жме́ня, -і, мн. -і, жмень, ж.

1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што-н.

Зачэрпваць жменяй.

2. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў складзеную так руку.

Ж. мукі.

3. перан., чаго. Зусім невялікая колькасць каго-, чаго-н.

Ж. сена.

Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.

|| памянш. жме́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

Засталася ж. байцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ладонь, ладонядалонь’ (паўн., Сл. паўн.-зах., Мат. Маг., Мат. Гом.), ладоначка (Шп.), лыданя ’тс’ (ушац., КЭС), укр. ладоня, рус. ладонь. У выніку метатэзы з долонь < прасл. сіоіпь. Гл. далоня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тра́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. Упасці з размаху, з сілай. [Крукаў:] — Я і без таго не сказаць каб дужа ўжо моцна трымаўся на нагах, а тут такая каўзота, што калі б і цвярозы быў, дык і то, можа, не адзін раз трахнуўся б вобзем. Васілёнак.

2. Моцна, з сілай стукнуцца аб што‑н. Прабыла булава ў небе гадзіны тры і ляціць назад. Удовін сын выставіў правую далонь. Булава трахнулася аб далонь і пераламалася напалам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пляшча́к ’абчасанае з двух бакоў бервяно’ (ашм., Сл. рэг. лекс.). З плашчакі (гл.). Мяккае -л’⇉рэгіянальная палаталізацыя, уласцівая і польскай мове. параўн. ст.-польск. plaskaty ’плоскі’, plaskдалонь’ — польск. plaskaty і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казыта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. казытаць і стан паводле знач. дзеясл. казытацца. Клаў [Аляксей Іванавіч] на мяккую далонь жоўтыя.. каласы, адчуваючы іх прыемнае казытанне. Шахавец. [Генька] ужо не мог стрымаць горкага казытання ў сваім носе. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пля́снуцца ’з шумам упасці’, ’ударыцца’ (ТСБМ; Жд. 1; Сцяшк. МГ), пля́снуць ’ляснуць’ (Жд. 2), ’ударыць з пляскам’, ’стукнуць далонню аб далонь або па чым-небудзь’, ’кінуць што-небудзь з шумам, пляскам’ (ТСБМ). Перфектная форма (пляс(к)нуць, ‑цца) ад пля́скаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раке́тка

(фр. raquette, ад ар. raksat = далонь)

зацягнуты сеткай абруч авальнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

раке́тка

(фр. raquette, ад ар. raksat = далонь)

зацягнуты сеткай абруч авальнай формы з дзяржаннем або лапатачка з ручкай для гульні ў тэніс, бадмінтон, пінг-понг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кля́скаць ’удараць далоняй аб далонь, апладзіраваць’ (Нас., Шпіл., Нік., Няч.), ’рабіць разнастайныя гукі пры дапамозе трашчоткі лінейкай, клямкай’ (Нас.). Укр. класкати, рус. клескать ’тс’, польск. klaskać, kleskać, н.-луж. klaskaś ’тс’. Параўн. чэш. tleskati, славац. tlieskať ’тс’. Гукапераймальнае. Няма падстаў для праславянскай рэканструкцыі. Слова арэальна абмежаванае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

відо́ка Віднае з усіх бакоў, адкрытае, высокае месца (Слаўг.). Тое ж відоцы, лабок, лыса́гар, кол, далонь, тычок, вока, звані́ца, мая́к (Слаўг.), відоліца (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)