Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zútraulicha
1) даве́рлівы
2) сво́йскі (пра жывёл)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАРО́НІМАЎ СЛО́ЎНІК,
тып тлумачальнага слоўніка, які змяшчае аднакарэнныя словы, што маюць марфемнае і гукавое падабенства, але выражаюць розныя сэнсавыя паняцці (паронімы; гл.Паранімія). Напр., «Слоўнік паронімаў сучаснай рускай мовы» Ю.А.Бельчыкава і М.С.Панюшавай (1994). Паранімічны рад звычайна складаецца з 2 слоў, часам у яго ўваходзяць і 3—4 словы («давераны—даверлівы—даверны», «дублет—дуплет—дублікат—дубальт»). У бел. лексікаграфіі першая спроба стварэння П.с. — слоўнік «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанні слоў; (Слоўнік паронімаў беларускай мовы)» С.М.Грабчыкава (1977; уключае больш за 1600 слоў). На аснове гэтага слоўніка ім жа складзены «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» (1994; уключае больш за 3300 слоў). Міжмоўнае ўзаемапранікненне ў галіне аманіміі, параніміі і полісеміі адлюстравана ў слоўніку «Міжмоўныя амонімы і паронімы» Грабчыкава (1980; 550 рус.-бел. аманімічных і паранімічных пар).
Літ.:
Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лётны ’здольны’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Узнікла ў выніку семантычнага пераносу ’дарослы, у гадах’ (параўн. рус.том., тул., арханг.летний ’паўналетні, дарослы’) > ’які ўсё ўмее’ > ’здольны’. Чэш.letný ’даверлівы, таварыскі, мілы, прыгожы’ мае іншую семантыку і шлях развіцця (гл. Махэк₂, 328), але таксама ўзыходзіць да прасл.lěto.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разу́ць, разую, разуеш, разуе; зак., каго-што.
Зняць з каго‑н. абутак. Разуць параненага. □ Малых раздзелі і разулі. Віхрыць з-пад матчынай рукі Лянок іх чубікаў разумных, Вачэй даверлівы блакіт.Семашкевіч.// Зняць з нагі (пра абутак). Галя разула святочныя лодачкі, паклала іх у сумку.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́рыч, ‑ы, ж.
1. Горкі пах, горкі смак. Горыч дыму. □ Дзіцячай усмешкай застыну, Калі прыгадаецца ранак, Забытая горыч палыну, Драўляны даверлівы ганак.Вярба.
2.перан. Цяжкае, горкае пачуццё, выкліканае горам, няўдачай, крыўдай і пад. Горыч паражэння. Горыч разлукі. □ Боль і горыч ад незаслужанай крыўды ахапілі сэрца старога, і ён, стоячы на скрыжаванні дарог, у думках звяртаецца да сына.Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчы́ры, -ая, -ае.
1. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты.
Ш. чалавек.
Шчырае прызнанне.
Гаварыць шчыра (прысл.). Сказаць ад шчырага сэрца.
2. Задушэўны, інтымны.
Шчырая размова.
3. Сардэчны, душэўны.
Шчырая сяброўка.
4. Пазбаўлены прытворства.
Шчырае шкадаванне.
5. Старанны; верны, адданы, заўзяты.
Шчырая праца.
Ш. змагар за светлую будучыню.
Ш. следапыт.
6. Просты, даверлівы.
Ш. чалавек усяму верыць.
7. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.
Ш. бор.
Шчырае золата.
◊
Шчырая праўда — сама праўда.
|| наз.шчы́расць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ске́птык, ‑а. м.
1. Прыхільнік, паслядоўнік скептыцызму (у 1 знач.). Антычныя скептыкі.
2. Той, хто ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца недаверліва. Міхал Баўдзей па натуры быў скептык, да ўсяго новага ставіўся недаверліва.Колас.Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і няверы ўсё-такі знайшліся.Вішнеўскі.Даверлівы — зусім не скептык — Усяму я веру, усё цаню...Таўбін.
[Грэч. skeptikos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Імаве́рны ’праўдападобны, магчымы, верагодны’, імаве́рнасць (ТСБМ, Гарэц.). Рус.дыял.имове́рный, имове́рность, имове́рие ’тс’, укр.імові́рний ’магчымы’, уст. ’даверлівы’, імові́рність. Ст.-рус.имовѣрный ’пэўны, верагодны’, имовѣрство, имовѣрие, першая фіксацыя ў Книгах Законных… XII–XIII стст. (спіс XV ст.). Ст.-слав., ст.-рус.имати вѣроу з’яўляецца ў евангеллях для перадачы грэч.πιστεύειν. Беларуская лексема генетычна звязана са ст.-рус.имовѣрный, словаўтваральнай калькай грэч.εὔπιστος; параўн. аналагічную структуру ст.-рус.достоиновѣрный < ст.-слав.достоиновѣрьнъ, калька грэч.ἀξιόπιστο (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 174).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
vertráulich
1.aдаве́рлівы
2) канфідэнцы́йны;
éine ~e Sítzung закры́тае пасяджэ́нне
2.adv сакрэ́тна, па сакрэ́ту, канфідэнцы́йна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)