сві́нні ~ры́лі ўсе гра́ды — сви́ньи переры́ли все гря́ды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́палаць, ‑лю, ‑леш, ‑ле; зак., што.
Павырываць пустазелле з пасеву. Выпалаць свірэпу з аўса.// Ачысціць ад пустазелля, апалоць. Выпалаць лён. Выпалаць грады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канавакапа́льнік, ‑а, м.
Машына для канання канаў, траншэй і пад. Самаходны канавакапальнік. □ З таго боку [балота] канавакапальнік вывернуў доўгія грады чорнай зямлі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыка́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Выкачаць усё, многае або ўсіх, многіх. Павыкачваць бялізну. Павыкачваць грады. Павыкачваць дзяцей у снег.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што.
1. Апалоць нанава, яшчэ раз.
2. Выпалаць, папалоць усё, многае. Перапалоць усе грады. Перапалоць усё пустазелле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што.
1. Ачысціць ад пустазелля. Прапалоць лён. Прапалоць грады.
2. і без дап. Палоць некаторы час. Прапалоць увесь дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папало́цьсов.
1. (всё, многое) ополо́ть;
п. гра́ды — ополо́ть гря́ды;
2. (нек-рое время) пополо́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
веерападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму разгорнутага веера. Марэнныя Браслаўскія грады веерападобна (прысл.) разыходзяцца на поўнач, паўночны ўсход і ўсход, акаймоўваючы рад буйных азёр.Прырода Беларусі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што.
1. Выпалаць, апалоць усё, многае. Папалоць буракі. Папалоць усе грады.
2. і без дап. Палоць некаторы час. Папалоць да абеду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫ́МСКІЯ ГО́РЫ,
на Пд Крымскага паўвострава. Працягваюцца з З на У на 145 км, з Пн на Пд на 40—50 км. Складаюцца з 3 паралельных град: асноўнай — Гал. хрыбет (Яйла) з макс. абсалютнай адзнакай 1545 м (г. Раман-Кош), сярэдзіннай — выш. да 500—750 м, паўн. — выш. да 350 м. Горы ўтвораны структурамі мезазойскага ўзросту, складзены пераважна з гліністых сланцаў, перакрытых вапнякамі. Канчаткова К.г. сфарміраваліся ў альпійскую складкавасць. Гал. града мае стромкія схілы, глыбока парэзаныя рэчкамі, ручаямі і часовымі вадацёкамі. Вяршыня грады — «яйла» (на крымска-тат. мове — летняя паша; пл. каля 320 км²), спадзістахвалістая з разнастайнымі формамі карставага рэльефу — варонкамі, сподкамі, далінамі, праваламі, пячорамі. Паўд. схіл стромкі, разбіты апоўзнямі на буйныя блокі. На ўзбярэжжы (гл.Паўднёвы бераг Крыма) выяўлены марскія тэрасы, ёсць стараж. вулканічныя ўтварэнні (Мядзведзь-гара, Карадаг). Сярэдзінная і паўн.грады з’яўляюцца куэстамі, маюць слабы нахіл на Пн і стромкія схілы на Пд. Ёсць радовішчы буд. матэрыялаў (вапнякі, жвір, туф, дыябаз), паўкаштоўных камянёў і інш.Мінер. крыніцы. Клімат К.г. умераны на б.ч. тэрыторыі, субтрапічны міжземнаморскі на паўд. схіле Гал.грады і ўзбярэжжы. Гал. града перашкаджае пранікненню ўмераных паветр. мас на Пд, а субтрапічных — на Пн. У раёнах з умераным кліматам сярэдняя т-растудз. каля -2, -4 °C, у ліп. каля 24 °C, у гарах каля 16 °C. Гадавая колькасць ападкаў каля 600 мм, выпадаюць пераважна летам. Устойлівае снегавое покрыва ўтвараецца зімой толькі ў гарах. У зоне субтрапічнага клімату ў студз. каля 4 °C, у ліп. каля 24 °C, ападкаў ад 600 мм на ўзбярэжжы да 1200 мм у гарах, выпадаюць пераважна зімой. Рэчкі невялікія, летам большасць перасыхае, маюць пераважна грунтавое жыўленне, паводкавы рэжым; бываюць селі. Расліннасць, глебы і жывёльны свет падпарадкаваны вышыннай пояснасці. На паўд. схілах Гал.грады да выш. 300 м — зона ксерафітных ядлоўцава-дубовых нізкіх лясоў з вечназялёных і лістападных хмызнякоў на чырвона-бурых і карычневых глебах. Вышэй дубовыя і букавыя лясы з эндэмічнымі відамі хвой. Пад шыракаліста-хваёвымі лясамі фарміруюцца горна-лясныя бурыя глебы. На паверхні вяршынь Гал.грады горныя лугі, лугавыя стэпы з ядлоўцавым сланікам, купы дрэў і хмызнякоў на горна-лугавых чарназёмападобных глебах. Паўн. схіл Гал.грады, сярэдзінная і паўн.грады маюць падобную вышынную пояснасць, аднак адсутнічаюць эндэмічныя субтрапічныя віды. Каля падножжа гор развіты лесастэпавыя ландшафты на горных чарназёмах. У фауне горна-лясной зоны — высакародны алень, казуля, каменная куніца, кажан, барсук, шматлікія віды птушак і інш. На схілах Гал.грады — Крымская запаведна-паляўнічая гаспадарка, Ялцінскі і Карадагскі запаведнікі, Нікіцкі бат. сад, унікальныя помнікі прыроды: Вял. каньён Крыма, цясніна Уч-Кош, вадаспады Учан-Су, Яўзлар, Джур-Джур і інш. К.г. — адзін з папулярных раёнаў турызму і альпінізму.