тэлефо́нны звано́к
3) Brit. нестабі́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
eccentric
[ɪkˈsentrɪk]1.
adj.
1) незвыча́йны; дзіва́цкі, дзі́ўны; эксцэнтры́чны
2) Tech. эксцэнтры́чны
а) які́я ня ма́юць супо́льнага цэ́нтру (пра ко́лы)
б) які́ ня ру́хаецца па ко́ле
2.
n.
1) дзіва́к -а́m., эксцэнтры́чны чалаве́к
2) Tech. эксцэ́нтрык -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
freak
[fri:k]1.
n.
1) дзіва́цтва n., вы́думка f., вы́брык -у m.; дзіва́к -а́m., дзіва́чка f.
freak of nature — вы́брык прыро́ды
2) пачва́рнасьць f., пачва́рная, ненарма́льная істо́та; пачва́ра m. & f.; вы́радак -ка m.
3) капры́з -у m., няўры́мсьлівасьць f.
4) рапто́ўная зьме́на ве́тру
2.
adj.
ве́льмі дзіўны́, дзіва́цкі, незвыча́йны
freak accident — дзіво́сны, незвыча́йны вы́падак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
odd
[ɑ:d]
adj.
1) які́ застае́цца
keep the odd change — пакі́нь сабе́ рэ́шту
2) няпа́рны
an odd stocking — няпа́рная панчо́ха
3) дадатко́вы; выпадко́вы; незаня́ты, во́льны
odd players — запасны́я гульцы́
odd jobs — выпадко́выя рабо́ты
odd moments — во́льныя хвілі́ны
4) зь лі́шкам
twenty odd years — два́ццаць зь лі́шкам гадо́ў
five hundred odd — пяцьсо́т зь лі́шкам
5) няцо́тны, няпа́рны
Five is an odd number — Пяць — няцо́тны лік
odd houses — дамы́ зь няцо́тнымі нумара́мі
6) дзіўны́, дзіва́цкі; дзіво́тны, незвыча́йны
odd couple — дзіўна́я па́ра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)