прыстасаванне для атрымання аб’ёмных загатовак (вырабаў) рознай канфігурацыі з розных матэрыялаў (металу, пластмас, гумы, керамічных і інш.) пад дзеяннем ціску, што ствараецца на ліцейных машынах ці прэсах. Мае адну ці некалькі афармляльных (фармавальных) поласцей, якія з’яўляюцца адваротным адбіткам вонкавай паверхні загатоўкі. Пры прасаванні полых вырабаў ўнутраныя поласці фармуюць пуансонамі (стрыжнямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
расплы́ўчаты, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае выразных абрысаў, ліній, форм. [Васіль і Вольга] вярталіся ў вёску вузкай палявой сцежкаю, па якой слаўся адбітак рубчастай веласіпеднай гумы: невыразны, расплыўчаты на пяску і.. акрэслены ў нізіне, дзе глеба была чорная і вільготная.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУ́МА (ад лац. gummi камедзь),
рызіна, вулканізат, эластычны матэрыял, які атрымліваюць вулканізацыяй каўчуку. Найважнейшая ўласцівасць гумы — высокаэластычнасць: здольнасць без значных астаткавых дэфармацый вытрымліваць шматразовыя расцяжэнні на 500—1000% у шырокім інтэрвале тэмператур.
Атрымліваюць гуму пераважна вулканізацыяй кампазітаў (гумавых сумесей), аснову якіх (звычайна 20—60% па масе) складаюць каўчукі (гл.Каўчук натуральны, Каўчукі сінтэтычныя). У састаў сумесей уваходзяць таксама вулканізуючыя агенты, напаўняльнікі, пластыфікатары, стабілізатары і інш. інгрэдыенты мэтавага прызначэння, агульная колькасць якіх можа дасягаць 15—20. Выбар каўчуку і склад гумавай сумесі абумоўлены прызначэннем, умовамі эксплуатацыі і тэхн. патрабаваннямі да вырабаў, тэхналогіяй вытв-сці. Паводле прызначэння і ўмоў эксплуатацыі адрозніваюць наступныя асн. групы: агульнага прызначэння (выкарыстоўваюць пры т-рах ад -50 да 150 °C); цеплаўстойлівую (для працяглай эксплуатацыі пры 150 — 200 °C); марозаўстойлівую (выкарыстоўваюць пры т-рах ніжэй за -50 °C); маслабензаўстойлівую; устойлівую да ўздзеяння агрэсіўных хім. рэчываў (кіслот, шчолачаў, азону); дыэлектрычную; электраправодную; магнітную; вогнеўстойлівую; радыяцыйнаўстойлівую; вакуумную; фрыкцыйную, харч. і мед. прызначэння і інш. Атрымліваюць таксама сітаватую гуму, гуму каляровую і празрыстую. Выкарыстоўваюць у тэхніцы, сельскай гаспадарцы, буд-ве, медыцыне, побыце. Асартымент гумавых вырабаў налічвае больш за 70 тыс. найменняў. Больш за палавіну аб’ёму вырабленай гумы выкарыстоўваюць у вытв-сці шын.
Літ.:
Федюкин Д.Л., Махлис Ф.А. Технические и технологические свойства резин. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сальве́нт
(лац. solvens, -ntis = які растварае)
вадкая сумесь араматычных вуглевадародаў; выкарыстоўваецца як растваральнік пры вырабе лакаў, гумы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ско́рчынг
(англ. scorching)
узаемадзеянне каўчуку з вулканізуючымі вулканізавальнымі агентамі на стадыях тэхналагічнага працэсу вытворчасці гумы, якія папярэднічаюць уласна вулканізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЯЛІ́ЛЫ,
неарганічныя пігменты белага колеру. Найб. пашыраны бялілы цынкавыя (цынку аксід, ZnO) і тытанавыя (тытану дыаксід, TiO2).
Цынкавыя бялілы не ядавітыя, устойлівыя да ўздзеяння святла, надаюць пакрыццю бляск, які доўга захоўваецца. Тытанавыя бялілы не ядавітыя, маюць высокую покрыўную здольнасць і інтэнсіўнасць, але пад дзеяннем святла страчваюць бляск, найб. святлоўстойлівая рутылавая форма (гл.Тытану аксіды). Атрымліваюць бялілы сінтэтычна. Выкарыстоўваюць у вытв-сці ўсіх відаў фарбаў і эмаляў, разведзеныя на пакосце для фарбавання паверхняў з розных матэрыялаў (дрэва, металаў, гумы, пластмасаў, паперы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКАЛІ́Н, дэкагідранафталін,
біцыклічны насычаны вуглевадарод, C10H18. Бясколерная вадкасць. Існуюць 2 ізамеры з розным размяшчэннем цыклаў у прасторы: транс-Д. (tкіп 187,237 °C, шчыльн. 869,7 кг/м³) і цыс-Д. (tкіп 195,774 °C, шчыльн. 896,7 кг/м³). Не раствараецца ў вадзе, добра раствараецца ў метаноле і этаноле. Тэхн. (сумесь 60% цыс- і 40% транс-Д.) атрымліваюць каталітычным гідрыраваннем нафталіну. Выкарыстоўваюць як растваральнік тлушчу, гумы, каўчуку, сінт. смол, лакафарбавых матэрыялаў; растваральнік і стабілізатар крэмаў для абутку і воскаў для падлогі; заменнік жывіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хлапу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Елачная цацка ў выглядзе папяровай трубачкі, якая, разрываючыся, утварае рэзкі гук.
2. Прыстасаванне ў выглядзе акраўка скуры, гумы і пад. на ручцы для знішчэння мух.
3. Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з белымі кветкамі, чашачка якіх з трэскам лопаецца пры ўдары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАПЫ́ЛЬСКІ ЗАВО́Д ГУ́МАВА-ТЭХНІ́ЧНЫХ ВЫ́РАБАЎ.
Створаны 25.4.1975 у г.Капыль Мінскай вобл. на базе Капыльскага райпрамкамбіната. Меў 2 цэхі: гумава-тэхнічных вырабаў і мэблевы. У 1997 пабудаваны цэх падрыхтоўкі сыравіны для вытв-сці тэхн.гумы і трыкат. палатна. Асн. прадукцыя (1998): гумавыя боты, галёшы розных мадэляў, шыны для дзіцячых веласіпедаў, тэхпласціна, наборы мэблі «Беларуская хата», для кухні, прыхожай, шафы для вопраткі, тэхн. дакументацыі, кніжныя паліцы і інш.Вытв-сць гумавага абутку складае 75% ад агульнага аб’ёму прадукцыі. Сыравіна для абутку закупляецца ў Расіі, на Украіне, для мэблі — на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІВІНІЛСПІРТАВЫ́Я ВАЛО́КНЫ,
сінтэтычныя валокны, якія атрымліваюць фармаваннем з водных раствораў полівінілавага спірту. Асн.гандл. назвы: вінол, віналон, вінілон, куралон, м’юлон.
Моцныя, зноса- і атмасфераўстойлівыя, гіграскапічныя, мала электрызуюцца, хімічна стойкія, добра афарбоўваюцца. маюць добрую адгезію да пластыкаў і гумы. Для надання водаўстойлівасці П.в. ацэталіруюць (гл.Ацэталі) пераважна фармальдэгідам ці бензальдэгідам. Выкарыстоўваюць для вырабу розных тканін (адзежных, бялізнавых, кашульных) і трыкатажу, канатаў, рыбалоўных сетак, арміравання пластыкаў, водарастваральныя (не ацэталіраваныя) — як сувязнае ў вытв-сці паперы, кардону, нятканых матэрыялаў, дапаможны (растваральны) кампанент пры вырабе гіпюру і інш. ажурных тканін.