горад на З Албаніі, на ўзбярэжжы Адрыятычнага м.Адм. ц. рэці (адм. адзінка) Дурэс. Засн. ў 627 да н.э.грэч. каланістамі пад назвай Эпідамн, рым. назва Дырахій. 85,4 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гал. порт краіны; паромная сувязь з Трыестам і Брындызі (Італія). База марскога рыбалоўства. Прам-сць: металаапр., суднабуд., харчасмакавая (у т. л. тытунёвая), гарбарная, гумавая. Прыморскі кліматычны курорт. Турызм. Гар. ўмацаванні 14 ст., мячэці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЕ́ШЦІ (Ploieşti),
горад на Пд Румыніі, на р. Прахава. Адм. ц. жудзеца Прахава. Засн. ў 1596. Каля 300 тыс.ж. (2000). Важны трансп. вузел (7 чыгунак, аўтадарогі, нафта- і газаправоды). Цэнтр асн. нафтаздабыўнога раёна краіны. Ў наваколлі П. здабыча нафты, прыроднага газу, бурага вугалю, каменнай солі. Прам-сць: нафтаперапр., маш.-буд. (нафтавае і хім. абсталяванне, падшыпнікі, трансп. сродкі), харч. (мясная, малочная, мукамольная, вінна-гарэлачная, хлебапякарная), хім., тэкст., шкляная, фаянсавая, гарбарная, буд. матэрыялаў, паліграфічная. Буйная ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМАДАБА́Д, Ахмедабад,
горад у Індыі, на р. Сабарматы, штат Гуджарат. Засн. ў 1411. 4775,7 тыс.ж. (1992, з прыгарадамі). Адзін з найважнейшых прамысл. і гандл.-фін. цэнтраў Зах. Індыі. Трансп. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці (баваўняныя пража і тканіны, шарсцяныя тканіны, штучны шоўк). Металаапр., маш.-буд., папяровая, хім., гарбарная, запалкавая, харч.прам-сць. Саматужная вытв-сць парчы, шоўку, ювелірных і лакавых вырабаў, мастацкае разьбярства. Арх. помнікі 15—17 ст. 3 ун-ты, у т. л. Гуджарацкі. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБА́РСТВА,
рамяство па вырабе скур для пашыву абутку. На Беларусі сыравінай служылі скуры рагатай жывёлы, зрэдку коней, свіней. Традыц. тэхніка вырабу скур уключала падрыхтоўчыя аперацыі (мачэнне, заленне, мяздрэнне, ачыстка ад шэрсці, абяззольванне, квашанне), дубленне (каб скура стала вільгаценепранікальнай) і апрацоўку (фарбаванне, пакрыццё тлушчам, глянцаванне і інш.). Гатовыя скуры адрозніваліся па гатунках: юхт (скура для верху абутку), падэшвенная, апойка (скура з цяляці-сысунка), саф’ян (мяккая скура з казліных, цялячых, авечых скур), замша (авечая ці аленевая скура без верхняга пласта), лайка (з авечых скур). Гарбарства на Беларусі было пашырана пераважна ў мястэчках і гарадах, а з сярэдзіны 19 ст. і ў вёсках, калі заможныя сяляне пачалі шыць скураны абутак. У канцы 19 — пач. 20 ст.гарбарная вытворчасць развівалася як фабрычна-заводская і саматужная (апошняя пераважала). Тыповымі былі невялікія гарбарні, у якіх працаваў гаспадар з 2—4 рабочымі або членамі сям’і. Найбольш вядомымі цэнтрамі гарбарства былі Гродна, Мір, Ліда, Пружаны, Кобрын, Ашмяны, Смаргонь, Віцебск, Полацк, Лепель, Магілёў, Давыд-Гарадок, Тураў, Слуцк, Мазыр і інш. Высокай якасцю славіліся магілёўскія і мазырскія скуры, якія карысталіся вял. попытам і за межамі Беларусі. У 1920—40-я г. саматужнае гарбарства было забаронена. У 1950-я г. кааператыўна-прамысловыя арцелі рэарганізаваны ў дзярж. прадпрыемствы. Гл. таксама Гарбарная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАЦ (Graz),
горад на ПдУ Аўстрыі, у перадгор’ях Штырыйскіх Альпаў, на р. Мур. Адм. ц. зямлі Штырыя. Гар. правы з 1281. 237,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Другі (пасля Вены) па велічыні і эканам. значэнні горад краіны. Трансп. (аўта- і вагонабудаванне), с.-г. машынабудаванне; вытв-сць вырабаў дакладнай механікі і оптыкі; эл.-тэхн., хім., тэкст., шкляная, папяровая, гарбарная, паліграф., харч.прам-сць. Ун-т (з 1586). Музей Штырыі, першы ў свеце музей крыміналістыкі. Арх. помнікі 13—18 ст., епіскапскі палац (13 ст.), Ландгаўз (16 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЕРАБО́ЙНЫ ПРО́МЫСЕЛ,
здабыча марскіх звяроў (цюленяў, нерпы, марскога коціка і інш.). Прадукцыя — футравая і гарбарная сыравіна, мяса (на корм пушным звярам), цюленевы тлушч, унутраныя органы (печань, эндакрынныя залозы і інш.) для вытворчасці вітамінаў і некаторых фармакалагічных прэпаратаў. Промысел цюленяў вядуць Расія ў Белым, Грэнландскім, Ахоцкім, Берынгавым і Каспійскім м., Нарвегія — у раёне Ньюфаўндленда і Грэнландскім м., Канада — у раёне Ньюфаўндленда, Данія — у раёне Грэнландыі. Промысел марскога коціка ЗША вядзе на лежбішчах в-ва Прыбылова, Расія — на а-вах Камандорскіх, Цюленевых, Сахалін. Кітабойны промысел з 1989 забаронены Міжнар. кітабойнай камісіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕШХЕ́Д,
горад на ПнУ Ірана, у даліне р. Кешэфруд. Адм. ц. астана Харасан. Засн. ў 9 ст. Каля 1,5 млн.ж. (1997). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл-прамысл.цэнтр.Прам-сць: тэкст., дрэваапр., цэм., харчасмакавая (у т. л.цукр. і тытунёвая), гарбарная, металаапрацоўчая. Дыванаткацтва. Ун-т. Свяшчэнны горад мусульман-шыітаў. Культавы ансамбль (12—19 ст.) вакол магілы імама Рэзы, у т. л. 5 медрэсэ, мячэць Гаўхар-шад (15 ст.). Паблізу М. — магіла перс. і тадж. паэта Фірдаўсі, мячэці і маўзалеі 14—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДРА́С,
горад, на ПдУ Індыі, на беразе Бенгальскага зал. Адм. цэнтр штата Тамілнад. Найважн.эканам. і культ. цэнтр Паўд. Індыі. Засн. ў 1639 англ. Ост-Індскай кампаніяй як факторыя каля рыбацкага пас. Мадраспатам. 6 млн.ж. (1997). Адзін з гал. партоў Індыі ў Бенгальскім зал. Вузел чыгунак і авіяц. шляхоў; міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (баваўняная), маш.-буд. і металаапр., харч., тытунёвая, гарбарная, трансп. і ваеннае машынабудаванне, нафтаапр., цэм. і паліграф. прадпрыемствы. АЭС (каля М.). Гал. навукова-культ. цэнтр тамілаў. 2 ун-ты, муз. акадэмія. Астр. абсерваторыя. Геагр.т-ва. Музеі, Нац.маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОМСК,
горад у Расіі, цэнтр Омскай вобл., размешчаны пры ўпадзенні р.Ом у р. Іртыш. Засн. ў 1716. 1159 тыс.ж. (1998). Порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (выпуск ракет, рухавікоў, збожжаўборачных камбайнаў), прыладабудаўнічая і электратэхнічная (тэлевізары, магнітафоны), газавая апаратура, нафтаперапр. і нафтахім. (вытв-сцьтэхн. вугляроду, шын, гумава-тэхн. вырабаў, пластмас і інш.), лёгкая (аўчынна-футравая, дывановая, тэкст., гарбарная і абутковая), харч., дрэваапрацоўчая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 4 ЦЭЦ. 10 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры. Музеі: краязн., гіст. і літ., маст. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНАНАРЫ́ВУ (Antananarivo),
Тананарыве, горад, сталіца, гал.эканам. і культ. цэнтр Мадагаскара. Адм. ц. правінцыі Антананарыву. 802 тыс.ж. (1990). Размешчаны на плато ў цэнтр.ч. в-ва Мадагаскар, на выш. 1200—1400 м над узр. мора. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Івату. Харчасмакавая, гарбарная, абутковая, хім., дрэваапр., тэкст., паліграф.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, аўтазборачны з-д і інш.Ун-т.
Засн. ў 1-й пал. 17 ст. каралём дзяржавы Імерына Андрыянзакам. У 17—19 ст. рэзідэнцыя каралёў Мадагаскара. У 1895 захоплены французамі, з 1896 адм. цэнтр франц. калоніі, з 1960 сталіца Мадагаскара. Музеі (у т. л. малагасійскага мастацтва).