Ана́ліз. Новае запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 76; Курс суч., 163) ана́лиз, дзе з франц. ці лац. (на што ўказвае націск), у якіх з грэч.ἀνάλυσις (Фасмер, 1, 77; Шанскі 1, А, 99). Польск. дала б форму аналіза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзе́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзелавіты, дзелавы. Добры.. [Рудаў] чалавек, дзельны і чулы, гаворыць канкрэтна.Пташнікаў.
2. Практычна карысны; істотны; слушны. Надзя наогул яшчэ нікому не дала дзельнай парады, і таму толькі паціскала плячамі.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмацыяна́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан эмацыянальнага. Эмацыянальнасць музыкі. □ [Яўгенія Васільеўна], па сутнасці, дала паказальны ўрок літаратуры перад нябачнымі вучнямі, паказала, якім духоўным багаццем і эмацыянальнасцю павінен валодаць той, хто выбраў сабе педагагічную ніву.Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тарцыя́рка ’багамольная жанчына, якая дала абяцанне кожны дзень хадзіць у касцёл’ (Скарбы). З польск.tercjarka ’прыналежная да ордэна св. Францыска’, ад tercja ’кананічная гадзіна’ (< лац.tertius ’трэці’, г. зн. ’прыналежны да 3‑й ступені ў ордэне’, гл. Брукнер, 569).
адна з сістэм адзінаборстваў без зброі (практыка псіхафізічнага трэнінгу): аснова кэмпо; частка сістэмы ушу. Сфарміравалася ў Кітаі каля 960—1200. Дала пачатак яп. сістэмам джыу-джыцу і каратэ. У ЗША культывуецца з 1940-х г., у Еўропе — з сярэдзіны 1950-х г. Адметныя рысы стылю — псіхічны трэнінг, загартоўванне цела, развіццё скорасна-сілавых якасцей. Папулярызатар і распаўсюджвальнік К.-ф. — Б.Лі (ЗША).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДА́ФНА,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфа, дачка багіні зямлі Геі і рачнога бога Пенея. Яна дала зарок захаваць цнатлівасць і бясшлюбнасць. Калі за ёю пагнаўся закаханы Апалон, Д. паклікала на дапамогу бацьку і ён ператварыў дачку ў лаўровае дрэва. Лаўр стаў любімай і свяшчэннай раслінай Апалона. На міф пра Д. напісана паэма «Метамарфозы» Авідзія, творы жывапісцаў Джарджоне, Н.Пусэна, Дж.Цьепала, кампазітараў Г.Шутца, А.Скарлаці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брусяне́ць ’успухаць’ (Юрч.). Рус.брюзг‑, бел.брузг‑ ’апухаць, набракаць’ (гл. бел.бру́знуць). На бел. глебе брузг‑ пераходзіць (фанетычная з’ява) у брузк‑ і далей у бруск‑. Адсюль нейкім чынам (напр., з *бруснуць < *брускнуць) стварылася новая аснова брус‑ ’бракнуць’, якая і дала дзеяслоў брусяне́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГУ́РЫНА (Ніна Мікалаеўна) (30.6.1909, г. Растоў Яраслаўскай вобл., Расія — 9.9.1990),
рускі археолаг. Д-ргіст.н. (1963). Скончыла Маскоўскі дзярж.ун-т (1930). У 1935—38 працавала ў Эрмітажы, з 1936 у Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры АНСССР (Ленінград). На Беларусі вывучала Краснасельскія крэменездабыўныя шахты (Ваўкавыскі р-н). Распрацавала методыку пошуку і даследавання шахтаў, дала іх характарыстыку, вызначыла датаванне і прыналежнасць да шнуравой керамікі культур. Даследавала больш за 50 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на Панямонні і Падзвінні.