лёгкі бетон наздраватай структуры, падрыхтаваны з будаўнічага гіпсу, газаўтваральных сумесей і вады.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПЕРЛІТАБЕТО́Н,
лёгкі бетон, у якім запаўняльнікам з’яўляецца ўспучаны абпальваннем перліт або блізкія да яго вулканічныя юрныя пароды (абсідыяны, вітрабазальты і інш.). Вяжучымі могуць быць цэмент, вапна, гіпс, растваральнае шкло, сінт. смолы і інш. Аб’ёмная маса да 1000 кг/м³. Выкарыстоўваецца як цеплаізаляцыйны матэрыял у прамысл. і с.-г. абсталяванні, у трубаправодах, як канструкцыйны — для вырабу адна- і двухслойных сценавых панэлей, зборных агараджальных канструкцый будынкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНТА́Ж (франц. plantage ад лац. plantare высаджваць),
глыбокая апрацоўка глебы спец. плугамі, на глыб. 50—70 (да 100) см пад гадавальнікі, вінаграднікі, сады, лесапасадкі. Паляпшае якасць глебы, спрыяе развіццю каранёў. Каб пазбегнуць вынасу на паверхню малаўрадлівага ніжняга пласта глебы, на плантажныя плугі ставяць дадатковыя рабочыя органы — перадплужнікі, выразныя адвалы, глебапаглыбнікі і інш.; адначасова ўносяць арган. і мінер. ўгнаенні, вапну ці гіпс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,
злучэнні серы, якія выкарыстоўваюцца ў якасці крыніцы сернага жыўлення раслін. Да іх належаць сульфаты амонію, калію, магнію, таксама гіпс, фосфагіпс, арган. ўгнаенні. Уносяць С.ў. ў глебы з нізкім утрыманнем серы (саланцы, саланчакі), эфектыўныя на падзолістых пясчаных глебах. Асабліва неабходныя для вырошчвання крыжакветных, бабовых культур, сланечніку, бульбы. Нейтралізуюць шчолачнасць глебы (гл.Гіпсаванне глебы), павышаюць засваяльнасць цукарастваральных фасфатаў, павялічваюць растваральнасць кальцыю, калію, жалеза, магнію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́РАЎ (Абрам Ільіч) (1907, г. Магілёў — 1943),
бел. скульптар. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1929). Асн. творы (гіпс) — «Качагар», «Плытагоны», «Лён», «С.Арджанікідзе ў разведцы і пад Барысавам» (усе 1930-я г.), праект помніка дукорскім партызанам (1940), «М.Ю.Лермантаў» (барэльеф, 1941). Прымаў удзел у афармленні Дома ўрада ў Мінску (1932—34), бел. павільёна на Усесаюзнай выстаўцы ў Маскве (1939). Загінуў на фронце.
А.Жораў. С.Арджанікідзе ў разведцы пад Барысавам. 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЮВІЯ́ЛЬНЫ ГАРЫЗО́НТ,
глебавы гарызонт, у якім намнажаюцца рэчывы, вынесеныя з вышэйляжачых (элювіяльных) гарызонтаў глебы. І.г. падзяляюцца паводле характару акумуляваных рэчываў (гумус, мул, карбанаты, гіпс і інш.), напр. гумусава-ілювіяльны, ілювіяльна-карбанатны і інш.Найб. выразны ў дзярнова-падзолістых глебах, залягае на глыб. ад 0,3 да 1,4 м. Жалезістыя злучэнні надаюць І.г. чырвона-бурую і жоўта-бурую афарбоўку (вокіснае жалеза) пры асушэнні і зеленавата-галубую ’(закіснае жалеза) у анаэробных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАЛЕГІДРА́ТЫ,
крышталічныя рэчывы, якія маюць у сваім саставе малекулы вады; цвёрдыя гідраты пэўнага саставу (гл.Гідратацыя). Ваду, што ўваходзіць у К., наз. крышталізацыйнай. Звычайна К. ўтвараюцца пры крышталізацыі хім. злучэнняў з водных раствораў. Вядомыя для многіх рэчываў, асабліва солей (напр., CuSO4∙5H2O медны купарвас, CaSO4∙2H2O гіпс, Na2SO4∙10H2O мірабіліт, KAl(SO4)2∙12H2O алюмакаліевы галын). Пры дэгідратацыі многія К. солей ператвараюцца ў ніжэйшыя К. ці бязводныя солі.