ш. ка́жучы — открове́нно говоря́; пра́вду сказа́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Паблажліва, нястрога адносіцца да каго‑, чаго‑н.; патураць каму‑, чаму‑н. Баранок як быццам ва ўсім згаджаўся з Сомікам, патакаў яму.Крапіва.Але бацьку, які заўжды шанаваў, песціў яе і патакаў ёй ва ўсім, яна ў гэты момант не падабалася.Хадкевіч.[Аграном:] — Сардэчна дзякую вам за давер’е, за пашану, Але дамовімся адразу грамадой, Калі рабіць на полі, дык рабіць з душой, Я абібокам патакаць не стану.Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kindly
[ˈkaɪndli]1.
adj.
1) прыя́зны; добразычлі́вы, прыхі́льны; ве́тлы
kindly faces — прыя́зныя тва́ры
kindly criticism — прыхі́льная кры́тыка
2) прые́мны; мя́ккі, лаго́дны
2.
adv.
1) прыя́зна, добразычлі́ва
2) ве́тліва; ве́тла
I thank you kindly — шчы́ра дзя́кую вам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
oblige
[əˈblaɪdʒ]
v.
1) абавя́зваць; змуша́ць
to be obliged — быць абавя́заным каму́-н.
much obliged! — ве́льмі ўдзя́чны вам; шчы́ра дзя́кую
2) рабі́ць паслу́гу, ла́ску або́ прые́мнасьць
She obliged us with song — Яна́ зрабіла нам прые́мнасьць і засьпява́ла пе́сьню
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
uprzejmie
1. далікатна, ветліва, ласкава, міла;
2. калі ласка; будзьце ласкавы;
proszę uprzejmie — калі ласка (у адказ на падзяку);
dziękuję uprzejmie — шчыра дзякую
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
шэ́рхнуць, ‑не; незак.
1. Станавіцца цвёрдым, падсыхаць (пра глебу і пад.). Коса, з-пад ветру, пасыпаліся снежныя крупы, і зямля пад нагамі стала .. шэрхнуць.Ракітны.Над Лужаснам успыхвалі ракеты. Іх дрыготкае святло клалася на дарогу. На ёй шэрхлі лужыны.Новікаў.
2. Нямець, дзеравянець (пра цела і яго часткі). Фінця Паўлаўна раптам адчула, як усё яе цела шэрхне. Няўжо надышоў канец?Грамовіч.Не трэба, Ніна — у .. [Барыса] пачаў шэрхнуць язык. — Дзякую за падтрымку.Шлег.Пасля званка [вучні] чакалі Чаславу Карлаўну.., прыслухоўваючыся, як у вадасцёкавай трубе холадна, аж шэрхне скура, шуміць дажджавая вада.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аху́хцінацямненькі выкл. ’уздых аблягчэння пасля фізічнай нагрузкі’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.). Складанае ўтварэнне, у якім можна вылучыць наступныя элементы: а‑хух‑ці‑на‑ця‑мненькі, дзе а прыстаўное; хух адпавядае выкл. ’ах, ох’ (КСП); ці па паходжанню асабовы энклітычны займеннік дав. скл. адз. л. 2‑й асобы; на няяснага паходжання, магчыма, узмацняльная часціца тыпу рус.‑на ў эвона ’вось’, звязаная з займеннікам *onъ, Фасмер, 4, 513; ця па паходжанню асабовы энклітычны займеннік він. скл. адз. л. 2‑й асобы, параўн. а́хця мне выкл. ’гора мне!’ (дзісн., Рам. 8, 519); мненькі займеннік мне з экспрэсіўнай суфіксацыяй, характэрнай для такога тыпу выклічнікаў, параўн. авохцінькі, ахці мненюшкі, ацінькі (ад аці ’дзякую’, гл.), «спешчаныя» формы тыпу спатанькі (ад спаць) і інш., гл. Карскі 2–3, 64, пры гэтым магчыма народнаэтымалагічнае збліжэнне канца слова і цёмны, цёмна, параўн. запісы а вой цямней выкл. ’выказванне незадавальнення’, якія Клопава (Лінгв. зб., 143) выводзіць з авохці мне і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прызна́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. прызнаваць — прызнаць (у 3, 4 і 5 знач.) і прызнавацца — прызнацца (у 1 знач.).
2. Расказ, словы, у якіх хто‑н. прызнаецца ў чым‑н. Маёр Ладуцька слухаў прызнанні Філістовіча і не перапыняў яго нават тады, калі той паўтараў ужо вядомае.Паслядовіч.[Следчыя] чакалі ад Саўкі пачуць пра самае важнае для іх і такім прызнаннем не задаволіліся.Колас.Хлапец з дзяўчынаю сваёй Тут месца выбралі спатканняў І чула яблынька вясной Іх пацалункі і прызнанні.Танк.
3. Станоўчая ацэнка, адабрэнне. Атрымаць прызнанне ў чытача. □ [Гаворка:] Дзякую за такое высокае прызнанне майго таленту.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́каваць dánken vi, Dank ságen (каму-н за што-н.j-m für etw.A); sich bedánken (каму-н за што-н. bei j-mD, für etw.A); sich erkénntlich zéigen (за што-н. für A) (быць удзячным);
дзя́кую Вам! ich dánke Íhnen!, bésten Dank! dánke (schön)!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
dzięki
Iмн.
1. удзячнасць, падзяка;
2.разм. дзякуй!; дзякую!;
dzięki za pomoc — дзякуй за дапамогу;
wielki dzięki — вялікі дзякуй
II
дзякуючы;
dzięki twojej pomocy — дзякуючы тваёй дапамозе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)